На выхадныя прыгрэе да плюс 23
На выхадныя прыгрэе да плюс 23
Аднак у сераду і чацвер уначы магчымы замаразкi да мiнус 2 У першай палове тыдня надвор’е ў нашай краiне будзе вызначацца атмасфернымi франтамi з боку Балтыкi, — паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Менавiта таму ў аўторак на большай частцы, а ў сераду на ўсходзе краiны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пахаладае. Тэмпература паветра ўначы 3—9 градусаў, па паўночным захадзе на глебе замаразкi да 0 — мiнус 2 градусаў, удзень — ад 12 цяпла па поўначы, да плюс 20 градусаў па поўднi краiны. У чацвер да нас завiтае скандынаўскi антыцыклон, таму ападкi спыняцца i ўсталюецца сонечнае бязвоблачнае надвор’е. Тэмпература паветра ўначы 3—9, месцамi замаразкi да мiнус 2 градусаў, удзень — 16—23 цяпла. Потым сярэднясутачная тэмпература пачне павялiчвацца. На выхадныя тэмпература паветра ўначы ўсталюецца ў межах 7—13 градусаў, удзень 17—23 цяпла i без дажджоў. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак у сераду і чацвер уначы магчымы замаразкi да мiнус 2
|
|