Жыллёва-камунальную гаспадарку Беларусi чакаюць змяненнi: туды павiнен прыйсцi прыватнiк
Жыллёва-камунальную гаспадарку Беларусi чакаюць змяненнi: туды павiнен прыйсцi прыватнiк
Парламенцкі дзённiк Учора ў Мiнску прадоўжыла сваю работу восьмая сесiя Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання. Пытанняў на парадку дня было не вельмi багата, аднак яны вызначалiся актуальнасцю i неадкладнасцю ў сваiм вырашэннi. Напрыклад, у першым чытаннi дэпутаты разгледзелi i прынялi законапраект аб абароне правоў спажыўцоў паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Прычым пры распрацоўцы гэтага дакумента пад увагу бралiся не толькi ўзоры замежнага заканадаўства ў гэтай сферы, але найперш — звароты нашых грамадзян, у якiх пытанняў да работы айчынных службаў ЖКГ вельмi шмат. Старшыня парламенцкай камiсii па пытаннях жыллёвай палiтыкi, будаўнiцтва, гандлю i прыватызацыi Мiкалай Чурсiн паведамiў дэпутатам, што неабходнасць у прыняццi законапраекта выклiкана тым, што жыллёва-камунальныя паслугi маюць асаблiва важнае сацыяльнае значэнне, яны закранаюць iнтарэсы практычна ўсяго насельнiцтва краiны. Тыя нарматыўныя акты, якiя дзейнiчаюць у гэтай сферы сёння, Мiкалай Чурсiн назваў разрозненымi i празмерна абстрактнымi. Як лiчыць дэпутат, усё гэта часта вядзе да праяў вузкаведамасных iнтарэсаў, бюракратызму, фармалiзму i цяганiны. Парламентарыi лiчаць, што неабходна i больш шырокае iнфармаванне насельнiцтва аб правах i абавязках выканаўцаў i спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг: кожны спажывец павiнен ведаць, у якi тэрмiн павiнна быць аказаная тая або iншая паслуга, за што i колькi ён плацiць. Таму прынята рашэнне, што мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы абавязаны штогод, не пазней другога квартала, публiкаваць у СМI звесткi аб суме сродкаў, якiя паступiлi ад спажыўца на капрамонт жылога дома, аб iх фактычным выкарыстаннi. Яшчэ адзiн iстотны момант зафiксаваны ў дакуменце: законапраектам стымулюецца развiццё канкурэнцыi ў галiне паслуг ЖКГ. У дзейнасцi па iх аказаннi насельнiцтву цяпер на законных падставах будуць браць арганiзацыi рознай формы ўласнасцi, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi. У законапраекце зафiксавана, што спажывец мае права на выбар выканаўцы паслуг ЖКГ, на бяспеку жыллёва-камунальных паслуг, належную iх якасць, пакрыццё страт, прычыненых выканаўцам. Разам з тым канкурэнцыя не павiнна быць татальнай, лiчаць дэпутаты. Таму ў дакуменце выдзяляюцца асобныя паслугi, аказанне якiх павiнна ажыццяўляцца натуральнымi манапалiстамi. Гэта датычыць газа-, электра- i водазабеспячэння. Таксама вельмi важнае i актуальнае пытанне, якое было разгледжана дэпутатамi на сесii — барацьба з крадзяжамi культурных каштоўнасцяў i садзейнiчанне ў iх вяртаннi. Адпаведная дамова дзяржаў—удзельнiц СНД была падпiсана мiнулай восенню ў Душанбэ, учора Палата прадстаўнiкоў яе ратыфiкавала. Як вядома, Беларусь страцiла вельмi многiя свае каштоўнасцi — пачынаючы ад Слуцкiх паясоў i заканчваючы Крыжам Ефрасiннi Полацкай. Гэта было ў далёкiм мiнулым, але i сёння праз мяжу на продаж прыватным калекцыянерам правозяцца культурныя рарытэты, старадаўнiя абразы, карцiны, цэлыя скарбы. I гэта бяда не адной толькi Беларусi. Такая ж сiтуацыя i ў iншых краiнах Садружнасцi. Таму толькi сумеснымi намаганнямi i можна вырашыць праблемы, звязаныя з крадзяжамi культурных каштоўнасцяў, удасканалiць механiзмы ўзаемадзеяння праваахоўных органаў для прыняцця ўзгодненых мераў. У сувязi з гэтым дзяржавы Садружнасцi аб’явiлi аб гатоўнасцi гарманiзаваць адпаведнае заканадаўства, праводзiць сумесны аналiз стану i дынамiкi злачыннасцi. Краiны СНД будуць ажыццяўляць абмен аператыўнай крымiналiстычнай, статыстычнай iнфармацыяй, у тым лiку звесткамi аб правапарушэннях, якiя рыхтуюцца i якiя ўжо адбылiся ў гэтай сферы, укараняць новыя метады маркiроўкi культурных каштоўнасцяў. Прынята таксама рашэнне стварыць iнфармацыйныя базы даных аб прапаўшых, згубленых, выкрадзеных, а таксама затрыманых або канфiскаваных культурных каштоўнасцях. Будзем спадзявацца, што ўсё гэта дазволiць больш эфектыўна, чым было раней, процiдзейнiчаць крадзяжу культурных каштоўнасцяў, садзейнiчаць iх вяртанню. На сесii Палаты прадстаўнiкоў разглядалiся мiжнародныя пагадненнi i з краiнамi далёкага замежжа. Так, дэпутаты прагаласавалi за змены ў Дэкрэт Прэзiдэнта, на падставе якiх Турцыя можа быць выключаная са спiсу краiн, якiм Беларусь прадастаўляе гандлёвыя прэферэнцыi. Намеснiк мiнiстра замежных спраў Беларусi Андрэй Еўдачэнка, якi прадстаўляў гэты законапраект, адзначыў, што такiя меры Беларусь вымушана прыняць, каб "выраўняць ўмовы ўзаемнага гандлю памiж Беларуссю i Турцыяй". З 1 лютага 2008 года Турцыя без перамоў з Беларуссю адмянiла агульную сiстэму прэферэнцый, i Беларусь, як гэта прынята ў сусветнай практыцы, робiць адэкватны крок, адмяняе прэферэнцыi на турэцкiя тавары. Летась, дарэчы, узаемны тавараабарот памiж Турцыяй i Беларуссю склаў 207 млн долараў, пры гэтым увоз турэцкiх тавараў у Беларусь склаў каля 140 млн долараў, а экспарт беларускiх — усяго 60 млн, наша краiна мае ярка выражанае адмоўнае сальда ў гандлi. Не па сваёй вiне. Таму i вымушана была, як сказаў намеснiк мiнiстра замежных спраў, дзейнiчаць адэкватна тым крокам, якiя зрабiў турэцкi бок. Анатоль СЛАНЕЎСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску прадоўжыла сваю работу восьмая сесiя Палаты прадстаўнiкоў трэцяга склiкання. Пытанняў на парадку дня было не вельмi багата, аднак яны в
|
|