21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Мова — жывая істота. яна жыве, а не iснуе"

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Мова — жывая істота. яна жыве, а не iснуе"

Погляд

 

Гэтыя словы нашага слыннага пiсьменнiка Кузьмы Чорнага прыгадалiся пасля знаёмства з лiстом чытача "Звязды" Аляксея Бруя "Новая "беларуская мода"?" Цешыць, што газета мае трывалую сувязь з падпiсчыкамi, увесь час змяшчае iх допiсы на сваiх старонках. Аднак калi ў лiсце закранаюцца пэўныя аспекты функцыянавання роднай мовы, то павiнна быць абгрунтаваная навуковая размова, а не падбор толькi ўпадабаных аўтарам аргументаў.

Супраць чаго ж выступае чытач? Яму, напомнiм, не падабаюцца словы "згадаць, нагадаць, прыгадаць i нават узгадаць", таму што яны — украiнiзмы. "А дзе ж нашы словы напомнiць, успомнiць, прыпомнiць?!" — адчуваецца па знаках прыпынку, як нервуецца аўтар.

Давайце разбяромся па сутнасцi.

Па-першае, нiхто не забыўся на словы напомнiць, успомнiць, прыпомнiць, яны як былi ў мове, так i працягваюць сваё жыццё. Толькi заўважым, што нiякiя яны не "нашы", а ўваходзяць у агульнаславянскi лексiчны фонд, запачаткаваўшыся ад слова памяць. Мяркуем, што нiчога iм не пагражае i няма падставы бiць у званы пра магчымасць iх знiкнення.

Па-другое, не такая простая праблема i з украiнiзмамi. Як пiша ў "Гiстарычным слоўнiку беларускай мовы" адносна нагадаць вядомы мовазнаўца Генадзь Цыхун, гэта слова "хутчэй за ўсё запазычана на раннiм этапе фармiравання лiтаратурнай мовы з украiнскага нагадати, што ўжываецца ў народнай мове, паколькi ўплыў суседнiх больш развiтых лiтаратурных моў на беларускую ў пэўныя перыяды яе развiцця быў зусiм натуральным. Няма падстаў прыпiсваць названаму слову "эмiгранцкае" паходжанне". Цi можна сёння абысцiся без слоў бадзёры, грамадзянiн, змест, касавiца, паверх, пастанова i iнш., паходжанне якiх зноў жа ўкраiнскае?

Адносна аргументаў, прыведзеных аўтарам лiста ў пацвярджэнне сваiх меркаванняў са "Слоўнiка беларускiх гаворак Паўночна-Заходняй Беларусi i яе пагранiчча" (у лiсце назва слоўнiка скарочана на тры вельмi iстотныя апошнiя словы), заўважым, што лексiчныя дыялектызмы нiяк не могуць супрацьпастаўляцца замацаваным у лiтаратурнай мове значэнням слоў. Напрыклад, у названым слоўнiку выгубiць мае значэнне знiшчыць, у "Тураўскiм слоўнiку" бабок — дзьмухавец, у "Дыялектным слоўнiку Брэстчыны" яловы — марудлiвы. Аднак у творах мастацкай лiтаратуры i публiцыстыкi гэтыя словы маюць замацаванае за iмi значэнне менавiта ў слоўнiках лiтаратурнай мовы. У той жа час сустракаем аднакаранёвае слова ўзгадка ў "Краёвым слоўнiку ўсходняй Магiлёўшчыны" (1970) са значэннем прыпамiн. Пра глыбiннасць, народнасць дзеяслова ўзгадаць сведчыць i рускi фразеалагiзм "ни вздумать, ни взгадать, ни пером описать"

Шаноўны чытач у дачыненнi да разглядваемых слоў спасылаецца на выказванне Кандрата Крапiвы з артыкула "Цi будзем мы ездзiць па левым баку?" (1979). На жаль, там утрымлiваецца шэраг даволi спрэчных меркаванняў пiсьменнiка, ды i яго аргумент: "у слоўнiкi яны трапiлi з кнiг" — не вытрымлiвае крытыкi. З чыiх жа кнiг? Выяўляецца — з твораў Янкi Купалы ("I згадала, ой, згадала!"), Якуба Коласа ("Ну, чый жа ты цяпер падданы?" — прыгадаў дзед Талаш"), Максiма Багдановiча ("Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкi з сабой прынясла...") i многiх нашых майстроў прыгожага пiсьменства (хто мае жаданне, можа знайсцi iншыя прыклады).

Сам жа Кандрат Крапiва раней, у 1956 годзе, у артыкуле "Аб некаторых пытаннях беларускай мовы" пiсаў пра дыялектызмы: "Калi такое слова дасць новую фарбу, новае сэнсавае адценне, дык яму можна даць пуцёўку ў жыццё". Няўжо не зразумела, што словы згадаць, нагадаць, прыгадаць, узгадаць якраз i ўтрымлiваюць у семантыцы гэтую "новую фарбу". Хто мае моўную iнтуiцыю, той адчуе сэнсавыя нюансы выразаў "згадкi пра Iвана Мележа" i "ўспамiны пра Iвана Мележа", "прыпомнiць вершы Петруся Броўкi" i "нагадаць вершы Петруся Броўкi" i г.д.

Шчыра кажучы, здзiўляе: няўжо ўкраiнiзмы пагражаюць чысцiнi беларускай мовы? Шаноўнае спадарства, азiрнiцеся навокал, пачуйце сённяшнюю народную мову. Ды i лiтаратурную... Прывядзём некаторыя вытрымкi толькi з аднаго нумара раённай газеты: "прадстаячы год", "падзякаваў дэпутацкi корпус", "грацыю балярын", "да вiсакосных гадоў", "не пасаромiлiся раскрыць", "атулiць гэтых дзетак на цеплыню" i пад. Ды i лiст самога Аляксея Бруя пацвярджае агульную тэндэнцыю: "...у пэўнай ступенi задае тон у сучаснай беларускай пiсьмовай мове". Дастаткова зазiрнуць у "Руска-беларускi слоўнiк" пад рэдакцыяй Кандрата Крапiвы, каб пераканацца, што ўласнабеларускi фразеалагiзм "весцi рэй", а не "задаваць тон"!

Яшчэ раз падкрэслiм думку, выказаную намi раней (у нумары "Звязды" за 3 кастрычнiка 2007 г.): няхай iснуюць словы з двума каранямi (напомнiць — нагадаць), бо яны не збядняюць мову, а пашыраюць яе семантычную разнастайнасць. Безумоўна, варта карыстацца iмi абдумана, абгрунтавана. Як, напрыклад, Уладзiмiр Караткевiч у вядомай кнiзе "Зямля пад белымi крыламi" выкарыстаў успомнiць 12 разоў, згадаць — 1, нагадаць — 5.

Нам iмпануюць словы сталага аўтара "Звязды" Алеся Касценя, якi ў замалёўцы "Будан" пiша: "Маладыя беларусы сёння называюць палаткi намётамi. I няхай сабе — слова прыгожае". Пажадана, каб мы таксама часцей маглi казаць i "слова прыгожае", i "няхай сабе". Вяртаючыся да загалоўка, заўважым, што "жывая iстота мовы" сама адрыне чужыя ёй словы i арганiчна далучыць вартыя, неабходныя i прыгожыя.

Пятро ЖАЎНЯРОВIЧ,   кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання БДУ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя словы нашага слыннага пiсьменнiка Кузьмы Чорнага прыгадалiся пасля знаёмства з лiстом чытача "Звязды" Аляксея Бруя "Новая "б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика