А хворыя стаяць у чарзе...
А хворыя стаяць у чарзе...
Супрацоўнікi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi пры праверцы дзейнасцi медыцынскiх устаноў высветлiлi, што адзiн з даследчых комплексаў у абласной бальнiцы мог зняць праблему з чаргой сярод пацыентаў. Месяцамi людзi чакалi магчымасцi прайсцi абследаванне. Але прыбор доўга не падключалi. Амаль два гады на складзе абласной бальнiцы стаяў без справы дарагi комплекс. Раней, да 2006 года, ён працаваў ў Мiнскiм кардыялагiчным цэнтры i абышоўся бюджэту ў 8,4 мiльярда беларускiх рублёў. Пры перадачы ў вiцебскую бальнiцу кошт комплексу пасля папярэдняй эксплуатацыi ацанiлi больш як у 162 мiльёны рублёў. А на момант праверкi ён наогул чамусьцi лiчыўся па цане 6,4 мiльёна. Пры гэтым аналагiчны апарат у бальнiцы актыўна эксплуатуецца i чарга на яго з 245 чалавек распiсана на паўгода наперад. Доўга прастойваў i дарагi камп’ютарны тамограф замежнай вытворчасцi. Чатыры гады таму яго набылi за 1,3 мiльярда рублёў. У сувязi з яго паломкай каля паўгода тамограф не дзейнiчаў. Для даведкi: штодзень у сярэднiм на такiм апараце высвятляецца стан здароўя 14 чалавек. Няцяжка падлiчыць, колькi грамадзян за час паломкi пазбавiлiся магчымасцi "праверыцца" на гэтай машыне. Мiж iншым, кантралёры высветлiлi, што i раней тамограф прастойваў — каля 300 дзён (у 2005—2006 гадах) па прычыне выпрацоўкi рэсурсу рэнтгенаўскай трубкi. Толькi праз 6 месяцаў увялi ў эксплуатацыю рэнтгенаўскi апарат — ураскоп коштам 1,3 мiльярда рублёў. З затрымкай падключылi i афтальмалагiчнае абсталяванне. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi пры праверцы дзейнасцi медыцынскiх устаноў высветлiлi, што адзiн з даследчых комплексаў |
|