21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не прапіць жыццё...

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не прапіць жыццё...

Гэта мы, госпадзі...

 

У Магiлёўскiм раёне разбiраюцца з нядбайнымi бацькамi, якiя забылiся на сваiх дзяцей, не працуюць i п’юць горкую

Таццяне 34 гады, але ў самым роск вiце гадоў выглядае жанчына як састарэлая. Нязграбны i, падаецца, не вельмi чысты стары спартыўны касцюм, растаптаныя красоўкi, на галаве тыднямi нячэсаны кавардак, на маршчынiстым твары "алкагольны" загар, а ў вачах — бясконцая туга.

— Гэта самая цяжкая праца на свеце — штодня пiць гарэлку, — трапна заў- важае старшыня Магiлёўскага райвыканкама Аляксандр Разганаў, якi старшынствуе на мiжведамаснай нарадзе.

На парадку дня — выкананне вядомага Дэкрэта № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няў- далых сем’ях". Прадстаўнiкi выканаўчай улады, мiлiцыi, службы занятасцi, пракуратуры, раённага суда i народных засядацеляў iмкнуцца разабрацца з дзесяткам запрошаных вяскоўцаў, якiя не плацяць за ўтрыманне сваiх дзяцей.

У Таццяны ёсць сын, якi жыве ў iнтэрнаце. Жанчыну пазбавiлi бацькоўскага права, i ездзiла яна да сына апошнiм разам толькi летась. Запазычанасць перад дзяржавай за ўтрыманне дзiцяцi складае больш за 5 мiльёнаў рублёў, i з кожным днём яна павялiчваецца. "Так можна i да канца жыцця не расплацiцца", — сказаў адзiн з членаў камiсii.

Таццяну ўладкоўвалi на працу — паляводам у сельскую гаспадарку, але хутка яна заявiла, што не сышлася характарам з начальствам, i з пачатку года на працу проста не ходзiць. За адным разам, каб не адказваць на лiшнiя пытаннi, бегае ад участковага iнспектара мiлiцыi.

Мiж тым, участковы расказвае, што ў хаце, дзе Таццяна жыве з бацькамi, такiя ўмовы, што дзiцяцi ў любым выпадку няма там чаго рабiць. У доме няма святла — адключылi за няўплату, таксама нестае бытавых прыбораў i тэлевiзара — навошта яны без электрычнасцi?.. Цяперашнi сужыцель жанчыны — чалавек судзiмы, ды i яна сама адсядзела два гады ў калонii за хулiганства, якое стала вынiкам жорсткай сваркi з сястрой.

Зараз у няўдалай мацi ёсць небяспека зноў трапiць на лаву падсудных: за тое, што яна не працуе i не плацiць грошы на ўтрыманне сына, у дачыненнi да Таццяны распачалi крымiнальную справу.

Размова на нарадзе з ёй была доўгай i часам зусiм непрыемнай: у яе прама пыталiся, як можа жанчына дайсцi да такога стану i пагражалi загнаць за калючы дрот, калi яна не возьмецца за розум. Першы крок зроблены — вяскоўку апошнiм часам не бачылi п’янай. Яна абяцала, што блiжэйшымi днямi ўладкуецца на працу. Калi гэтага не зробiць — яе сапраўды чакаюць суровыя меры.

Дапамажыце вылечыцца i працаваць!

Бiяграфiя яшчэ адной Таццяны ўтрымлiвае сiметрычныя лiчбы: чатыры судзiмасцi за крадзяжы i чацвёра дзяцей, правоў на якiх 48-гадовая жанчына не мае. Цяпер, калi яна вярнулася пасля паўгадовага лячэння ў ЛПП, гаспадарка не хоча браць яе на працу. Натуральна, што для любога кiраўнiка такiя работнiцы, як Таццяна, — галаўны боль.

Мiж тым, жанчыне трэба плацiць за ўтрыманне дзяцей 280 тысяч штомесяц: яе запазычанасць складае 4,5 мiльёна рублёў. Яна сама спрабуе падпрацоўваць, але мае патрэбу ў садзейнiчаннi ўлады:

— Я не п’ю i вельмi хачу працаваць. Наглядзелася на ўсе гэтыя жахi, i жыць хачу.

— Глядзi, не сарвiся, — раiлi з прэзiдыума i абяцалi падтрымку ў працаўладкаваннi.

Хоча працаваць i 54-гадовая Антанiна Канстанцiнаўна. Яна мае 5 дзяцей, якiя цяпер усе поўнагадовыя, аднак i яна вiнна дзяржаве за iх утрыманне амаль мiльён рублёў. Яна згодна вяртаць грошы, але з-за хворага сэрца ёй не хочуць даваць працу. Праўда, здароўе падарвала ўсё тая ж гарэлка: якiя сэрца i пячонка вытрымаюць штодзённую алкагольную атаку?

— Я вiнаватая, але дайце мне працаваць, — прасiлася жанчына. — Я сваё, паверце, адпiла! Мне ж трэба грошы дзяржаве заплацiць — дапамажыце!

Проста з прэзiдыума старшыня райвыканкама стаў тэлефанаваць кiраўнiку сельскай гаспадаркi, каб жанчыне далi працу ў садзе.

А Мiкалай Мiкалаевiч просiцца ў лячэбна-працоўны прафiлакторый. 47-гадовы мужчына не працуе — гаворыць, што на птушкафабрыцы, дзе ён працаваў грузчыкам, плацяць мала, а аддае перавагу падпрацоўкам у суседзяў — хто рубель дасць, хто пляшку гарэлкi. Ён жыве з састарэлай цёткай, якая чакае дапамогi ад сваяка. А той, хоць i добра ведае дакладную суму цётчынай пенсii, але хатнiмi справамi не вельмi заклапочаны: агароджа ляжыць, на агародзе растуць дзьмухаўцы, пуня хутка абрынецца.

Мiкалай Мiкалаевiч прызнаецца, што не кантралюе сябе, калi бачыць спiртное, i не можа самастойна спынiць самаразбурэнне. Апошнiм разам не паспеў закадзiравацца, як тут жа напiўся.

— Вы калi апошнiм разам бачылi сябе ў люстэрку? — пыталiся ў мужыка. — 90-гадовы ветэран вайны, якi нядаўна выступаў перад моладдзю нашага раёна, выглядае лепей за вас!

Мужчына пазбаўлены бацькоўскiх правоў у дачыненнi да двух сыноў, але перш чым вяртаць запазычанасць, яму сапраўды трэба лячыцца.

Патрабуюцца прыстойныя паводзiны

Людмiла — шматдзетная мацi, яна нарадзiла 6 дзяцей. Улада дала ёй i дзецям вялiкi дом, каб сям’я жыла прыстойна. Але 48-гадовая жанчына, вiдаць, не лiчыць гэта вялiкай удачай i шчасцем. Агарод каля новага дома зарастае пустазеллем, пакуль гаспадыня п’е i гультайнiчае.

Сама грамадзянка добра ведае свае правы: нядаўна гучна патрабавала ад жыллёва-камунальнай службы адрамантаваць ёй печку — усё зрабiлi, бясплатна. Альбо калi прыме 100 грамаў гарачыцельнага — тэрмiнова тэлефануе ў мiлiцыю, бо хоча размаўляць па важнай справе з участковым.

А вось з абавязкамi — больш складаная сiтуацыя. Яе вымушаны былi пазбавiць бацькоўскiх правоў. Ад сёмага свайго дзiцяцi Людмiла адмовiлася прама ў радзiльным доме, i цяпер дзяўчынку выхоўвае сястра.

Праўда, напярэдаднi нарады жанчына ўсё ж рашылася на ўчынак: закадзiравалася на год ад алкагалiзму. I цвёрда паабяцала працаваць.

— Ну чаму ж не працаваць? — абуралiся на нарадзе сацыяльныя работнiцы. — Калi мацi працуе, то яна атрымлiвае дзяржаўную дапамогу на дзяцей. На кожнага няпоўнагадовага — амаль 210 тысяч рублёў. I можна гадаваць дзяцей.

— Калi мацi цi бацька старанна працуюць i акуратна вяртаюць грошы на ўтрыманне дзяцей, то суд можа аднавiць бацькоўскiя правы i лiквiдаваць запазычанасць, — паведамiла старшыня Магiлёўскага раённага суда Вольга Клякоўкiна. — Але для гэтага трэба паводзiць сябе прыстойна i працаваць.

Удзельнiкам нарады давялося разбiрацца i з такiмi асобамi, якiя не толькi не жадаюць мяняць лад жыцця, працаваць i разлiчвацца з дзяржавай за ўтрыманне кiнутых дзяцей, але яшчэ i паводзяць сябе з выклiкам.

Жыццё 39-гадовай Алы — суцэльная заблытанасць. Пашпарта няма, жыве ў хацiнцы, батрачыць разам з мужам на прыватным будаўнiцтве. Двух дзяцей забралi i пазбавiлi жанчыну бацькоўскiх правоў. Плацiць за iх Ала, вiдаць, не хоча: на працу, якую прадстаўляла ўлада, альбо не з’яўлялася зусiм, альбо хутка збягала. "Яны мяне дастаюць", — так тлумачыць свае ўчынкi жанчына. I нават на нараду прыйшла, як кажуць, "пасля моцнага ўчарашняга". Цяпер яе чакае спагнанне за з’яўленне ў грамадскiм месцы ў нецвярозым стане, а потым ЛПП альбо крымiнальная справа.

Улада i суд падтрымаюць непрапашчых бацькоў

— Мяне вельмi радуе, што хоць частка людзей, якiх мы разбiралi на нарадзе, стала на шлях выпраўлення, — сказаў Аляксандр Разганаў. — Iншым сёння патрэбна iншая дапамога — жорсткiя меры, якiя прадугледжвае заканадаўства. Але наша задача — не iзаляваць чалавека, а любымi спосабамi накiраваць яго на правiльны шлях. I не ўсе тут прапашчыя, ёсць сумленне ў людзей.

Уладзiмiр Мiкалаевiч, якому трэба выплацiць 2 мiльёны рублёў, уладкаваўся на працу на адным з паспяховых прадпрыемстваў раёна, атрымлiвае нядрэнны заробак i нарэшце ўзяўся за розум. Яму 50 гадоў, i трое дзяцей, на якiх ён страцiў бацькоўскiя правы, ужо зусiм дарослыя.

— У мяне яшчэ ёсць шанц усё выправiць, — лiчыць мужчына. — Я ўсвядомiў усё, у мяне ёсць праца i свая гаспадарка. Я зразумеў, што з дзяржавай жартаваць дрэнна. Буду працаваць i плацiць.

Вырашыла перабудаваць сваё жыццё i 29-гадовая Таццяна: яна ўладкавалася на завод дворнiкам, ёй абяцаюць даць яшчэ дадатковую працу i, адпаведна, павялiчыць заробак. Яна вырашыла зрабiць усё магчымае, каб вярнуць сваю 12-гадовую дачку. Цяпер дзяўчынку выхоўвае бабуля, аднак мацi з ёй часта бачыцца. Яна запэўнiвае, што ў мiнулым засталiся i праблемы з законам, i п’янства. I доказам гэтаму — цвярозая праца на прадпрыемстве, дзе вырабляюць алкагольныя напоi.

Людмiла, 32-гадовая даярка, прыйшла на нараду прасiць, каб ёй вярнулi дзяцей. Два хлопчыкi — 10 i 8 гадоў — цяпер жывуць у дзiцячым доме сямейнага тыпу, але жанчына марыць вярнуць iх дадому.

Ужо яе прыстойны знешнi выгляд запэўнiў удзельнiкаў нарады, што Людмiла выпраўляе становiшча. З мужчынам яна жыве трэцi год, яны атрымалi ў вёсцы дом i цяпер разам ездзяць у госцi да сыноў Людмiлы.

— Не буду хаваць: рознае было ў жыццi — i выпiвала, i за малымi не глядзела, — заплакала мацi. — Але я спынiла вар’яцтва. I маю вялiкае жаданне вярнуць сыноў i жыць нармальнай сям’ёй.

— Калi ўсё добра, будзем разглядаць дакументы на аднаўленне ў бацькоўскiх правах, — паабяцала Вольга Клякоўкiна. — У Магiлёўскiм раёне на ўлiку стаяць 62 чалавекi, якiя павiнны кампенсаваць дзяржаве страты на ўтрыманне сваiх дзяцей. Яны плацяць прыкладна палову патрабуемых грошай, i працэнт выканання мы будзем павялiчваць. Трэба старанна выконваць рашэнне суда, i плён будзе.

Магiлёўскi раённы суд з пачатку дзеяння Дэкрэта № 18 ужо аднавiў 4 сям’i ў бацькоўскiх правах. Цяпер тут плануюць арганiзаваць сустрэчу адноўленых сем’яў з нядбайнымi бацькамi, каб тыя атрымалi параду i на свае вочы ўбачылi рознiцу памiж нармальным жыццём i п’яна-беспрацоўным iснаваннем.

Iлона Iванова.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскiм раёне разбiраюцца з нядбайнымi бацькамi, якiя забылiся на сваiх дзяцей, не працуюць i п’юць горкую
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика