21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Буйнейшая ў Беларусi лядовая арэна адкрыта ў Бабруйску

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Буйнейшая ў Беларусi лядовая арэна адкрыта ў Бабруйску

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 мая прыняў удзел у цырымонii адкрыцця буйнейшай у Беларусi лядовай арэны ў Бабруйску. 

Спартыўны комплекс "Бабруйск-Арэна", разлiчаны на 7 тыс. гледачоў, з’яўляецца ўнiкальным аб’ектам, якi дае магчымасць праводзiць не толькi спаборнiцтвы рэспублiканскага i мiжнароднага ўзроўню больш як па 15 вiдах спорту, але i культурна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Прэзiдэнт лiчыць знамянальным, што такi буйны спартыўны аб’ект уведзены ў строй у Год здароўя. "Гэты храм здароўя вельмi дарэчы, сюды прыйдуць дзецi, моладзь i людзi старэйшага пакалення. Кожны зможа ў меру сваiх сiлаў i магчымасцяў працаваць над сабой, з карысцю праводзiць вольны час", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, створана цудоўная магчымасць для з’яўлення тут новых iмёнаў i спартыўных традыцый.

Прэзiдэнт агледзеў спартыўны комплекс, пабываў у трэнажорных i харэаграфiчнай залах, спартыўных раздзявалках, буфеце.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што на базе гэтага спартыўнага комплексу неабходна ствараць хакейны клуб i трэнiровачную базу, а ў далейшым вывесцi гэты аб’ект на самаакупнасць. На думку Прэзiдэнта, у сувязi з гэтым неабходна вывучыць вопыт работы вядучых сусветных хакейных клубаў, а таксама больш актыўна запрашаць замежныя каманды для правядзення трэнiровачных збораў на базе бабруйскага Лядовага палаца.<І>

Адкрыццё сучаснага спартыўнага комплексу надасць магутны iмпульс развiццю фiзкультурнага руху ў горадзе i вобласцi, упэўнены Прэзiдэнт.

Аляксандру Лукашэнку быў уручаны сiмвалiчны ключ ад комплексу, якi ён перадаў юным хакеiстам, што прымалi разам з кiраўнiком дзяржавы ўдзел у закладцы капсулы ў фундамент палаца ў кастрычнiку 2006 года.

Лядовы палац размясцiўся на тэрыторыi помнiка архiтэктуры ХIХ стагоддзя — Бабруйскай крэпасцi. Увод у строй гэтага спартыўнага збудавання павiнен стаць добрым iмпульсам для таго, каб удыхнуць новае жыццё ў гiстарычную частку горада, лiчыць Прэзiдэнт. Ён падкрэслiў, што неабходна прыкласцi ўсе намаганнi для таго, каб у краiне атрымаў вядомасць i прывабнасць яшчэ адзiн турыстычны маршрут.

Прэзiдэнт азнаёмiўся з ходам будаўнiцтва аб’ектаў спартыўнай iнфраструктуры ў Бабруйску, перспектывамi забудовы i добраўпарадкавання тэрыторыi, што прылягае да спартыўнага комплексу "Бабруйск-Арэна", непасрэдна з планамi па развiццi гiстарычнай тэрыторыi Бабруйскай крэпасцi, якую плануецца аднавiць у маштабах ХIХ стагоддзя. Тут плануецца стварыць забаўляльны комплекс i яшчэ адзiн цiкавы аб’ект турыстычнай iнфраструктуры — этнiчную вёску. Аляксандр Лукашэнка пабываў у прызначаным для размяшчэння спартсменаў Гасцiным доме, пад якi быў рэканструяваны будынак, што раней належаў воiнскай часцi.

У гэты ж дзень кiраўнiк дзяржавы наведаў замежнае прадпрыемства "Старая крэпасць", дзе азнаёмiўся з развiццём плодаагароднiннай кансервавай галiны ў Беларусi. Як было даложана Прэзiдэнту, долю сокаў айчыннай вытворчасцi ў рэспублiцы да 2009 года плануецца павялiчыць да 90 працэнтаў. Цяпер у Беларусь завозiцца амаль 50 працэнтаў сокаў, у той час як у Расii, напрыклад, iмпарт складае ўсяго 2 працэнты, ва Украiне — 1 працэнт.

У вытворчасць плодаагароднiннай кансерваванай прадукцыi сёлета плануецца ўкласцi Br100 млрд iнвестыцый. Да сезона перапрацоўкi будуць уведзены новыя лiнii, у тым лiку i па замарозцы ягад, прадпрыемствы па вытворчасцi сокаў, фруктовых i соказмяшчальных напiткаў. Цяпер беларус у сярэднiм спажывае 10 л соку, да 2009 года гэты аб’ём будзе даведзены да 18 л. Плануецца таксама нарошчваць аб’ём мясцовай сыравiны, што выкарыстоўваецца.

Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з тэхналагiчным працэсам вытворчасцi сокаў на прадпрыемстве, агледзеў выстаўку прадукцыi.

Замежнае прадпрыемства "Старая крэпасць" створана на базе вытворчых плошчаў ААТ "Бабруйскi кансервавы завод". Рашэнне аб прыцягненнi iнвестара для рэалiзацыi праекта па выпуску iмпартазамяшчальнай прадукцыi — плода- агароднiнных сокаў — на плошчах Бабруйскага кансервавага завода, што не выкарыстоўвалiся, было прынята ў сувязi з неэфектыўнасцю яго вытворчай дзейнасцi. Iнвестарам праекта выступiла амерыканская кампанiя Dеtrоit-Bеlаrus Brеwing Соmраnу LLС, якая паспяхова ўжо рэалiзавала праект па вытворчасцi ў Бабруйску пiва. У 2007 годзе iнвестар рэканструяваў iснуючую вытворчасць, дзе ўстаноўлена высокатэхналагiчнае абсталяванне, якое дае магчымасць выпускаць 70 млн л прадукцыi ў год. Акрамя таго, функцыянуе лабараторыя, абсталяваная па апошнiх заходнееўрапейскiх стандартах, што забяспечвае кантроль за выпускам прадукту высокай якасцi. Да канца 2008 года тут плануецца завяршыць работу па стварэннi сiстэмы кiравання якасцю i бяспекай харчовых прадуктаў НАССР.

За кошт нарошчвання аб’ёмаў вытворчасцi, пашырэння асартыменту, павышэння якасцi i эфектыўнай маркетынгавай палiтыкi прадпрыемства на працягу двух блiжэйшых гадоў плануе заняць 50 працэнтаў беларускага рынку па выпуску плодаагароднiннай прадукцыi. Надалей плануецца поўнасцю замясцiць iмпартныя пастаўкi сокаў. Да канца 2008 года кампанiя плануе выйсцi са сваёй прадукцыяй на рынкi Расii, Украiны i Казахстана.

Вечарам на новай лядовай пляцоўцы адбыўся хакейны матч памiж камандай Прэзiдэнта Беларусi i дружынай зорак сусветнага хакея. Аляксандр Лукашэнка таксама ўдзельнiчаў у гульнi. Паядынак скончыўся з лiкам 13:10 на карысць каманды Прэзiдэнта.

Перад матчам беларускi лiдар зайшоў у раздзявалку каманды сапернiкаў, дзе паразмаўляў з вядомымi хакеiстамi Iгарам Ларыёнавым i Сяргеем Макаравым, мiнiстрам унутраных спраў Расii Рашыдам Нургалiевым i iншымi iгракамi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 31 мая прыняў удзел у цырымонii адкрыцця буйнейшай у Беларусi лядовай арэны ў Бабруйску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика