Часовыя абмежаваннi нагрузак на аўтамабiльных дарогах дзейнiчаюць у Беларусi з 1 чэрвеня
Часовыя абмежаваннi нагрузак на аўтамабiльных дарогах дзейнiчаюць у Беларусi з 1 чэрвеня
Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе дэпартамента "Белаўтадар" Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый. Згодна з пастановай Мiнтранса № 19, з 1 чэрвеня i да канца лета ў дзённы час сутак (з 11.00 да 21.00) пры тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з нагрузкай на адзiночную вось больш за 6 тон па рэспублiканскiх аўтамабiльных дарогах з асфальтабетонным пакрыццём. Рух названага аўтатранспарту дазволены ў начны час з 21.00 вечара да 11.00 ранiцы. У выпадку рэзкага змянення ўмоў надвор’я па маршруце руху i панiжэння тэмпературы паветра да 15 градусаў уключна дазваляецца далейшы рух транспарту, прыпынены па тэмпературным рэжыме. Часовыя абмежаваннi не датычацца перавозак пасажыраў, скорапсавальных i небяспечных грузаў, кветак i насеннага фонду, грузаў гуманiтарнай дапамогi, бетонных i асфальтабетонных сумесяў, жывых жывёл i перавозак, звязаных з прадухiленнем або лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый. На аўтамабiльных дарогах устаноўлены часовыя дарожныя знакi, для транспартных сродкаў, якiя трапляюць пад абмежаваннi, вызначаны пляцоўкi i месцы адстою. За перамяшчэннем "цяжкавагавiкоў" арганiзаваны пастаянны кантроль. За пашкоджаннi дарог, выклiканыя рухам з парушэннем абмежаванняў, вiнаватыя будуць прыцягвацца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi. У дэпартаменце адзначылi, што гэта рашэнне абумоўлена многiмi прычынамi. Так, пры высокiх станоўчых тэмпературах дэфармацыйныя i трываласныя ўласцiвасцi пакрыццяў, якiя змяшчаюць арганiчныя вяжучыя рэчывы, iстотна пагаршаюцца. Проста кажучы, асфальтабетоннае пакрыццё ў гэты час пад уздзеяннем павышаных восевых нагрузак транспарту дэфармуецца, што прыводзiць да ўтварэння ўвагнутасцi, зрухаў, наплываў, хваляў, пагоркаў i ўпадзiн, да з’яўлення калейнасцi. Акрамя таго, ствараецца пагроза бяспецы дарожнага руху. "Таму рашэннi аб абмежаваннi руху аўтатранспарту выдаюцца штогод. Такая практыка прынята ў многiх краiнах свету з падобнымi клiматычнымi ўмовамi", — дадалi ў прэс-службе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе дэпартамента "Белаўтадар" Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый. |
|