Тэатр оперы і балета Беларусi стане адным з галоўных цэнтраў культурнага жыцця
Тэатр оперы і балета Беларусi стане адным з галоўных цэнтраў культурнага жыцця
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектывы супрацоўнiкаў Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета з 75-годдзем з дня заснавання тэатра. Мiнулыя гады, паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, сталi для майстроў оперы i балета часам мастацкiх здзяйсненняў i здабывання сусветнай славы. "У нашай краiне сфармiраваўся сапраўды нацыянальны музычны тэатр, пастаўлена мноства цудоўных спектакляў па творах кампазiтараў розных краiн i эпох, запалiлiся яркiя зоркi вакальнага i харэаграфiчнага мастацтва", — гаворыцца ў вiншаваннi. Сёння артысты тэатра дастойна прадаўжаюць багатыя творчыя традыцыi, пакараюць гледачоў самабытным талентам i вельмi высокiм выканальнiцкiм майстэрствам, адзначыў прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што будынак Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь, якi ў хуткiм часе будзе адноўлены ва ўсёй красе i велiчы, раскрые перад калектывамi новыя магчымасцi для творчых пошукаў i адкрыццяў, стане адным з галоўных цэнтраў культурнага жыцця. Аляксандр Лукашэнка павiншаваў аўтара тэксту гiмна Беларусi Уладзiмiра Карызну з 70-годдзем Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi Уладзiмiра Карызну, аднаго з аўтараў тэксту Дзяржаўнага гiмна Беларусi, з 70-годдзем. У вiншаваннi, у прыватнасцi, гаворыцца: "У нашай краiне i за яе межамi шырокую папулярнасць набылi Вашы цудоўныя патрыятычныя i лiрычныя вершы, сотнi з якiх пакладзены на музыку i выконваюцца праслаўленымi майстрамi, гучаць на радыё i тэлебачаннi". Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў рэспублiцы высока цэнiцца грамадская дзейнасць паэта, звязаная з захаваннем i ўзбагачэннем лепшых традыцый беларускай лiтаратуры, заснаваннем Саюза пiсьменнiкаў Беларусi i арганiзацыяй актыўнай работы гэтага аб’яднання. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбiляру, каб яго творчы шлях i ў далейшым быў плённы, напоўнены новымi паэтычнымi знаходкамi, а таксама здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця i дабрабыту. Віншаванні з днём нараджэння Кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў прэзiдэнта Малдовы Уладзiмiра Варонiна з днём нараджэння. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектывы супрацоўнiкаў Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета з 75-годдзем з дня |
|