У вёску. На заробак у мiльён?
У вёску. На заробак у мiльён?
За студзень—сакавiк гэтага года з дзяржаўнай падтрымкай на работу ў сельскую мясцовасць пераехала 100 сем’яў. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны. Паводле слоў галоўнага спецыялiста ўпраўлення праграм садзейнiчання занятасцi Алены Усавай, сёння рэспублiканскi банк налiчвае больш за 2 тысячы прапаноў з прадастаўленнем жылля. Найбольшым попытам у наймальнiкаў карыстаюцца механiзатары, аператары машыннага даення, ветурачы, iнжынеры, заатэхнiкi, а таксама дастаткова "праблемныя" з пункту гледжання працаўладкавання ў гарадах эканамiсты i бухгалтары. Што ж да сярэднiх заробкаў, то звычайна яны невысокiя, "стандартны" спектр прапаноў у дадзеным выпадку — 250—500 тыс. рублёў. Пры гэтым шмат па якiх рабочых прафесiях аплата прапануецца здзельная. Разам з тым нельга не заўважыць: апошнiм часам у банку даных вакансiй па сельскай мясцовасцi сталi з’яўляцца заяўкi на зарплату ў 1 мiльён i вышэй. У прыватнасцi, такiя заробкi выстаўленыя для галоўнага заатэхнiка, галоўнага эканамiста i старшынi сельгаскааператыва ў Слуцкiм, а таксама для галоўнага заатэхнiка i галоўнага ветурача ў Дзяржынскiм раёнах. Найбольш поўную iнфармацыю аб вакансiях з жыллём можна даведацца ў раённых упраўленнях па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне цi на сайце Мiнiстэрства www.mintrud.gov.by. Прычым, параiла Алена Усава, перад прыняццем канчатковага рашэння аб пераездзе пажадана звязацца з самой гаспадаркай i высветлiць усе ўмовы загадзя. Дарэчы, варта нагадаць, што ў выпадку накiравання на пастаяннае месца работы ў сельскую мясцовасць, апроч жылля, можа разлiчваць на дзяржаўную падтрымку — кампенсацыю выдаткаў па пераездзе i выплату "пад’ёмных" роўных 5 бюджэтам пражытковага мiнiмуму (на сёння — больш за 1 млн рублёў). Пры гэтым, калi пераезд адбываецца з населеных пунктаў з высокiм узроўнем беспрацоўя, памер пад’ёмных узрастае да 7 БПМ (звыш 1,4 млн рублёў). Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За студзень—сакавiк гэтага года з дзяржаўнай падтрымкай на работу ў сельскую мясцовасць пераехала 100 сем’яў. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды"
|
|