21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Матэматыка — гiмнастыка для розуму, без якой немагчыма паспяховае навучанне па многiх iншых прадмета

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матэматыка — гiмнастыка для розуму, без якой немагчыма паспяховае навучанне па многiх iншых прадметах

Хачу паспрачацца

Вялiкi дзякуй вам за друкаванне 8 мая 2008 года артыкула матэматыкаў Я.В. Радыны i А.I. Мельнiкава. Калi б, дзякуючы СМI, што-небудзь можна было б выправiць у школьнай матэматычнай адукацыi, якасць якой губляецца штодня! Надзеi на гэта ўжо амаль няма: колькi ў 1995—2003 гадах друкавалася папярэджанняў, пiсалася службовых запiсак у Мiнiстэрства адукацыi... Шкада, што прафесiйныя меркаваннi аб ролi i лёсе матэматыкi ў школе многiх настаўнiкаў, метадыстаў, навукоўцаў не былi пачутыя тымi, хто прымаў паспешлiвыя рашэннi. Прайшло каля дзесяцi гадоў i мы бачым, што наступствы тых неабачлiвых дзеянняў дакацiлiся ўжо нават да механiка-матэматычнага факультэта БДУ!.. Добра, калi б гэта стала нагодай для актыўнага процiстаяння ўсiх беларускiх навукоўцаў разбурэнню школьнай матэматычнай адукацыi ў Беларусi. Пройдзе яшчэ 5—8 гадоў, i знiшчальныя працэсы набудуць неабарачальны характар.

Я асабiста абсалютна перакананая, што вывучэнне матэматыкi ў школе застаецца адным з асноўных стаўпоў у развiццi iнтэлекту дзiцяцi, бо матэматыка фармiруе агульныя прыёмы мыслення, яго логiку, трэнiруе памяць, знаёмiць з асноўнымi матэматычнымi фактамi, вучыць пошуку шляхоў вырашэння праблем — без усяго гэтага немагчыма паспяховае навучанне па многiх iншых прадметах. Расiйская акадэмiя педагагiчных навук устанавiла, што скарачэнне тыднёвага аб’ёму матэматыкi да 3—4 гадзiн вельмi шкоднае для агульнага развiцця вучняў у базавай школе.

Сёння мы вымушаны канстатаваць iснаванне даволi сур’ёзнай праблемы незасваення асноўнай масай школьнiкаў праграмы па матэматыцы. Але каб паправiць справу, мала толькi разгрузiць праграму ад другарадных пытанняў, трэба яшчэ даць настаўнiку i вучню (тым больш слабаму) дастатковую колькасць гадзiн на рэальнае засваенне матэрыялу, забяспечыць iнтэнсiўнасць i рэгулярнасць заняткаў у аптымальным для навучання ўзросце. Толькi пры такiх умовах можна прад’яўляць нейкiя патрабаваннi да ўзроўню масавай матэматычнай падрыхтоўкi i разлiчваць на станоўчы вынiк.

Фiзiёлагi сцвярджаюць, што для нармальнага развiцця дашкольнiка яму трэба набегаць i нахадзiць каля 40 кiламетраў штодня. Таксама i для паўнацэннага разумовага развiцця дзiцяцi (менавiта ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў) яму неабходныя штодзённыя фармальна-лагiчныя практыкаваннi (гiмнастыка розуму). Наганяць упушчанае потым, як правiла, амаль дарэмна, многiя ж функцыi мозгу з 15 гадоў пачынаюць згасаць. А пасля 16 гадоў наступае час выбару iнтарэсаў, фармiруецца здольнасць да ўсвядомленага самавызначэння ў большасцi дзяцей. Гуманiзм базавай школы заключаецца ў тым, што яна забяспечвае разумную, аднолькавую для ўсiх патрабавальнасць пры вывучэннi асноў навук i асаблiва матэматыкi — прадмета, якi самастойна цi з дапамогай сям’i, як правiла, не засвойваецца. Падумайце, што лепш для дзiцяцi: з палёгкай забыць непатрэбныя формулы i тэарэмы i адчуць сябе ў старшых класах менавiта гуманiтарыем, цi з жахам зразумець, што не хапае базавых матэматычных ведаў для атрымання запаветнай прафесii? Вядома ж, можна спадзявацца на рэпетытараў, калi ёсць грошы. Але нават за вельмi вялiкiя грошы немагчыма адукаваць маладога чалавека, якi пасля заканчэння школы не ведае таблiцы множання, дзеянняў з дробамi, элементарных тэарэм, гэта значыць, не мае базавай матэматычнай падрыхтоўкi.

У сярэдзiне 90-х гадоў Мiнiстэрствам адукацыi было прынята рашэнне аб увядзеннi адзiнай адзнакi па матэматыцы ў базавай i сярэдняй школе i адмене вуснага экзамену за курс базавай школы па геаметрыi. I вось ужо больш за дзесяць гадоў на выхадзе як з базавай, так i з сярэдняй школы практыкуецца толькi пiсьмовы экзамен, якi ўключае задачы па алгебры i геаметрыi.

Адмена вуснага экзамену па геаметрыi адначасова i ў базавай, i ў сярэдняй школе катастрафiчна адбiваецца на ўзроўнi засваення зместу, найперш, курса планiметрыi (у школьнiкаў не фармiруецца навык разгорнутых доказных разважанняў, не засвойваюцца ў дастатковай ступенi фармулёўкi тэарэм i азначэнняў). У апошнiя гады настаўнiкi матэматыкi губляюць, а маладыя педагогi i ўвогуле не атрымлiваюць навыкаў падрыхтоўкi i арганiзацыi правядзення вуснага экзамену. Часта на ўроках iгнаруецца развiццё вуснай мовы навучэнцаў, паколькi практычна перастаюць даказвацца тэарэмы (на ЦТ гэта ж не патрабуецца). У вынiку вучнi як па ўзроўнi ведаў, так i псiхалагiчна аказваюцца непадрыхтаваныя ў дастатковай ступенi для ўспрыняцця курса стэрэаметрыi. Добра вядома, што навучыць рашэнню геаметрычных задач не менш цяжка, чым рашэнню тэкставых задач у алгебры. Але навучыць абгрунтаванню матэматычных сцвярджэнняў праз аднаўленне доказаў асноўных тэарэм магчыма, i настаўнiкi савецкай школы паспяхова з гэтым спраўлялiся.

Хачу падкрэслiць, што падрыхтоўка да вуснага экзамену з’яўляецца магутным стабiлiзуючым i стымулюючым фактарам, дазваляе навучэнцам структурыраваць i асэнсаваць пройдзены курс планiметрыi, зразумець раней незразумелы матэрыял, усвядомiць свае новыя iнтэлектуальныя здольнасцi, адшлiфаваць навыкi вуснай матэматычнай мовы, набыць вопыт публiчных выступленняў. Многiя навучэнцы менавiта ў перыяд падрыхтоўкi да вуснага экзамену па геаметрыi за кошт канцэнтраванай i паслядоўнай работы над доказамi тэарэм усведамляюць прыгажосць i моц матэматычнай думкi. Адсутнасць вуснага экзамену па геаметрыi вельмi шкодна адбiваецца на ўзроўнi развiцця ўсiх навучэнцаў, у тым лiку i самых здольных. Невыпадкова ў большасцi гiмназiй, лiцэяў, у класах з паглыбленай падрыхтоўкай вусны экзамен па матэматыцы абавязковы, але ж не ўсе здольныя вучнi навучаюцца ў лiцэях i гiмназiях.

Я лiчу, што Мiнiстэрству адукацыi мэтазгодна было б аднавiць выстаўленне асобных адзнак па алгебры i геаметрыi хоць бы ў базавай школе. У базавай школе павiнна быць перагледжана i пытанне аб экзамене па геаметрыi. Праблема ж абмежаванай колькасцi экзаменаў можа быць вырашана ўвядзеннем аднаго абавязковага экзамену, напрыклад, вуснага экзамену па геаметрыi. Тады па алгебры для атэставання дастаткова будзе напiсаць вынiковую кантрольную работу. Калi абавязковым будзе экзамен па алгебры, то экзамен па геаметрыi трэба ўнесцi ў спiс экзаменаў па выбары. Магчымыя таксама i iншыя варыянты вырашэння праблемы пры ўмове, што працэс падрыхтоўкi навучэнцаў базавай школы будзе весцiся паралельна па алгебры (да пiсьмовага ) i па геаметрыi (да вуснага) экзамену.

У ВНУ ўжо больш за дзесяцiгоддзе прыходзяць першакурснiкi, якiя нiколi не здавалi вусны экзамен па матэматыцы нi ў базавай, нi ў сярэдняй школе. Таму навучанне на любой спецыяльнасцi, звязанай з матэматыкай, становiцца для большасцi з iх праблемай, а вусны экзамен па матэматыцы, доказ тэарэм i аргументацыя сваiх сцвярджэнняў — i ўвогуле сапраўдным выпрабаваннем.

Нейкi мудры чалавек сказаў, што адукацыя — гэта тое, што застаецца, калi ўсё вывучанае забыта, але ў апошнiя гады многiм вучням ужо няма чаго забываць, бо ў школе стала нямодна патрабаваць штосьцi завучваць на памяць, напрыклад, формулы, штосьцi даводзiць да навыку, затое стала вельмi модна "разумова развiваць дзяцей без усялякага прымусу i напружання". На мой погляд, такая адукацыйная палiтыка вядзе да разбурэння самага крохкага механiзма мозгу — памяцi, а гэта пагражае знiжэннем агульнага iнтэлектуальнага ўзроўню падрастаючага пакалення, а значыць, i знiжэннем узроўню развiцця нашай краiны. Змянiць гэту сiтуацыю ў нашых сiлах...

Алена КУЗНЯЦОВА, дацэнт кафедры матэматыкi БДПУ iмя М. Танка, адзiн з аўтараў вучэбна-метадычных комплексаў па алгебры.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкi дзякуй вам за друкаванне 8 мая 2008 года артыкула матэматыкаў Я.В. Радыны i А.I. Мельнiкава. Калi б, дзякуючы СМI, што-небудзь можна было б вып
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика