Абзац
Абзац
* "Белавiя" з 1 чэрвеня павялiчвае колькасць рэйсаў у Прагу i Парыж. У сталiцу Чэхii можна паляцець 4 разы на тыдзень, а ў Парыж — тры. * Супрацоўнiкi праваахоўных органаў узбудзiлi крымiнальную справу ў адносiнах ураджэнца Грузii, якi падазраецца ў крадзяжы з ААТ "Бабулiн гарлачык" 20 тон сметанковага масла, што належала адной з расiйскiх кампанiй. Кошт прадукту — Вr80 млн. Падазроны затрыманы. * Раз’юшаны натоўп на захадзе Кенii спалiў зажыва 15 жанчын, якiх западозрылi ў чарадзействе. Каля ста чалавек звязалi "ведзьмаў" i падпалiлi iх, пасля чаго спалiлi каля паўсотнi дамоў. Мясцовыя ўлады паабяцалi арыштаваць усiх удзельнiкаў расправы. * Незвычайны падарунак зрабiлi прапраўнукi 96-гадовай амерыканцы. Яны прадаставiлi бабулi магчымасць паўдзельнiчаць у папулярных аўтагонках штата Індыяна. Нягледзячы на свой узрост, пажылая аматарка вострых адчуванняў з вялiзным задавальненнем села на пасажырскае сядзенне двухмеснага спорткара. Балiд паiмчаўся па трасе з хуткасцю 290 км/гадз. Бабуля ў чырвона-белым касцюме гоншчыка прасiла не звяртаць увагi на яе ўзрост i не знiжаць хуткасць. Падарункам яна засталася вельмi задаволеная i не супраць атрымаць яго яшчэ раз. * Вярхоўны суд Канады адмовiў цырульнiку ў задавальненнi яго iску аб узмяшчэннi ўрону, якi быў нанесены яго псiхiцы фактам выяўлення мухi ў бутэльцы з вадой для пiцця. Цырульнiк спрабаваў атрымаць з вытворцы вады 341 тысячу 775 долараў. Як сцвярджае пацярпелы, пасля таго, як ён заўважыў, што ў яшчэ не адчыненай ёмiстасцi з вадой плавае цэлая муха i частка насякомага, ён пачаў пакутаваць ад дэпрэсii, прыступаў ванiтаў, бяссоннiцы i сэксуальнага разладу. Аднак суд вырашыў адхiлiць iск на той падставе, што кампанiя-вытворца нiяк не магла прадугледзiць, што выпадковае трапленне мухi ў ваду можа пацягнуць за сабой такiя цяжкiя наступствы для звычайнага спажыўца. * Амерыканская кампанiя, што займаецца кланiраваннем жывёлаў, выставiла на сусветны аўкцыён свае паслугi. Прапануецца ўсiм жадаючым уваскрэсiць сваiх чатырохногiх сяброў. У 2006 годзе некалькi жадаючых змаглi ўваскрэсiць за $50 тыс. ката. Зараз прапануецца захаваць ДНК сабакi, каб потым перадаць гаспадару яго клон. Пачатковы кошт паслугi — $100 тыс. Поўны абзац Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Белавiя" з 1 чэрвеня павялiчвае колькасць рэйсаў у Прагу i Парыж. У сталiцу Чэхii можна паляцець 4 разы на тыдзень, а ў Парыж — тры.
|
|