21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"I куды ж вы, ягамосцi?" — "Ды на конкурс прыгажосцi!.."

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"I куды ж вы, ягамосцi?" — "Ды на конкурс прыгажосцi!.."

Хто каго?

Здаецца, учора яшчэ была зiма i днi, як дзюбка ў вераб’я — кароткiя-кароткiя... Да таго ж — пераважна хмурныя, шэрыя. Але — з перавагаю, пра якую хораша пiсала спадарыня Гудачкова з Жыткавiчаў. Яна ў вёсцы калiсь працавала, у адзiнокай жанчыны на кватэры жыла. Хатка там старая, халодная, таму як вечар — гаспадыня на печ. А кватарантка — з кнiжкай — да грубкi. Сядзiць там, бедная, на рукi хукае ды разважае ўслых, як, мусiць, добра ў тых краiнах, дзе зiмкi няма — i цёпленька ж, i весела, i два ўраджаi можна здымаць". А гаспадыня ёй з печы: "I што ў тым добрага?.. Паляжаць няма калi, — увесь час у полi рачкуй"... 

То вось якраз гэтай пары мы i прычакалi: клiча з хаты сонейка, клiча поле, гарод. Не да вершаў цяпер, не да пiсьмаў. Але ж з-за гэтага, на, лiчы, сёмым годзе жыцця, прыкрываць звяздоўскi конкурс на лепшы подпiс да здымка... Грэх, пiша Мiкалай Старых з Гомеля i ў першых жа радках свайго лiста прызнаецца, што выканаць чарговае конкурснае заданне яму дапамагла... рэклама. У тэлевiзiйшчыкаў, маўляў, з’явiўся ролiк "Аист — это тоже ты", а ў яго — пародыя:

Сынка прынёс у дзюбе бусел

Аднойчы ўвечары Настусi...

На жаль — адна гадуе Гену, —

Сабакам "бусел" косiць сена.

Няўдзячны занятак ён выбраў. Мо не ведаў, што сабакi сена не ядуць, а мо праверыць рашыў — доследна. Гэта значыць, накасiць, насушыць, пакласцi ў мiску — паглядзець на рэакцыю. Сёння, заўтра, праз год...

Можна, зразумела ж, пачакаць канца эксперымента. Але згодны на гэта не ўсе кабеты, не ўсе дзецi. Гэтыя вось, са здымка, па меркаваннi спадарынi Чыгрынавай з Вiлейшчыны, у вандроўку падалiся. Прычым — з пэўнаю мэтай:

Стала модна, што й казаць,

Без мужоў дзяцей раджаць...

Углядаецца дзiцятка:

Выбiрае сабе татку.

Мо i пашанцуе яму, дабярэ. А калi не — не бяда, — лiчыць Мiкола Сiльчанка з Гомеля i да здымка гэтага прапануе цэлае "фотаслова". Ацанiце:

Гула вясна, дурманiў бэз,

Дзяўчо квiтнела спелай ружай.

Ноч, месяц, белы "Мерседэс", —

Кiроўцу верыла задужа...

Шапочуць шыны па шашы,

Дзiця-званочак у кашы,

Усе фарбы верасня ў душы,

Але ж "прапала" — не пiшы!

Чаму? Таму што, лiчыць Мiкола, набыта — не меней, чым страчана, таму, што ўсё яшчэ будзе! Аптымiст. Ён... У адрозненне ад спадара Сiтнiка з вёскi Палажэвiчы Старадарожскага раёна, якi вуснамi дзiцяцi гаворыць цяпер:

Не спяшайся ўжо, матулька,

Не дагонiм мы татульку —

Ён жа ўцёк з той новай цёцяй

Не "на двух", а на "таёце"...

Дарэчы, пра "таёту", "мерседэс" i iншыя iншамаркi досыць прыгожыя i (праўдзiвыя ж?!) радкi злажылiся ў спадарынi Чыгрынавай. Яны пра нас, пра ўсiх, што некалi —

Ото ж радыя былi,

Як куплялi "Жыгулi"!..

Цяпер "мазды", "сiтраэны",

А ўсё цяжка, а ўсё дрэнна...

Тут — два колы на дваiх, —

Шчаслiвейшыя за ўсiх!

Хто б спрачаўся!.. А вось дадаць — можна: гэтыя двое, са здымка, як мяркуе спадарыня Тарасiк з Мiнска, яшчэ i самыя прыгожыя. Адкуль яна ведае? Дыялог выпадкова пачула:

— I куды ж вы, ягамосцi?

— Ды на конкурс прыгажосцi...

Згодны год круцiць педалi,

Каб кватэру ў Мiнску далi.

З жыллём тут i сапраўды праблема балючая...

Прыкладна такiя ж падымаюць у сваiх лiстах i iншыя ўдзельнiкi конкурсу. Ну, мяркуйце самi (услед за спадаром Лабко з вёскi Дзераўная, што на Слонiмшчыне):

Дзе аўтобус больш не iдзе,

Дзе буланы не прамчыцца,

Мацi ў сад дзiця вязе:

Мусiць неяк прылаўчыцца.

Гэта — адзiн бок медаля, празаiчны. Ёсць i другi, на якi ўвагу чытачоў звяртае сям’я мiнчан Астроўскiх:

Мацi хоча, каб сынок

Меў каштоўнасцi свае,

А не тыя, што кiно

Iм замежнае дае...

Там забойствы кроў i войны,

Гвалт бясконцы, шум i гам,

А ў нас — усё спакойна,

Хай сынок убачыць сам.

I кiм тады вырасце, для нашых чытачоў — не сакрэт:

Трэба раз дзiця пабачыць

I няцяжка лёс прадбачыць:

Калi ровар стаў калыскай, —

Быць малой другой Цылiнскай! —

прарочыць спадар Старых з Гомеля.

У любым выпадку вiдавочна галоўнае (як сцвярджае вучанiца СШ № 3 г. Вiлейкi Ларыса Сялiцкая):

У дзень прыгожы, у дзень вясёлы

Усiм шапталi цiха колы,

Што i матулька, i дзiця

За здаровы лад жыцця!

За што яшчэ? Погляд Любовi Мiхайлаўны Чыгрынавай:

Тата для дачушкi

Змайстраваў сядушку.

Мацi падсцялiла

Мяккую падушку...

Песцiць бацькава любоў,

Грэе ласка матчына —

Не бывае, далiбог,

Даражэйшай спадчына!

Здагадваюцца нашы чытачы i пра тое, як нашчадак потым за яе аддзячыць:

Пакуль малы — мяне вазiце,

У адказ — смяюся цi маўчу.

А калi вырасту вялiкiм,

Я вас на "Мерсе" пракачу, —

абяцае за малечу Зоя Пятроўна Янучок з в. Нагорнае Клецкага раёна.

Ад iмя дзiцяцi прапануе свае беларуска-японскiя хайку (цi хокку) i наш чытач Дзянiс Андросiк з г. Узда:

Еду, гляджу ў далячынь:

Дзе ж ты, гара Фудзiяма?

Ножкi ўжо зацяклi.

Цi вось яшчэ:

Еду ў харчовай карзiне.

Дзе, у якой краме ты мяне набыла,

Мама-рыкша?

Па меркаваннi ж Мiхаiла Паўлавiча Дубовiка з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна, не важна ў якой, не важна, за колькi! Важна — што-такi набыла, бо, ну згадзiцеся:

На звод пойдзе той народ,

Дзе ў радзiльнях недарод.

Нездарма ж гаворыцца,

Што бог любiць троiцу:

Ён за тое не асудзiць,

Калi двое йшчэ прыбудзе!

Гэта значыць, калi ў малога (цi малой?) з’явiцца брацiк (i нават не адзiн), альбо сястрычкi... Калi мы не дапусцiм недароду на нашых палетках i градах, калi не праваронiм "ураджай" у лясах, пра якi , дарэчы, хораша напiсала яшчэ адна (калi памяць не падводзiць?) дэбютантка конкурсу пяцiкласнiца Вiкторыя Шчэбет з Вiлейкi:

Ясь ў кошычак залез —

Едзе з мамаю ў лес.

А вяртаюцца дамоў, —

Ясь не бачны... З-за грыбоў.

То хай так i будзе!

А напрыканцы, як заўсёды, пра вынiкi папярэдняга этапу. На здымку, калi помнiце, была студня i малады музыка, якi, адклаўшы ў бок трубу, прагна пiў з вядра. Чаго толькi не напiсалi пра яго нашы чытачы! Але зноў жа iхняму, вялiкаму чытацкаму журы, найбольш прыйшлiся да спадобы радкi сужэнцаў Астроўскiх, спадарынi Чыгрынавай, спадароў Гарбачова з Сенненшчыны, Дубовiка з Бярэзiншчыны, Старых з Гомеля... З чым згадзiлася i журы рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцам "Звязду" на трэцi квартал на гэты раз накiроўваецца ў Гомель. Хочаце, каб да вас? Спрабуйце. Здымак, як заўжды, дадаецца, прапановы прымаюцца. Прычым — ад усiх. А ўжо "Хто каго?" — разбяромся. Разам.

Валянцiна Доўнар.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, учора яшчэ была зiма i днi, як дзюбка ў вераб’я — кароткiя-кароткiя... Да таго ж — пераважна хмурныя, шэрыя. Але — з перавагаю, пра якую хора
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика