21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Настаў момант прыняцця больш сур’ёзных рашэнняў па інтэграцыi на прасторы СНД

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настаў момант прыняцця больш сур’ёзных рашэнняў па інтэграцыi на прасторы СНД

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы са старшынёй урада Расii Уладзiмiрам Пуцiным.

Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што праблем, якiя трэба вырашыць кiраўнiкам урадаў СНД, дастаткова многа. "Добра, што iх рашэнне выцякае з тых даручэнняў кiраўнiкоў дзяржаў, якiя былi дадзены яшчэ тады, калi вы былi прэзiдэнтам Расii", — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы, звяртаючыся да Уладзiмiра Пуцiна.

"Не сакрэт, што многае залежыць ад пазiцыi Расii. Я рады бачыць на пасяджэннi СКУ вельмi канструктыўную атмасферу", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кiраўнiка беларускай дзяржавы, найбольш надзённыя пытаннi сканцэнтраваны ў сферах транспарту, энергетыкi i харчовай бяспекi.

"Ёсць магчымасць канструктыўна абмеркаваць i прапрацаваць усе iснуючыя пытаннi. Хоць памiж нашымi краiнамi наўрад цi ёсць вялiкiя праблемы, бо нашы ведамствы ўзаемадзейнiчаюць эфектыўна", — сказаў Прэзiдэнт.

Вырашэнне практычных пытанняў урадамi СНД — рэальны стымул энергiчнага развiцця краiн постсавецкай прасторы, пры якiм будуць належным чынам выкарыстаны тыя перавагi, якiя дасталiся краiнам Садружнасцi ад эпохi СССР, заявiў прэм’ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн.

"Я маю на ўвазе нашы эканамiчныя сувязi, транспартную сiстэму, а таксама ваенна-тэхнiчнае супрацоўнiцтва", — канкрэтызаваў Уладзiмiр Пуцiн. Найбольш важнымi на сёння для Садружнасцi з’яўляюцца праекты ў сферах транспарту, энергетыкi i мiграцыi. Акрамя таго, Уладзiмiр Пуцiн сярод ключавых пытанняў пасяджэння СКУ СНД згадаў падрыхтоўку да святкавання 65-годдзя Вялiкай Перамогi.

Ён дадаў, што на ўрадавым узроўнi СНД павiнны быць рэалiзаваны ўсе тыя даручэннi, якiя давалiся кiраўнiкамi дзяржаў Садружнасцi.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы са старшынёй урада Расii Уладзiмiрам Пуцiным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика