Атрымаць моц абаронцы
Атрымаць моц абаронцы
Людзі загадзя сталi падыходзiць да царквы ў гонар абраза "Усiх тужлiвых Радасць" у сталiцы. Да таго моманту, калi каўчэг з часцiнкай мошчаў Святога Аляксандра Неўскага прыбыў сюды з аэрапорта, ужо стаяла чарга. Прыход падрыхтаваўся да паломнiцтва з усёй адказнасцю — шапiкi з прадуктамi, лаўкi са свечкамi, лiтаратурай i духоўнай музыкай. Нават машына "Хуткай дапамогi" на месцы. "Ды не за гэтай дапамогай я iду", — адрэагавала ўжо не маладая жанчына на заўвагу дзяўчыны, якая трымала яе пад руку. Вiдаць, унучка — модная, сучасная, лёгкi прыгожы шалiк ёй да твару. Стала побач i тут жа адкрыла сваю маленечкую сумачку i дастала адтуль... не, не люстэрка. Кнiжку з акафiстам святому. Вiдаць, ёсць пра што прасiць святога i ёй, i яе бабулi. Аляксандр Неўскi вядомы цудамi лекавання ад розных хвароб, вядома, як ён любiў сваю сям’ю — ягонай жонкай стала ўнучатая пляменнiца нашай Ефрасiннi Полацкай, дачка Полацкага князя Брачыслава. Ён быў гатовы абараняць сваю сям’ю i зямлю, на якой жыў. Беларуская зямля таксама ўвесь час выстойвала, хто б нi iмкнуўся яе заваяваць, падкрэслiў Мiхаiл Якушаў, прадстаўнiк Фонду Усяхвальнага апостала Андрэя Першазваннага. У сталiцы Беларусi ёсць храм у гонар святога, як напамiн, што трэба ўмець сябе баранiць. У дар ад сённяшняй мiсii абраз святога атрымае мiтрапалiт Фiларэт i Прэзiдэнт Беларусi, якi паводле словаў архiмандрыта Алексiя Шынкевiча, быў ахрышчаны ў гонар Святога Аляксандра Неўскага. Аляксандр Неўскi быў кананiзаваны Рускай праваслаўнай царквой ў 1547 годзе. А ў часы Пятра Першага мошчы святога князя былi перавезены з Уладзiмiра ў Санкт-Пецярбург. І захоўваюцца да цяперашняга часу там у Свята-Троiцкай Аляксандра-Неўскай Лаўры. Мiнчане змогуць пакланяцца святому на працягу трох дзён, але ўжо ў суботу каўчэг паедзе ў Бабруйск, у нядзелю яго будуць сустракаць у Гомелi, у панядзелак — у Оршы. Фоцiй, iгумен Валаамскага манастыра, якi суправаджае каўчэг, сказаў: "Калi чалавек прыходзiць да веры, у яго ёсць патрэба ў духоўнай ежы. Часткi мошчаў нясуць вялiкую Боскую благадаць. Сэрца чалавечае адкрываецца для яе. Кожны чалавек, вядома, прыходзiць са сваiм..." Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзі загадзя сталi падыходзiць да царквы ў гонар абраза "Усiх тужлiвых Радасць" у сталiцы. Да таго моманту, калi каўчэг з часцiнкай мошчаў
|
|