Кожная трэцяя хатняя гаспадарка Беларусi мае сярэднедушавыя рэсурсы
Кожная трэцяя хатняя гаспадарка Беларусi мае сярэднедушавыя рэсурсы
Паводле даных выбарачнага абследавання, у Беларусi ў першым квартале гэтага года доля хатніх гаспадарак з сярэднедушавымi наяўнымi рэсурсамi ў месяц да Br150 тыс. склала 2,1 працэнта, Br150,1—300 тыс. — 22,8 працэнта, Br300,1—500 тыс. — 40,3 працэнта, Br500,1—700 тыс. — 19,9 працэнта, больш за Br700 тыс. — 14,9 працэнта. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Такiм чынам, сярэднедушавыя рэсурсы 34,8 працэнта хатніх гаспадарак краiны перавышаюць Br500 тыс. у месяц, а ў Мiнску такiх хатніх гаспадарак — амаль 70 працэнтаў. У рэспублiцы знiжаецца доля хатніх гаспадарак з сярэднедушавымi наяўнымi рэсурсамi нiжэйшымi за бюджэт пражытковага мiнiмуму (БПМ). Гэты паказчык у першым квартале гэтага года склаў 5,2 працэнта. Для параўнання: у першым квартале мiнулага года ён быў 8,4 працэнта. У статыстычным ведамстве адзначылi, што малазабяспечанасць знiзiлася па ўсiх асноўных сацыяльна-дэмаграфiчных тыпах гаспадарак. Так, сярод адзiнокiх гаспадарак з рэсурсамi нiжэйшымi за БПМ налiчвалася ў студзенi—сакавiку 2008 года 1,2 працэнта супраць 3,8 працэнта ў студзенi—сакавiку 2007 года. Удзельная вага малазабяспечаных сярод хатніх гаспадарак без дзяцей знiзiлася з 5,6 працэнта да 2,9 працэнта, а сярод хатніх гаспадарак з дзецьмi — з 14 працэнтаў да 9,9 працэнта. Доля хатніх гаспадарак з сярэднедушавымi наяўнымi рэсурсамi нiжэйшымi за БПМ зменшылася ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi. Мiнiмальная доля малазабяспечаных хатніх гаспадарак у першым квартале гэтага года адзначалася ў Мiнску (0,5 працэнта), максiмальная — у Брэсцкай вобласцi (7,3 працэнта). Удзельная вага хатніх гаспадарак з сярэднедушавымi наяўнымi рэсурсамi нiжэйшымi за БПМ у Вiцебскай вобласцi была 7,2 працэнта, у Гомельскай — 6,4 працэнта, у Магiлёўскай — 5,9 працэнта, у Мiнскай — 4,9 працэнта, у Гродзенскай вобласцi — 4,4 працэнта. Выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак праводзiцца ў Беларусi па метадалогii, адпаведнай мiжнародным стандартам. У структуры спажывецкiх расходаў хатніх гаспадарак павышаецца доля харчовых тавараў Паводле даных статыстычнага ведамства, у першым квартале гэтага года спажывецкiя расходы хатніх гаспадарак у сярэднiм на сям’ю ў месяц склалi Br960,4 тыс. У першым квартале мiнулага года яны былi Br798,5 тыс. у месяц. Удзельная вага расходаў на харчовыя тавары павялiчылася з 40,5 працэнта да 41,1 працэнта. У Мiнстаце адзначылi, што расходы на аплату паслуг у першым квартале гэтага года зменшылiся да 23,3 працэнта ад агульнага аб’ёму спажывецкiх расходаў сем’яў (у першым квартале мiнулага года гэты паказчык быў 23,6 працэнта). Што датычыцца ўдзельнай вагi расходаў на аплату жыллёва-камунальных паслуг, то гэты паказчык знiзiўся з 9,6 працэнта ад агульнага аб’ёму расходаў на аплату паслуг да 8,9 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле даных выбарачнага абследавання, у Беларусi ў першым квартале гэтага года доля хатніх гаспадарак з сярэднедушавымi наяўнымi рэсурсамi ў месяц д |
|