21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

МУС Беларусi ўнесла змяненнi ў палажэнне аб прыёме экзаменаў на атрыманне вадзiцельскiх правоў

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МУС Беларусi ўнесла змяненнi ў палажэнне аб прыёме экзаменаў на атрыманне вадзiцельскiх правоў

У палажэнне "Аб парадку прыёму квалiфiкацыйных экзаменаў на атрыманне права кiравання механiчнымi транспартнымi сродкамi" ўнесены змяненнi. Аб гэтым паведамiлi ў ГУУС Мiнгарвыканкама. 

У прыватнасцi, як адзначаецца ў адпаведнай пастанове МУС, грамадзянам Беларусi дазваляецца мець толькi адно нацыянальнае вадзiцельскае пасведчанне, якое выдаецца ў рэспублiцы. Асобе, якая паспяхова здала як тэарэтычны, так i практычныя экзамены ў рэгiстрацыйна-экзаменацыйным падраздзяленнi (РЭП) па месцы знаходжання вучэбнай арганiзацыi, у гэтым жа РЭП выдаецца вадзiцельскае пасведчанне.

Допуск да здачы квалiфiкацыйных экзаменаў на атрыманне права кiравання транспартнымi сродкамi, а таксама выдача вадзiцельскiх пасведчанняў на права кiравання транспартным сродкам адпаведнай катэгорыi дазваляецца асобам, якiя дасягнулi ўзросту:

— 16 гадоў — для катэгорыi "А" з рабочым аб’ёмам рухавiка да 500 куб.см;

— 18 гадоў — для катэгорыi "А" з рабочым аб’ёмам рухавiка больш за 500 куб.см, катэгорый "В" i "С";

— 21 год — для катэгорыi "Д", "Е", "Трамвай", "Тралейбус".

Да здачы квалiфiкацыйных экзаменаў на атрыманне права кiравання транспартнымi сродкамi катэгорый "В" i "С" дапускаюцца асобы, якiя дасягнулi семнаццацiгадовага ўзросту i прайшлi адпаведную падрыхтоўку ва ўстановах адукацыi, асноўнымi адукацыйнымi планамi якiх прадугледжана падрыхтоўка вадзiцеляў транспартных сродкаў, а таксама асобы, накiраваныя на абучэнне ваенкаматамi.

Для вызначэння навыкаў кiравання транспартнымi сродкамi на першым этапе ўлiчваецца выкананне экзаменуемым аднаго з наступных элементаў:

— пераадоленне пад’ёму (эстакады), спыненне аўтамабiля на пад’ёме, кратанне з месца i прадаўжэнне руху. Элемент выконваецца на транспартным сродку з механiчнай трансмiсiяй, за выключэннем транспартных сродкаў катэгорыi "Д";

— заезд заднiм ходам у бокс. Манеўр ажыццяўляецца заднiм ходам з паваротам у бокс, размешчаны перпендыкулярна да напрамку руху, за аднаразовае ўключэнне перадачы задняга ходу;

— дыяганальная паркоўка (пастаноўка аўтамабiля бокам у бокс). Манеўр ажыццяўляецца правым бокам аўтамабiля заднiм ходам у бокс, размешчаны паралельна напрамку руху, за аднаразовае ўключэнне перадачы задняга ходу;

— разварот на ўчастку абмежаваных памераў за аднаразовае ўключэнне задняй перадачы.

Для кожнай вучэбнай групы вiд элемента вызначае старшыня камiсii. Для асобаў, якiя здаюць экзамен не ў складзе вучэбнай групы, вiд элемента вызначае старшыня камiсii або экзаменатар.

На выкананне элемента даецца дзве спробы. Не залiчваецца выкананне элемента пры дотыку да абмежавальнiка, спыненнi рухавiка па вiне экзаменуемага, на пад’ёме — няплаўным кратаннi з месца або адкаце пры кратаннi з месца больш як на 30 сантыметраў. У гэтых выпадках практычны экзамен працягваецца з зыходнай пазiцыi.

На другiм этапе адзнака "здадзены" выстаўляецца ў выпадку праезду зададзенага маршруту без аварыйных сiтуацый i пры ўмове, што экзаменуемы не набраў больш за дваццаць штрафных балаў.

БЕЛТА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У палажэнне "Аб парадку прыёму квалiфiкацыйных экзаменаў на атрыманне права кiравання механiчнымi транспартнымi сродкамi" ўнесены змяненнi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика