Адказных перад спажыўцом стане больш
Адказных перад спажыўцом стане больш
Парламенцкі дзённiк Учора дэпутаты далi "пуцёўку" ў Савет Рэспублiкi новай рэдакцыi закона аб абароне правоў спажыўцоў. Устаноўленыя законам правы распаўсюджваюцца i на ўдзельнiкаў долевага будаўнiцтва. З прыняццем змяненняў куды больш стане асобаў, адказных перад спажыўцамi. Гэта падкрэслiла намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па жыллёвай палiтыцы, будаўнiцтве, гандлi i прыватызацыi Ганна Бурава, якая прадстаўляла законапраект. Пакупнiкi змогуць прад’яўляць прэтэнзii не толькi прадаўцу цi вытворцы (як гэта было раней), але i пастаўшчыку тавараў. Адказнасць будуць несцi i тыя, хто на законных падставах займаецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю без рэгiстрацыi ў якасцi IП. Да iх адносяцца рамеснiкi, людзi, якiя гандлююць на рынку не больш за 60 дзён у год, а таксама тыя, хто аказвае паслугi аграэкатурызму. За парушэнне тэрмiнаў цi няякаснае выкананне гарантыйнага рамонту будуць адказваць, акрамя прадаўца цi вытворцы вырабу, яшчэ i самi гарантыйныя майстэрнi. Дарэчы, гарантыйныя тэрмiны таксама ўдакладняюцца. У наведвальнiкаў любых пунктаў грамадскага харчавання з’явiцца магчымасць патрабаваць iнфармацыю не толькi пра састаў страў з меню, але i пра спосабы iх кулiнарнай апрацоўкi. "Адно акно" для прадпрымальнiкаў ...зможа палепшыць бiзнэс-клiмат У першым чытаннi дэпутаты прынялi праект закона аб асновах адмiнiстрацыйных працэдур, якi рэгулюе працу са зваротамi грамадзян, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асобаў. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў Валерый Мiцкевiч, якi прадстаўляў законапраект у Авальнай зале, зрабiў акцэнт на тым, што гэта дазволiць засцерагчы грамадзян ад свавольства чыноўнiкаў, iх магчымых злоўжыванняў сваiмi паўнамоцтвамi. Тут дакладна прапiсаны механiзм разгляду зваротаў i тэрмiны працы з iмi. "Адно акно", якiм раней карысталiся толькi грамадзяне, у адпаведнасцi з новаўвядзеннямi будзе даступнае i для юрыдычных асобаў, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Паводле слоў Валерыя Мiцкевiча, бiзнэсмены выдаткоўваюць iстотныя сродкi на адмiнiстрацыйныя працэдуры, а значыць, у вынiку iх спрашчэння i ўдасканалення бiзнэс-клiмат нашай краiны будзе палепшаны. Бясплатныя вiзы ў Польшчу ...змогуць атрымаць некаторыя катэгорыi беларусаў Не давядзецца плацiць за вiзы дзяцей да шасцi гадоў, навучэнцаў, студэнтаў i аспiрантаў, а таксама тых, хто iх суправаджае, калi яны едуць у суседнюю краiну па адукацыю — на курсы цi для вучобы ў ВНУ. Тое ж датычыцца i вучоных, якiя будуць праводзiць там навуковыя даследаваннi. А ў асобных выпадках на прынцыпе ўзаемнасцi магчымая выдача бясплатных вiзаў i ўдзельнiкам спартыўных, навукова-тэхнiчных, культурных мерапрыемстваў. Гэта прадугледжана мiжурадавым пагадненнем Беларусi i Польшчы аб узаемных паездках грамадзян. У iм таксама павялiчаны тэрмiн знаходжання грамадзян на тэрыторыi краiн — удзельнiц пагаднення. Ён будзе роўны 180 дням за год (90 дзён на працягу паўгода з даты першага ўезду). Дакумент учора быў ратыфiкаваны дэпутатамi. Пытанне пра патанненне польскiх вiзаў для беларускiх грамадзян усё яшчэ застаецца адкрытым. Закон аб парламенце У беларускiх парламентарыеў можа з’явiцца закон, якi рэгламентуе iх уласную дзейнасцьЗаконапраект аб Нацыянальным сходзе Беларусi дэпутаты прынялi ўчора адразу ў двух чытаннях. Распрацоўка дакумента заняла прыблiзна дзевяць гадоў — амаль рэкордны для беларускага заканадаўства тэрмiн. Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Iван Семяненя адзначыў, што законапраект прадугледжвае пэўнае пашырэнне кантрольных паўнамоцтваў Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi, якое, тым не менш, не выходзiць за межы Канстытуцыi. Заўважым, што асобных законаў аб парламенце ў краiнах-суседках — Украiне i Расii — няма... Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты далi "пуцёўку" ў Савет Рэспублiкi новай рэдакцыi закона аб абароне правоў спажыўцоў. Устаноўленыя законам правы распаўсюджваю
|
|