У Салігорску павалiўся вежавы кран
У Салігорску павалiўся вежавы кран
У Салiгорску а палове адзiнаццатай вечара ў суботу на тэрыторыi будаўнiчай пляцоўкi спартыўна-вiдовiшчнага комплексу ўпаў вежавы кран. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вiталь Навiцкi, аварыя здарылася ў той момант, калi кран рухаўся да месца стаянкi. Пры падзеннi кран, вышыня якога 35 метраў i грузапад’ёмнасць 10 тон, зачапiў дах рымска-каталiцкага касцёла, пашкодзiўшы яго на плошчы 25 квадратных метраў. Паводле папярэдняй iнфармацыi, машынiст кiраваў кранам у нецвярозым стане. Прычым кiраваў з зямлi пультам, што, дарэчы, па iнструкцыi дапускаецца толькi пры мантажы i пры выпрабаваннях. Машынiст, калi кран пад’язджаў да тупiковых упораў, не зрабіў астаноўку, i кран павалiўся. На шчасце, пацярпелых у гэтым здарэннi няма. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Салiгорску а палове адзiнаццатай вечара ў суботу на тэрыторыi будаўнiчай пляцоўкi спартыўна-вiдовiшчнага комплексу ўпаў вежавы кран.
|
|