Выпускнікi беларускiх ВНУ — свае людзi ў далёкiм замежжы
Выпускнікi беларускiх ВНУ — свае людзi ў далёкiм замежжы
Мiжнародны форум замежных выпускнiкоў беларускiх (савецкiх) ВНУ "Адукацыя без межаў" у будучынi павiнен стаць традыцыйным. Аб гэтым на ўрачыстым адкрыццi форуму ў Палацы Рэспублiкi паведамiў вiцэ-прэм’ер беларускага Ўрада Аляксандр Косiнец. Мiжнародны форум стаў беспрэцэдэнтнай падзеяй за апошнiя 47 гадоў — менавiта столькi часу ў Беларусi ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў-замежнiкаў. — У нашай краiне iснуе добрая традыцыя. Мы сустракаемся са сваiмi аднакурснiкамi праз 5, 10, 15, 20 гадоў пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы, а вось традыцыi запрашаць у Беларусь нашых сяброў з далёкага замежжа ў нас не было. Мы страцiлi з iмi зваротную сувязь. Спадзяюся, што сёння гэты прабел лiквiдаваны, — падкрэслiў у гутарцы з журналiстамi Аляксандр Косiнец. Мiжнародную асацыяцыю выпускнiкоў беларускiх ВНУ ўзначалiў колiшнi выпускнiк Беларускага полiтэхнiчнага iнстытута (сёння гэта БНТУ), ганаровы консул Непала Махата Упендра. Менавiта дзякуючы намаганням гэтай арганiзацыi быў створаны банк даных замежных выпускнiкоў i з многiмi з iх наладжаны кантакты. Дарэчы, на гэты раз у Мiнск прыехалi каля 300 гасцей з 54 краiн свету. Па словах Махата Упендры, у Беларусi жывуць вельмi добразычлiвыя i чуллiвыя людзi. Таму ўсе, выпускнiкi беларускiх ВНУ беражлiва захоўваюць свае ўспамiны пра нашу краiну, усе яны шчыра перажываюць за ўсё, што адбываецца на постсавецкай прасторы i радуюцца нашым поспехам: "Беларусь засталася для нас такой жа блiзкай, як i ў студэнцкiя гады". Мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў падкрэслiў, што зусiм невыпадкова сустрэча сяброў распачалася ў сценах ВНУ. Зроблена гэта было, каб прабудзiць студэнцкiя ўспамiны. І гэта вельмi добра, што госцi прыехалi ў Беларусь са сваiмi дзецьмi. Магчыма, хутка яны таксама прыедуць атрымлiваць адукацыю ў Беларусь. "Мы таксама хацелi б пачуць аб праблемах, з якiмi сутыкаюцца ў сябе на радзiме нашы выпускнiкi пры рэалiзацыi атрыманых ведаў. Якiя меры ў першую чаргу трэба прыняць для павышэння аўтарытэту беларускай вышэйшай адукацыi i нашых дыпломаў", — выказаў свае пажаданнi Аляксандр Радзькоў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны форум замежных выпускнiкоў беларускiх (савецкiх) ВНУ "Адукацыя без межаў" у будучынi павiнен стаць традыцыйным. Аб гэтым на ўрачы
|
|