Водпуск авансам затрымаў звальненне
Водпуск авансам затрымаў звальненне
Я працую паводле кантракта, тэрмін якога заканчваецца праз два гады. Месца працы знаходзiцца далёка ад дома i я шмат часу затрачваю на дарогу. Муж настойвае на звальненнi, паколькi ў мяне не застаецца часу на сям’ю. Аднак на рабоце мяне не адпускаюць i адной з прычын дырэктар называе тое, што я выкарыстала працоўны водпуск авансам. Не разумею, якое гэта мае дачыненне да звальнення? Сафонава Ж.В., г. Брэст Вы працуеце паводле кантракта, а кантракт, згодна з артыкулам 17 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, з’яўляецца разнавiднасцю тэрмiновага працоўнага дагавора. Артыкулам 38 Кодэкса ўстаноўлена, што працоўны дагавор, якi заключаны на вызначаны тэрмiн, спыняецца з заканчэннем яго тэрмiну. Датэрмiновае скасаванне тэрмiновага працоўнага дагавора па iнiцыятыве работнiка магчыма альбо пры дасягненнi iм узаемнага пагаднення аб гэтым з наймальнiкам (п.1 ч. 2 арт. 35 ПК), альбо па патрабаваннi работнiка (арт. 41 ПК) у выпадку яго хваробы цi iнвалiднасцi, якiя перашкаджаюць выкананню работы, парушэння наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора i па iншых уважлiвых прычынах. Пры пацвярджэннi пералiчаных у артыкуле 41 падстаў наймальнiк абавязаны звольнiць работнiка па яго патрабаваннi. Скасаванне кантракта па жаданнi работнiка заканадаўствам не прадугледжана. Такiм чынам, калi ў вас адсутнiчаюць падставы, прадугледжаныя артыкулам 41, то датэрмiнова скасаваць кантракт магчыма па ўзгадненнi бакоў, а для гэтага неабходна згода як работнiка, так i наймальнiка. Пры адсутнасцi згоды наймальнiк не абавязаны тлумачыць яе прычыны работнiку. Вам наймальнiк назваў адной з прычын адмовы выкарыстанне водпуску авансам, а гэта значыць, што працоўны год, за якi вам быў прадастаўлены водпуск, вы яшчэ не адпрацавалi. Да 26 студзеня 2008 года ў аналагiчнай сiтуацыi пры скасаваннi з работнiкамi кантрактаў наймальнiк за неадпрацаваныя днi водпуску ўтрымлiваў з заработнай платы работнiка грашовыя сродкi для пагашэння яго запазычанасцi. 26 студзеня 2008 года ўступiў у сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь ад 20.07.2007 г. № 272-З, якi ўнёс змяненнi ў Працоўны кодэкс. У лiку iншых гэтыя змяненнi датычацца i артыкула 107, якi прадугледжвае выпадкi i парадак утрыманняў з заработнай платы. Новай рэдакцыяй пункта 2 часткi другой гэтага артыкула пашыраны пералiк выпадкаў, калi не робяцца ўтрыманнi з заработнай платы работнiка для пагашэння яго запазычанасцi наймальнiку пры звальненнi да заканчэння таго працоўнага года, у лiк якога ён ужо атрымаў працоўны водпуск, за неадпрацаваныя днi водпуску. Не робяцца такiя ўтрыманнi ў выпадках звальнення работнiка: па ўзгадненнi бакоў; у сувязi з заканчэннем тэрмiну працоўнага дагавора, акрамя выпадкаў, калi працоўныя адносiны фактычна працягваюцца i нi адзiн з бакоў не патрабаваў iх спынення; у сувязi з пераводам работнiка, з яго згоды, да iншага наймальнiка цi пераходам на выбарную пасаду; у сувязi з адмовай работнiка ад пераводу на работу ў iншую мясцовасць разам з наймальнiкам; адмовай ад працягу работы ў сувязi са змяненнем iстотных умоў працы, а таксама адмовай ад працягу работы ў сувязi са зменай уласнiка маёмасцi i рэарганiзацыяй арганiзацыi; у сувязi з лiквiдацыяй арганiзацыi, спыненнем дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, скарачэннем колькасцi цi штату работнiкаў; у сувязi з неадпаведнасцю работнiка займаемай пасадзе цi выконваемай рабоце па стане здароўя, якi перашкаджае працягу гэтай работы; у сувязi з нез’яўленнем на работу на працягу больш за чатыры месяцы запар па прычыне часовай непрацаздольнасцi (не лiчачы водпуску па цяжарнасцi i родах), калi заканадаўствам не ўстаноўлены больш працяглы тэрмiн захавання месца работы (пасады) пры адпаведным захворваннi; у сувязi з прызывам работнiка на ваенную службу; у сувязi з узнаўленнем на рабоце работнiка, якi раней выконваў гэту работу; у выпадку смерцi работнiка, прызнання яго судом адсутным без вестак або аб’яўлення памерлым, смерцi наймальнiка — фiзiчнай асобы; па ўласным жаданнi ў сувязi з накiраваннем на вучобу цi выхадам на пенсiю; калi пры звальненнi работнiку не налiчваюцца якiя-небудзь выплаты або калi наймальнiк, маючы на гэта права, не ўтрымаў запазычанасць пры выплаце разлiку цi ўтрымаў толькi яе частку. Такiм чынам, адмова наймальнiка даць вам згоду на спыненне кантракта па ўзгадненнi бакоў тлумачыцца тым, што ён не зможа ўтрымаць з вашай заработнай платы грашовыя сродкi за неадпрацаваныя днi водпуску для пагашэння запазычанасцi. Частка 1 артыкула 107 прынцыпова ўказвае на тое, што ўтрыманнi з заработнай платы могуць рабiцца толькi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Гэта азначае, што самастойна цi на падставе калектыўнага або працоўнага дагавора (кантракта) наймальнiк не мае права ажыццяўляць такiя ўтрыманнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я працую паводле кантракта, тэрмін якога заканчваецца праз два гады. Месца працы знаходзiцца далёка ад дома i я шмат часу затрачваю на дарогу. Муж нас |
|