Ходзяць чуткі, што... у Мiнску знiкаюць дамавыя вераб’i
Ходзяць чуткі, што... у Мiнску знiкаюць дамавыя вераб’i
Яшчэ некалькi гадоў таму дамавых вераб’ёў можна было сустрэць амаль пад кожным кустом побач з жылымi дамамi Кунцаўшчыны, — паведамiла рэдакцыi жыхарка сталiцы Алена Бранiславаўна. Цяпер жа ўбачыць вераб’я ў горадзе стала нават рэдкасцю, лiчыць наша чытачка. Чаму? Праверыць гэту навiну я вырашыў уласным невялiкiм даследаваннем. За паўгадзiны назiранняў вакол школы побач з маiм домам налiчыў каля 50 галубоў, 30 галак, 15 варон i толькi аднаго дамавога вераб’я. Прыкладна ў 80-х гадах мiнулага стагоддзя папуляцыя гэтага вiду птушак iстотна скарацiлася амаль ва ўсiх буйных гарадах Еўропы, падзялiўся сваiмi меркаваннямi каардынатар партнёрскiх арганiзацый ва Ўсходняй Еўропе глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыi BirdLife International Аляксандр Вiнчэўскi. Зараз пачаў знiкаць дамавы верабей i ў гарадах Беларусi. Еўрапейскiя навукоўцы мяркуюць, што вераб’iная катастрофа пачалася пасля актыўнага прымянення ў сельскай гаспадарцы ўсялякай хiмii для абароны раслiн. Знiклi насякомыя, а за iмi знiкаюць i птушкi, якiя ўжывалi гэты корм. Iснуе яшчэ адна версiя — масавае распаўсюджанне сотавых тэлефонаў. У еўрапейскiх "зялёных" часопiсах былi надрукаваны даследаваннi прафесара фiзiкi з унiверсiтэта Брыстоля Дэнiса Хеншава, якi выявiў адмоўнае ўздзеянне электрамагнiтных хваляў на магчымасць вераб’ёў класцi яйкi. Чым больш побач дзейнiчае сотавых тэлефонаў — тым менш вераб’ёў. цяпер палявы i дамавы вераб’i занесены ў Чырвоную кнiгу Вялiкабрытанii. У Лондане колькасць гэтых маленькiх птушачак з першапачатковых некалькiх тысяч знiзiлася да адзiнак. Мэрыя гэтага горада падрыхтавала прэмiю ў памеры каля 100 тысяч фунтаў стэрлiнгаў таму, хто раскрые тайну знiкнення гэтай птушкi. I гэта не чыста англiйскiя "замарочкi", бо маленькая птушачка з’яўляецца своеасаблiвым iндыкатарам экалагiчнага становiшча, а колькасць вераб’ёў у той цi iншай мясцовасцi амаль напрамую звязана з працягласцю жыцця чалавека. У вераб’iнай сям’i змена пакаленняў адбываецца вельмi хутка. Калi колькасць вераб’ёў скарачаецца, то экалагiчная сiтуацыя ў гэтай мясцовасцi неспрыяльная i для чалавека, лiчыць Аляксандр Вiнчэўскi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ некалькi гадоў таму дамавых вераб’ёў можна было сустрэць амаль пад кожным кустом побач з жылымi дамамi Кунцаўшчыны, — паведамiла рэдакцыi жыхарка
|
|