21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I зноў рэформы?

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

I зноў рэформы?

Палеміка

 

На жаль, апошняе дзесяцiгоддзе сярэдняя школа ў нашай краiне ўсё больш нагадвае палiгон для iспытаў новых тэхналогiй. Адзiнаццацiгодка — дванаццацiгодка, пяцiбальная сiстэма — дзесяцiбальная сiстэма, пераказы — тэсты... Але дзецi — гэта не вучэбныя макеты. Што ж мы сёння маем у галiне адукацыi? Я хацеў бы спынiцца на некаторых момантах.

Усю бесперспектыўнасць дванаццацiгадовай сярэдняй школы i даказваць, здаецца, ужо не трэба. Немаведама чаму, але працягласць працоўнага дня ў вучняў толькi павялiчылася, аб’ёмныя хатнiя заданнi адымаюць рэшткi вольнага часу... На жаль, але добрыя iмкненнi часам могуць мець адмоўныя наступствы. Iдэя перакiнуць дзесяцiкласнiкаў, якiя навучалiся па праграме 12-годкi, адразу ў выпускны клас, нiчога, апроч, мякка кажучы, здзiўлення не выклiкае. Дзецi, якiя збiраюцца паступаць у ВНУ, будуць пастаўлены ў экстрэмальныя ўмовы: засвоiць за год праграму двух гадоў плюс паралельна падрыхтавацца да ўступных iспытаў — проста нерэальная задача. А значыць, i ўмовы паступлення ў параўнаннi з выпускнiкамi адзiнаццацiгодкi будуць няроўныя. Ну а колькi будзе выпускнiкоў у 2009 годзе! Зразумела, што падвоеная колькасць абiтурыентаў дасць падвоеную колькасць непаступiўшых. Куды яны пойдуць, як, зрэшты, i непаступаўшыя? Працаваць? А хто iх возьме без падрыхтоўкi? У ПТВ? Але i там месцаў не хопiць для ўсiх, ды i не ўсе захочуць туды паступаць. Значыць, большасць пойдзе на вулiцу. I вось вам усплёск хулiганства, п’янства, наркаманii. Каму патрэбны такiя сацыяльныя катаклiзмы? Тым больш, што гэтыя гаротныя дзецi ўжо аднойчы скакалi з адзiнаццацiгодкi ў дванаццацiгодку. I за што iм усё гэта? Рэформу трэба праводзiць паступова. Лепей пачынаць з малодшых класаў, у горшым выпадку з сярэднiх. Але нi ў якiм разе нi ў выпускных.

Дзесяцiбальная сiстэма ацэнкi ведаў — занадта грувасткая i даволi суб’ектыўная. Часта нi настаўнiкi, нi вучнi не могуць выразна адчуць рознiцу памiж "сямёркай" i "шасцёркай", а "дзесятка" ўвогуле носiць нейкi абстрактны характар i г.д. На маю думку, найбольш прымальнай была б шасцiбальная сiстэма. У прынцыпе, яна дублiруе былую пяцiбальную, але, як мне падаецца, больш дакладна акрэслена. Паколькi "адзiнка" досыць моцна траўмiруе псiхiку вучняў, асаблiва малодшых класаў, нездавальняючай адзнакай трэба лiчыць толькi "двойку". Здавальняючыя адзнакi — "тры" i "тры з паловай". Добрыя — "чатыры" i "чатыры з паловай". Выдатная — "пяць". Навошта, скажаце, патрэбны 3,5 i 4,5? Гэта замена некалi неафiцыйным плюсу i мiнусу ("тры з плюсам", "пяць з мiнусам"). Проста, той плюс (мiнус) у журнал не ставiўся (хоць некаторыя настаўнiкi падстаўлялi нейкiя кропачкi, рысачкi...), бо такой адзнакi не iснавала. Але, пагадзiцеся, што ў беларускай мове дзве памылкi i тры памылкi ў пiсьмовай працы — iстотная рознiца. А адзнака ставiцца аднолькавая. Цi справядлiва гэта? Вось тут i спатрэбiцца тая палавiнка. Дарэчы, гэты варыянт быў апрабаваны на працягу шэрагу гадоў i даў добрыя вынiкi, калi ў сценах ВНУ праводзiлiся пiсьмовыя ўступныя iспыты.

Цяпер колькi слоў пра тэсты. З’яўленне тэсцiравання, магчыма, у свой час i было ў пэўнай ступенi апраўдана. Народ скардзiўся на неаб’ектыўнасць прыёмных камiсiй, караючыя органы абвяшчалi аб страшэннай карупцыi на ўступных iспытах, а рафiнаваныя iнтэлектуалы кiвалi на Захад, маўляў, ва ўсiм цывiлiзаваным свеце — толькi тэсты. Але пры розным стаўленнi да былога Савецкага Саюза, практычна ўсе яго грамадзяне згодны ў адным: савецкая адукацыйная мадэль была адной з лепшых у свеце. Безумоўна, недахопаў хапала i ў тыя часы, але на выхадзе са школы малады чалавек меў трывалыя веды. I, дарэчы, без тэстаманii. Паглядзiце, да чаго мы прыйшлi за гэтыя гады. Тая частка старшакласнiкаў, што ставiць за мэту паступленне ў ВНУ, ужо ў школе пачынае рыхтавацца да будучых iспытаў, якiя праводзяцца ў выглядзе тэстаў. Што яны сёння атрымлiваюць? Вазьму за прыклад блiзкую мне беларускую мову. Па-першае, калi чалавек збiраецца паступаць на нефiлалагiчны факультэт, што, у прынцыпе, ён павiнен умець? Так, пiсьменна пiсаць, правiльна пабудаваць сказ, дакладна выказаць сваю думку. Гэтага дастаткова для iнтэлiгентнага чалавека? Лiчу, так! А што ад яго патрабуюць тэсты. Напрыклад, падзел слова на склады. Гэта проста, скажаце? Тады паслухайце кавалак правiла:

1) спалучэнне шумнага i санорнага адносiцца да наступнага склада: бу-слы;

2) калi памiж галоснымi два шумныя, то яны адносяцца да наступнага склада: ма-ла-цьбiт.

I тут жа далей. Складападзел не супадае з марфалагiчным падзелам i пераносам слова: кнi-жка (складападзел), кнiж-к-а (марф. падзел), кнiж-ка (перанос). Цi гэта патрэбна будучаму доктару?

А вызначыць у слове флексiю i iнтэрфiкс вы можаце? Безумоўна, зможаце, калi даведаецеся, што гэта канчатак i злучальная галосная. I такiх пытанняў дзесяткi. Вось i пачынаюць нашы дзецi завучваць пэўныя словы, канструкцыi, азначэннi, абсалютна не ўмеючы iх выкарыстоўваць у штодзённай практыцы. А навошта гэта iм? Галоўнае на тэсцiраваннi — правiльна паставiць крыжык. Больш за тое, каля 20 працэнтаў крыжыкаў у тэстах ставiцца "на вока", а раптам угадаю? А цi ведаеце вы, што амаль чвэрць першакурснiкаў чытаюць з хуткасцю менш за 100 слоў у хвiлiну? А пабудаваць сказ з даданымi членамi не па сiлах амаль кожнаму трэцяму. Але на ЦТ яны выдатна паставiлi крыжыкi на патрэбным месцы i сталi студэнтамi.

На сваiм вяку мне даводзiлася прымаць уступныя iспыты ў вуснай форме, у выглядзе дыктоўкi i пераказу. Так, вусныя экзамены абавязкова будуць выклiкаць пэўную падазронасць з боку "пiльных" грамадзян. Ад экзаменатараў яны патрабуюць высокага прафесiяналiзму, вопыту i напружання. Ды i ад суб’ектыўнасцi тут нiкуды не дзецца. Таму для няпрофiльных факультэтаў такая форма немэтазгодная. А вось дыктоўка арыентавана на канкрэтную праверку пiсьменнасцi абiтурыента. I нiхто яму "дапамагчы" ў напiсаннi не здолее: у аўдыторыi сядзiць цэлая камiсiя i кантралюючыя органы, работы шыфруюцца i нiхто не ведае, чыю работу правярае. Асабiста мне больш па душы пераказ: ён дазваляе ўбачыць не толькi пiсьменнасць абiтурыента, але i адчуць яго iнтэлектуальны ўзровень, лексiчны запас, душэўную iнтэлiгентнасць.

Жыццё не стаiць на месцы. I часам яно патрабуе нейкiх зменаў, рэфармацый. Але давайце будзем хоць у гэтай справе разумнымi. Бо гутарка iдзе пра нашых дзяцей!

Вiктар ВАРАНЕЦ,

старшы выкладчык кафедры беларускай i рускай моў Гродзенскага медыцынскага ўнiверсiтэта.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, апошняе дзесяцiгоддзе сярэдняя школа ў нашай краiне ўсё больш нагадвае палiгон для iспытаў новых тэхналогiй. Адзiнаццацiгодка — дванаццацiгод
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика