Мінiстэрства iнфармацыi выступаеза рэгiстрацыю iнтэрнэт-СМІ
Мінiстэрства iнфармацыi выступаеза рэгiстрацыю iнтэрнэт-СМІ
Аб гэтым заявiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч у час круглага стала часопiса "Беларуская думка", матэрыялы якога апублiкаваны ў майскiм нумары. "Мiнiстэрства iнфармацыi адназначна выступае за заканадаўчае рэгуляванне дзейнасцi iнтэрнэт-СМI. Тыя з iх, хто жадае працаваць як сродак масавай iнфармацыi (запытваць iнфармацыю, распаўсюджваць яе, прысутнiчаць на прэс-канферэнцыях i г.д.), павiнны быць зарэгiстраваны ва ўстаноўленым парадку. Парадак павiнен быць вызначаны або законам аб СМI, або ўрадавым нарматыўна-прававым актам", — падкрэслiла Лiлiя Ананiч. На яе думку, iснуе праблема дэзiнфармацыйных патокаў замежных сайтаў, якiя ставяць сваёй мэтай дэструктыўна ўплываць на працэсы, што адбываюцца ў Беларусi. "Але ёсць вопыт Кiтая, якi перакрыў доступ такiх сайтаў на сваю тэрыторыю. I, зразумела ж, у першую чаргу неабходны якасны рост нацыянальнага iнтэрнэт-рэсурсу, якi працуе на карысць нашай краiны", — лiчыць першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi. Гаворачы аб праблеме рэгулявання Iнтэрнэта, Лiлiя Ананiч падтрымала iнiцыятыву генеральнага дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмiтрыя Жука аб стварэннi ў Беларусi асацыяцыi добрасумленных уладальнiкаў i аўтараў iнтэрнэт-сайтаў. "Разам з дзяржаўным рэгуляваннем павiнны iснаваць "правiлы добрага тону", якiя будуць прадыктаваны карпаратыўнай iнтэрнэт-супольнасцю i выконвацца ўсiмi ўладальнiкамi i аўтарамi сайтаў", — адзначыла яна. Белта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч у час круглага стала часопiса "Беларуская думка", матэрыялы якога апублiкав
|
|