21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Калі б не журналiсты, пензенскiя пустэльнiкi выйшлi б раней"

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Калі б не журналiсты, пензенскiя пустэльнiкi выйшлi б раней"

А я думаю так...

Магiчная свядомасць, вельмi распаўсюджаная ў частцы беларускага грамадства, з’яўляецца адной з важных умоў узнiкнення сектанцтва

Па дадзеных Iнфармацыйна-кансультатыўнага цэнтра iмя прападобнага Iосiфа Волацкага пры Мiнскiм епархiяльным упраўленнi, за апошнiя 15 гадоў у Беларусi з’явiлася больш за 390 сектаў, культаў i новых рэлiгiйных рухаў. Колькасць iншаземных сектаў прыблiзна роўная колькасцi сектаў, якiя ўзнiклi на тэрыторыi Беларусi. У нашай краiне дзейнiчаюць амерыканскiя, японскiя, расiйскiя, французскiя, карэйскiя , кiтайскiя, в’етнамскiя, нямецкiя, украiнскiя, аўстрыйскiя, афрыканскiя, iранскiя i iншыя секты i культы. Усяго — 398 арганiзацый, з iх толькi 13 зарэгiстраваныя як рэлiгiйныя. Беларускiя новыя рэлiгiйныя рухi выдаюць больш за 90 найменняў цалкам належных iм газет, часопiсаў i iнфармацыйных бюлетэняў. Акрамя таго, больш за 400 найменняў рускамоўнай сектанцкай перыёдыкi ўвозiцца на тэрыторыю Беларусi з-за мяжы. Праз беларускiя СМI рэкламуюць сваю дзейнасць 258 лекараў, варажбiтак, калдуноў, магаў, хiрамантаў i 28 астролагаў. Усе гэтыя лiчбы сведчаць пра запатрабаванасць у сучасным грамадстве дадзенай формы духоўнасцi. Пра тое, добра гэта альбо кепска, чым небяспечна i чым выклiкана — наша размова з доктарам тэалогii Венскага ўнiверсiтэта, сектазнаўцам, кiраўнiком Iнфармацыйна-кансультатыўнага Цэнтра iмя прападобнага Iосiфа Волацкага Уладзiмiрам МАРЦIНОВIЧАМ.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, у адным са сваiх артыкулаў вы пiшаце, што ў сучасным плюралiстычным грамадстве сектам даводзiцца прыкладаць значна больш намаганняў з мэтай аказання ўздзеяння на людзей, чым у мiнулыя часы. Аднак сёння дастаткова заплацiць грошы, i рэклама новага рэлiгiйнага руху, варажбiткi альбо астролага будзе назойлiва прапаноўваць усё, што толькi можа пажадаць чалавек.

— Вы змешваеце дзве розныя рэчы. Псiхалагiчнае ўздзеянне ў секце мае на ўвазе перш за ўсё ўздзеянне на канкрэтную, iзаляваную групу людзей. Сёння сектам сапраўды стала больш складана гэта рабiць, бо сучасны чалавек — больш разняволены. Рэклама, пра якую вы кажаце, уздзейнiчае не на групу, а на масы. Яна можа прымусiць купiць тавар, але яна ўздзейнiчае аднаразова i не аказвае ўплыву на ўсё жыццё чалавека.

Мяне часта пытаюцца: якая секта самая небяспечная? Я адказваю: тая, у якую трапiлi вы i ваша сем’я. Уся рэклама — цалкам бяспечная для тых, хто на яе не рэагуе, але яна небяспечная для тых, хто звонiць па прапанаваных тэлефонах. Наколькi небяспечная — залежыць ад таго, у якой ступені чалавек схiльны верыць таму, што яму скажуць на тым канцы тэлефоннага проваду.

— Але якая шкода дзяўчыне, якая запытае майстра тара пра свайго каханага?

— За рэкламнымi аб’явамi часта стаяць не сапраўдныя акультысты i не сапраўдныя астролагi, а людзi, якiя зарабляюць грошы. Калi сур’ёзная жыццёвая праблема выносiцца на рашэнне машыне — камп’ютару, якi выдае стандартны тыпавы адказ, вынiкае шкода. Бо чалавек верыць, што адказ — сапраўдны, глыбокi i мае ўплыў на ўсё ягонае жыццё.

— А калi акультыст сапраўдны?

— Сапраўдны акультыст свядома ўцягвае чалавека ў акультны свет. Ягоныя ўказаннi могуць i не адрознiвацца па зместу, але яны будуць iншымi па форме: асаблiвая абстаноўка, падыходы. Такi чалавек жыве акультным светам, гэта ягоны лад жыцця. Той, хто звернецца да сапраўднага астролага альбо акультыста, у большай ступенi стане членам акультнага асяроддзя.

— У акультнае асяроддзе вы ўключаеце вераваннi ў гараскопы, iншапланецян, прыкметы, паранармальныя з’явы, загаворы, жывую i мёртвую ваду i гэтак далей. Усё гэта — такiя распаўсюджаныя ў нашым грамадстве вераваннi i, быццам бы, бяскрыўдныя...

— Акультнае асяроддзе можа не нанесцi чалавеку шкоды, i можа — забiць. У Кiтаi ў сярэднiя вякi было вераванне, якое належала акультнаму асяроддзю грамадства: лiчылася, што калi ў пэўны дзень года здзейснiць забойства чалавека, то наступны год складзецца ўдала. Гэта вераванне, паўтару, не належала традыцыйнай рэлiгii, i ўвогуле нейкай рэлiгii. Яно было менавiта народным. У вынiку ў Кiтаi людзей, з-за гэтага веравання, рэальна забiвалi, хоць улады рабiлi ўсё, каб выкаранiць гэты забабон.

Ёсць сiтуацыi, калi чалавек, якi, напрыклад, верыць у рэiнкарнацыю (перасяленне душ), тым самым нiякай сацыяльнай, альбо псiхiчнай шкоды ад гэтага не мае. Толькi — духоўную. Але людзi, якiя сыходзяць у акультнае асяроддзе, схiльныя да зыходу ў секты.

— Наколькi я разумею, вераваннi ў магiчнае дзеянне тых цi iншых народных рытуалаў i абрадаў, прыкмет i правiлаў паводзiн — таксама частка акультнага асяроддзя грамадства?

— Так.

— Але дзе тая мяжа, за якой шанаванне народных правiлаў паводзiн, часам даволi паэтычных, пераўтвараецца ў глебу да сектанцтва?

— Калi чалавек не проста цiкавiцца, памятае, але выбудоўвае сваё жыццё па тых цi iншых правiлах акультнага асяроддзя, тады ён пашырае сектанцкую свядомасць у грамадстве i сам становiцца яе носьбiтам.

— Напрыклад, мацi перажывае, што яе дарослы сын доўга не жэнiцца. I тут нехта ёй раiць на пэўнае царкоўнае свята да заканчэння набажэнства абысцi тры храмы i ў кожным паставiць свечкi...

— Калi б гэтая жанчына сама, веруючы ў Божую дапамогу, прыйшла ў храм i памалiлася за сына, у гэтым не было б нiчога агульнага з акультызмам. Акультны светапогляд мае на ўвазе чаканне аўтаматычнай рэакцыi на нейкiя магiчныя дзеяннi, якiя нейкiм чынам падпарадкоўваюць i выкарыстоўваюць звышнатуральныя сiлы.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, у сваiх работах вы кажаце пра неэфектыўнасць забараняючых мераў супраць сектаў i супрацьпастаўляеце iм пазiтыўную работу Царквы ў грамадстве. Што гэта за пазiтыўная работа?

— Асветнiцкая, мiсiянерская дзейнасць, якая расказвае людзям пра сутнасць Добравесця, аб правiльным разуменнi таiнстваў, адкрывае людзям жыццё Духу, духоўны шлях у Царкве. Такая работа заўсёды будзе больш дзейснай перашкодай распаўсюджванню новых рэлiгiйных рухаў.

— Але i ўнутры Царквы iснуюць секты. Як iх распазнаць i не патрапiць пад iх уплыў?

— Тут вельмi проста вызначыць. Любая традыцыйная рэлiгiя мае строгую iерархiю. Напрыклад, у Праваслаўi любы свяшчэннаслужыцель i мiранiн у паўсядзённым жыццi па ўсiх актуальных пытаннях кiруюцца Пастановамi Свяшчэннага Сiнода i Архiрэйскага сабора. Паства слухаецца свайго iерэя, а той кiруецца блаславеннем епiскапа. Першая прыкмета сектанцкiх настрояў унутры Царквы — непадпарадкаванне свяшчэннаначаллю. Тым больш, калi гэта датычыцца мiранiна, чалавека, якi не мае багаслоўскай адукацыi.

Гiсторыя з "пензенскiмi пустэльнiкамi" — класiчны прыклад, калi ўнутры Царквы з’яўляецца чалавек, якi кажа, што ён ведае лепш, чым свяшчэннаначалле. Ён парушыў аснову праваслаўнай iерархii i стварыў групу аднадумцаў. Яны сказiлi вучэнне Царквы i самастойна ад Царквы дыстанцыравалiся. Выпадак з Пятром Кузняцовым — не ўнiкальны. Такiх груп шмат. Унiкальнасць тут толькi ў тым, што дзеяннi гэтай групы сталi вядомыя сродкам масавай iнфармацыi. I калi б не пiльная ўвага апошнiх, пустэльнiкi выйшлi б з пячоры на паверхню праз месяц-другi. Масавая цiкаўнасць да дзеянняў секты можа быць небяспечнай.

— Бо можа выклiкаць перайманне?

— Не толькi. Яна можа выклiкаць экстрэмальныя ўчынкi яе адэптаў.

— У Цэнтр iмя прападобнага Iосiфа Волацкага звяртаюцца людзi, якiя пацярпелi ад дзейнасцi сектаў. Хто яны i наколькi магчыма iм дапамагчы?

— Як правiла, гэта не тыя, хто патрапiў у секту, а iх сваякi. Напрыклад, муж альбо жонка. Чалавек, якi стаў адэптам секты, прымушае iсцi за iм сваiх родных. У выпадку супрацiўлення, рве сваяцкiя сувязi, разбурае сям’ю, спрабуе забраць маёмасць. Тут вiдавочная сацыяльная шкода. Поспех нашай дапамогi залежыць ад стадыi, на якой знаходзiцца новаз’яўлены сектант.

— Можа абстаноўка ў сям’i падштурхнуць чалавека да зыходу ў секту?

— Можа. Ёсць выпадкi, калi бацькi падрыхтоўваюць зыход дзiцяці ў секту, бо аказваюць на яго значна большы псiхалагiчны цiск. Дзiця тады проста ўцякае з невыноснага для яго асяроддзя сям’i ў сектанцкае. Але самы распаўсюджаны тып сектантаў: добра выхаваны, спакойны чалавек, якi нiкога не пакрыўдзiць, разумны, з iнтэлiгентнай, шчаслiвай сям’i, у якой пануюць iдэалы любовi i сумленнасцi. Пры гэтым нi сям’я, нi дзiця не маюць уяўлення аб царкоўным жыццi. Такiя дзецi, калi вырастаюць, актыўна шукаюць адказу на пытаннi, якiя iх хвалююць, i не задавальняюцца тым, што iм прапануе сапсаваны масавай культурай соцыум. Па нейкай ракавой выпадковасцi яны шукаюць не ў традыцыйнай рэлiгii, а ў новых вераваннях. Тут яны сустракаюць радасць, культуру, любоў. Любая секта спярша прапануе ўсё самае добрае, што толькi можа ўявiць сабе чалавек. Разуменне таго, што хаваецца пад усмешлiвай маскай, можа аказацца запозненым.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, якая сёння па ацэнках Цэнтра сiтуацыя ў Беларусi з новымi рэлiгiйнымi рухамi?

— Пяцiдзесятнiцтва, якое перажывала бурны рост з пачатку 90-х да 2001 года, спынiлася ў росце. Сёння гэта арганiзацыя клапоцiцца пра тое, каб захаваць тое, што ёсць, гэта бачна па статыстыцы... Сектаў не стала менш. Кожны год з’яўляюцца новыя, парадку чатырнаццацi, але вельмi многiя з тых, што з’явiлiся ў 90-х гадах, знiклi — каля ста груп. Многiя сышлi ў падполле. Тым не менш сiтуацыя з сектамi ў нас значна больш кантралюемая, чым на тэрыторыi iншых дзяржаў постсавецкай прасторы.

Разам з тым, вялiкая колькасць той жа дарагой рэкламы акультных паслуг на тэлебачаннi, адпаведныя рэгулярныя рубрыкi i артыкулы ў газетах i на радыё з’яўляюцца беспамылковым iндыкатарам актыўнасцi i жыццёвасцi нетрадыцыйнай рэлiгiйнасцi беларускага грамадства. Усё гэта сведчыць, што патэнцыял сектанцтва ў Беларусi вельмi вялiкi i далёка нерэалiзаваны. Цалкам прадказальна, што будучае рыхтуе Беларусi вялiкiя i не зусiм прыемныя сюрпрызы ў галiне сектанцтва.

— I што ў такiм выпадку можа зрабiць кожны канкрэтны чалавек?

— Не спяшайцеся верыць усяму i ўсiм, пастарайцеся разабрацца ў пачутым альбо прачытаным. Не забывайце, што на большасць пытанняў, якiя ставiць перад сабой чалавек, Царква даўно ўжо дала адказ. I магчыма, што мы, так старанна i так далёка заходзячы ў сваiх пошуках, знойдзем тое, што шукаем, зусiм побач, у блiжэйшай з нашым домам цэркаўцы.

Размаўляла Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiчная свядомасць, вельмi распаўсюджаная ў частцы беларускага грамадства, з’яўляецца адной з важных умоў узнiкнення сектанцтва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика