Графік падачы гарачай вады будзе зменены?
Графік падачы гарачай вады будзе зменены?
З Мядзела паскардзiлiся, што з панядзелка зноў, як i летась, на ўсё лета ў райцэнтры адключылi гарачую ваду. Падавацца ў кватэры яна будзе па графiку толькi два днi — у суботу i нядзелю. "Гавораць, у мэтах эканомii газу. Дык навошта тады ў свой час кацельню на яго з мазуту пераводзiлi? А ў нас жа курортны пасёлак! І што, усё лета без гарачай вады? Кажуць, возера побач, але ж туды не набегаешся памыцца...". Па каментарыi мы звярнулiся да намеснiка старшынi райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы i будаўнiцтву Валерыя Сяргея i начальнiка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi Iвана Сямёнава. Высветлiлася, што ад насельнiцтва ў райвыканкам ужо паступiла шмат скаргаў на ўвядзенне такога графiка падачы гарачай вады. Таму пытанне будзе разглядацца на сесii 27 мая, у прыватнасцi, рыхтуюцца прапановы павялiчыць колькасць дзён, калi ў кватэрах мясцовых жыхароў будзе з’яўляцца "цёпленькая". Аднак з 2 чэрвеня на два тыднi падача вады будзе ўвогуле спынена ў сувязi са штогадовымi прафiлактычнымi работамi. Таму нават калi i будзе прынята станоўчае рашэнне павялiчыць колькасць дзён падачы гарачай вады, месцiчы змогуць гэта адчуць не раней за сярэдзiну першага летняга месяца. Дарэчы, летась за кошт адключэння гарачай вады было зэканомлена 160 мiльёнаў рублёў. Сёлета, з улiкам падаражання "блакiтнага" палiва, прагноз эканомii складае 200 мiльёнаў рублёў. Праўда, "чысцiня" гэтай эканомii ў заяўнiкаў выклiкае сумненне. Каб мець гарачую ваду для бытавых патрэб, большасць з нас, як вядома, пачынае ў такой сiтуацыi карыстацца газам для яе падагрэву на плiце. — Насельнiцтва аплачвае толькi 33,4 працэнта ад кошту камунальных паслуг, а за выкарыстаны такiм чынам газ разлiчваецца па поўным тарыфе, — не згодны Валерый Сяргей. Паводле слоў Iвана Сямёнава, тым не менш газавiкам дадзена заданне падлiчыць, наколькi павялiчваецца спажыванне газу насельнiцтвам падчас адключэння гарачай вады. Як зазначыў далей Iван Iванавiч, перайсцi зноў на мясцовыя вiды палiва нерэальна: трэба будаваць асобнае памяшканне, устанаўлiваць асобны кацёл, нарыхтоўваць гэта самае палiва. — Мы разумеем незадаволенасць насельнiцтва, якое за два гады ўжо прызвычаiлася заўсёды мець гарачую ваду, — сказаў Валерый Раманавiч напрыканцы размовы. — Ды i для абсталявання лепш, калi яно працуе бесперапынна. Таму, паўтаруся, усе гэтыя пытаннi будуць абмеркаваны ў блiжэйшы час i прынята канкрэтнае рашэнне. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Мядзела паскардзiлiся, што з панядзелка зноў, як i летась, на ўсё лета ў райцэнтры адключылi гарачую ваду. Падавацца ў кватэры яна будзе па графiку
|
|