Cамы і асятры — у сажалках
Cамы і асятры — у сажалках
Летась вытворчасць сажалкавай рыбы ў Беларусi склала 14 тысяч тон, а да 2010 года яе колькасць дасягне 17 тысяч тон. Як паведамiў дырэктар Дэпартамента па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мінсельгасхарчу Анатоль Булыня, з-за рэзкага павышэння кошту камбiкорму (калi ў мiнулым годзе адпаведныя затраты складалi 600 тысяч рублёў за тону, то сёлета — ужо каля 1 млн рублёў) павялiчваюцца выдаткi на вырошчванне. Гэта прыводзiць да адчувальнага павелiчэння цаны рыбы. Адзiн з магчымых шляхоў выйсця — перапрацоўка прадукцыi. Як зазначыў Анатоль Булыня, ужо працуе спецыялiзаваны цэх, дзе выпускаюцца паўфабрыкаты, а таксама вяленая i вэнджаная рыба, iншыя вырабы. У блiжэйшай перспектыве будуць адкрытыя яшчэ тры такiя прадпрыемствы, што дазволiць вырашыць праблему з рэалiзацыяй. Мяркуецца таксама пашырыць колькасць вiдаў рыбы, якую вырошчваюць у сажалках. Разам з традыцыйнымi з’явяцца i даволi рэдкiя — як заўважыў Анатоль Булыня, плануецца нарошчваць аб’ёмы вытворчасцi фарэлi, асятроў i самоў. Мiкалай ЛІТВIНАЎ. I фарэль у дадатак... У Чэрвеньскiм раёне дзяржiнспектары затрымалi трох непрацуючых грамадзян i аператара кацельнi ААТ "Рапс", якiя прабралiся на тэрыторыю рыбгаса "Волма". Зразумела, не проста так, а каб скрасцi 364 карпаў i адну фарэль. Агульная вага "ўлову" склала больш за 100 кiлаграмаў. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась вытворчасць сажалкавай рыбы ў Беларусi склала 14 тысяч тон, а да 2010 года яе колькасць дасягне 17 тысяч тон. Як паведамiў дырэктар Дэпартамент
|
|