Беларусы настроены адолець еўрапейскіх грандаў
Беларусы настроены адолець еўрапейскіх грандаў
З 26 па 31 мая ў Мiнску i Барысаве пройдзе 2-i элiтны раўнд адборачнага турнiру ў 1-й групе чэмпiянату Еўропы сярод юнiёраў (U-19). У фiнальную стадыю пройдзе адна з чатырох зборных. Беларуская каманда згуляе на стадыёне "Трактар" — 26-га з сербамi, 28-га — з палякамi i 31 — з англiчанамi. Зараз у беларусаў на спартыўнай базе ў Стайках распачаўся заключны збор перад пачаткам квалiфiкацыi. На яго выклiкана 24 футбалiсты. Як паведамiў галоўны трэнер юнiёрскай зборнай Беларусi Павел Раднёнак, траўмы iгракоў — адна з яго галоўных праблем. Непакоiць i адсутнасць у iгракоў гульнявой практыкi на высокiм узроўнi, большасць футбалiстаў выступаюць у чэмпiянаце краiны сярод дублёраў. У той жа час, узровень сапернiкаў, паводле меркавання Паўла Раднёнка, надзвычай высокi, яны дэманструюць дарослы, сучасны футбол. Тым не менш, беларуская каманда настроена рашуча i пастараецца выканаць пажаданне намеснiка старшынi БФФ Мiхаiла Вергеенкi выйграць турнiр. Стаўка ў зборнай будзе рабiцца на некалькi новых iгракоў, i турнiр, якi прадстаiць, абавязкова адкрые новыя iмёны, упэўнены галоўны трэнер. Спецыяльна да старту элiтнага раўнда U-19 чэмпiянату Еўропы, генеральны спонсар юнацкай нацыянальнай зборнай па футболе ЗАО "Bеlswissbаnk" праводзiць акцыю "Мiстэр U-19" у падтрымку нашай каманды. Любы наведвальнiк акцыi ў Інтэрнеце (httр://nеw.bsb.bу/сhаmрiоnshiр/) можа прагаласаваць за любога iграка i бясплатна атрымаць яго паштоўку. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 26 па 31 мая ў Мiнску i Барысаве пройдзе 2-i элiтны раўнд адборачнага турнiру ў 1-й групе чэмпiянату Еўропы сярод юнiёраў (U-19). У фiнальную стады
|
|