Прыгажуні будуць... рэгуляваць рух
Прыгажуні будуць... рэгуляваць рух
Начальнiк УУС Вiцебскага аблвыканкама Леанiд Фармагей, ужо добра вядомы сваiмi цiкавымi навацыямi, прапанаваў падчас сёлетняга мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" выставiць у якасцi рэгулiроўшчыкаў руху прыгожых дзяўчат. Зараз ужо праводзiцца "кастынг" сярод супрацоўнiц ДАІ. У парадным адзеннi, безумоўна, дзяўчаты-мiлiцыянеры будуць выглядаць вельмi эфектна. А чым мы горшыя за iншыя краiны, дзе жанчыны-палiцэйскiя i ў патрулi ходзяць, i на дарогах за парадкам сочаць? Мужчынам-кiроўцам, напэўна, будзе прыемна не толькi на прыгажунь паглядзець, а нават і штраф заплацiць. Аляксандр ПУКШАНСКI. Фота прадстаўлена Упраўленнем ДАI УУС аблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнiк УУС Вiцебскага аблвыканкама Леанiд Фармагей, ужо добра вядомы сваiмi цiкавымi навацыямi, прапанаваў падчас сёлетняга мiжнароднага фестывалю
|
|