Кмен — i прыправа, i лякарства
Кмен — i прыправа, i лякарства
Кмен звычайны — культура сямейства сельдэрэйных. Раслiна непатрабавальная да цяпла (насенне прарастае пры тэмпературы глебы плюс 7-8 градусаў), марозаўстойлiвая (у фазе разеткi можа пераносiць маразы да мiнус 25 градусаў). Забалочаныя, цяжкiя кiслыя глебы непрыгодныя для кмену. Найбольш спрыяльныя ўмовы для цвiцення i ўборкi ўраджаю пладоў складваюцца пры сухiм i цёплым надвор’i. Кмен выкарыстоўваюць са старажытных часоў. Яго насенне знойдзена пры археалагiчных раскопках паселiшчаў трэцяга тысячагоддзя да н. э. У нашы днi кмен знаходзiць шырокае прымяненне ў харчовай прамысловасцi. У ежу ўжываюць усе часткi раслiны — маладое лiсце, парасткi, каранi i плады. Як прыправу часцей за ўсё выкарыстоўваюць насенне. Выкарыстанне насення кмену ў кулiнарыi вельмi разнастайнае: яго дадаюць у супы з агароднiны, квашаную капусту, хлеб, кандытарскiя вырабы, сыр i тварог, прымяняюць пры прыгатаваннi квасу i пiва. Кмен — добрая спецыя пры засолцы агуркоў i памiдораў. Гэта адна з нямногiх прыпраў, пах якой губляецца пры змешваннi з iншымi, таму ў стравы з кменам нiчога, акрамя солi i перцу, не дабаўляюць. Лiсце кмену змяшчае многа вiтамiнаў i мiнеральных рэчываў. Маладое лiсце, верхнюю частку парасткаў i каранi ў свежым выглядзе дадаюць таксама ў салаты, тушанае мяса. Прымяняюць кмен пры прыгатаваннi лiкёра i настоек. Насенне гэтай раслiны шырока прымяняюць у медыцыне. Прэпараты з кмену прызначаюць пры парушэннях функцыi кiшэчнiка, што садзейнiчае падаўленню працэсаў гнiення i браджэння ў кiшэчнiку. Насенне кмену таксама дапамагае пры запаленнях органаў дыхання, яго выкарыстоўваюць для павелiчэння малака ў кормячых мацi. Яго ўключаюць у склад многiх лекавых збораў (напрыклад, страўнiкавага, апетытнага, слабiцельнага i iнш.). Раслiна шырока вядома ў народнай медыцыне: кменны адвар рэкамендуецца пры ўздуццi кiшэчнiка, кменныя каплi — пры слёзацячэннi на ветры. Асаблiвасцi вырошчвання Пасевы кмену размяшчаюць пасля культур, пад якiя ўносiлi гной цi кампост. Насенне высяваецца ранняй вясной цi ў канцы лета ў добра апрацаваную глебу. Для атрымання дружных усходаў насенне перад сяўбой замачваюць i прарошчваюць. Потым насенне прасушваюць да сыпучага стану, запраўляюць у глебу на глыбiню 1—1,5 см. Лiсты i маладыя парасткi зразаюць у маi—чэрвенi, а насенне ўбiраюць у жнiўнi. Выспявае насенне нераўнамерна, таму зразаюць цэнтральныя парасоны са спелымi пладамi, а затым праводзiцца заключная ўборка. Абмалочанае насенне ачышчаюць i сушаць пры тэмпературы не вышэй чым 40 градусаў. Галоўныя шкоднiкi кмену — кменная моль, кменны клешч, азiмая соўка, драцянiк, раслiна паражаецца грыбковымi хваробамi. Асноўныя меры барацьбы з хваробамi i шкоднiкамi — захаванне чаргавання культур, спальванне раслiнных рэшткаў, абеззаражванне насення. <І>Настой насення: 2 ст. лыжкi на 200 мл кiпеню, трымаць на вадзяной лазнi 15 хвiлiн, адцiснуць, далiць вады да 200 мл, пiць па паўшклянкi цi трэць яе 2-3 разы на дзень пасля яды пры ўздуццi кiшэчнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кмен звычайны — культура сямейства сельдэрэйных. Раслiна непатрабавальная да цяпла (насенне прарастае пры тэмпературы глебы плюс 7-8 градусаў), мароза
|
|