Экспедыцыя... па здароўе!
Экспедыцыя... па здароўе!
Водная экспедыцыя "Будзь здаровай, Беларусь", прысвечаная Году здароўя, стартуе 31 мая ў вёсцы Дубоi Пiнскага раёна. Агульная працягласць маршруту, якi экiпаж яхты "Газета "Рэспублiка" i судоў суправаджэння пройдуць па рэках Пiна, Гарынь i Прыпяць, складае 450 кiламетраў. — Мы праводзiм нашу акцыю сумесна з Белтэлерадыёкампанiяй, мiнiстэрствамi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, iнфармацыi, спорту i турызму, аховы здароўя, Брэсцкiм i Гомельскiм аблвыканкамамi, — паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Грамадскiм прэс-цэнтры намеснiк галоўнага рэдактара газеты "Рэспублiка" Сяргей Мiховiч. — Адна з задач нашай экспедыцыi — папулярызацыя i прапаганда здаровага ладу жыцця, таму ў гарадах i пасёлках на шляху нашага следавання будуць ладзiцца фестывалi здароўя. Удзел у спартыўна-культурнай праграме возьмуць футбольная каманда зорак беларускай эстрады "АртСтарс", дзяржаўны ансамбль "Песняры", Анатоль Ярмоленка i аркестр Гомельскай фiлармонii, ансамбль народнай песнi "Бяседа", арт-група "Беларусы", артысты прадзюсарскага цэнтра "Спамаш", а таксама мастацкiя калектывы Брэсцкай i Гомельскай абласцей. Яшчэ адна задача экспедыцыi — навядзенне парадку на зямлi, паляпшэнне экалагiчнай абстаноўкi Палесся i папулярызацыя яго турыстычных маршрутаў. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Апацкага, па папярэднiх звестках, экалагiчная сiтуацыя з воднымi рэсурсамi на Прыпяцi, Нёмане i Заходняй Дзвiне апошнiм часам прыкметна палепшылася, i ў гэтым эколагi збiраюцца яшчэ раз пераканацца падчас свайго ўдзелу ў экспедыцыi (падчас воднай вандроўкi будуць брацца для даследавання ўзоры вады). Немалаважны пункт праграмы — работа выязных медыцынскiх прафесарскiх брыгад Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi. Самы прадстаўнiчы прафесарскi дэсант высадзiцца 9 чэрвеня ў Тураве: у складзе медыцынскай брыгады будуць працаваць спецыялiсты ўралагiчнага, гiнекалагiчнага, эндакрыналагiчнага, фiзiятэрапеўтычнага профiляў, дыетолаг-гастраэнтэролаг, рэабiлiтолаг i ўрач-гiгiенiст, якi збiраецца даследаваць структуру харчавання тураўчан. Там жа, у Тураве, будуць арганiзаваны два "гарачыя" тэлефоны па пытаннях прафiлактыкi i лячэння мочакаменнай хваробы i праблемах залiшняй вагi. Акрамя таго, медыкi збiраюцца наведаць Нароўлю, дзе мясцовых жыхароў будуць кансультаваць урачы-анколагi, i Давыд-Гарадок, куды накiруюцца тэрапеўты i траўматолагi-артапеды. Дабрачынную частку праграмы падтрымалi Мiнтранс, Дзяржпагранкамiтэт, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускi фонд мiру i шэраг прадпрыемстваў i арганiзацый усiх формаў уласнасцi. Экспедыцыя "Будзь здаровай, Беларусь" наведае Пiнск, Давыд-Гарадок, Мiкашэвiчы, Тураў, Петрыкаў, Мазыр i 21 чэрвеня фiнiшуе ў Нароўлi. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Водная экспедыцыя "Будзь здаровай, Беларусь", прысвечаная Году здароўя, стартуе 31 мая ў вёсцы Дубоi Пiнскага раёна. |
|