Сонечныя выхадныя, а з аўторка прыгрэе да плюс 27
Сонечныя выхадныя, а з аўторка прыгрэе да плюс 27
У суботу і нядзелю тэрыторыя нашай краiны трапiць пад уплыў зоны павышанага цiску i толькi праз усходнiя раёны чакаецца праходжанне франтальных раздзелаў, — паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. Таму ў выхадныя будзе сонечнае надвор’е, толькi ў суботу па ўсходзе краiны, а ў нядзелю ў Гомельскай вобласцi месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ў гэтыя два днi 3—9 градусаў цяпла, у нядзелю па паўночным усходзе месцамi на глебе невялiкiя замаразкi. Удзень чакаецца 16—22, па паўднёвым захадзе да 25 цяпла. У пачатку наступнага тыдня надвор’е стане фармiравацца антыцыклонам, якi будзе рухацца з боку Латвii ў паўднёвыя раёны Беларусi, толькi ўдзень у панядзелак па поўначы краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 2 чэрвеня 3—9 цяпла, на глебе месцамi замаразкi да мiнус 2 градусаў, удзень 14—20, па захадзе краiны да плюс 25 градусаў. Пачынаючы з аўторка, на тэрыторыю краiны пачне рухацца больш цёплае i вiльготнае паветра з боку Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра ўначы 3 i 4 чэрвеня — 8—15 цяпла, удзень — 17—25, па паўднёвым захадзе — да плюс 27 градусаў. Месцамi па краiне ў гэтыя днi пройдуць кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Уначы i ранiцай слабы туман. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу і нядзелю тэрыторыя нашай краiны трапiць пад уплыў зоны павышанага цiску i толькi праз усходнiя раёны чакаецца праходжанне франтальных раздзе
|
|