21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сцеражыцеся "вiзавых" пасрэднiкаў

26.08.2009 10:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сцеражыцеся "вiзавых" пасрэднiкаў

Прамая лінiя

 

Не кожная фiрма, якая прапануе свае паслугi па атрыманнi турыстычнай вiзы, мае адпаведны дазвол

Наблiжаецца сезон водпускаў, i многiя з нас задумваюцца над тым, куды сёлета паехаць адпачыць. Прычым гэтае пытанне можа быць звязана не толькi з наяўнасцю цi адсутнасцю грошай, але i з той жа праблемай атрымання вiзы ў тую цi iншую краiну. I перш за ўсё гэта датычыцца еўрапейскiх дзяржаў, якiя нядаўна ўступiлi ў Шэнгенскую зону. Куды беларусам не трэба атрымлiваць вiзу? Якiя першыя вынiкi пашырэння Шэнгена? Чым можа дапамагчы беларускi консул, калi вы трапiлi ў экстрэмальную сiтуацыю? Увогуле, якiя рэкамендацыi можна даць тым людзям, што адпраўляюцца за мяжу? Аб гэтым i iншым падчас "прамой лiнii" Беларускага радыё, у якой разам з журналiстам радыё Максiмам Углянiцам узяў удзел i карэспандэнт "Звязды", iшла размова з начальнiкам консульскага ўпраўлення Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэем Гiро.

— Андрэй Уладзiмiравiч, з якiмi краiнамi ў Беларусi цяпер бязвiзавы рэжым, i цi плануецца пашырыць гэты спiс у блiжэйшы час?

— Сёння нашы суайчыннiкi могуць выязджаць без вiзы ва ўсе краiны СНД, за выключэннем Туркменiстана. Акрамя таго, бязвiзавы рэжым у нас iснуе з такiмi краiнамi, як Сербiя, Чарнагорыя, Македонiя, Кiтай для турыстычных паездак, Перу, Малайзiя, Куба, Манголiя. Што ж датычыцца нашых планаў, то Беларусь паслядоўна выступае за спрашчэнне вiзавых рэжымаў, за адмену неабходнасцi атрымання вiз. Мы выступаем за такое спрашчэнне, але на ўзаемнай аснове, каб i нашы грамадзяне маглi карыстацца тымi перавагамi, што ствараюцца для iншаземцаў. Праца ў гэтым напрамку вядзецца. Адна з нашых распрацовак — падпiсанне пагаднення аб бязвiзавых паездках з Венесуэлай, зараз практычна завершаны ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ўступленнi гэтых пагадненняў у сiлу. На працягу блiжэйшых 2—3 тыдняў яны ўступяць у сiлу i беларусы змогуць паехаць у гэтую далёкую краiну без вiз, а iх грамадзяне, адпаведна, да нас.

— Гаворачы пра Кiтай, вы ўзгадалi пра турыстычныя паездкi. У тым выпадку, калi мэта паездкi iншая, то, адпаведна, i ўмовы ўезду будуць iншымi?

— Кожная краiна самастойна вызначае, грамадзян якiх дзяржаў i на якiх умовах да сябе ўпускаць. У разгар турыстычнага сезона многiя краiны ўводзяць больш iльготны рэжым для тых турыстаў, якiя набываюць туры ў цэнтралiзаваным парадку i прыязджаюць у складзе арганiзаванай групы. Але кожны год спiс такiх краiн мяняецца, таму мы рэкамендуем людзям, якiя плануюць свой водпуск, удакладняць гэтае пытанне ў тур- аператараў i турфiрмах, дзе набываюць тур. Часам такая паслуга прадастаўляецца прама ў аэрапорце па прылёце, а ў iншых выпадках турфiрма можа замест грамадзянiна падаць яго дакументы ў замежнае пасольства i атрымаць для яго вiзу. Аднак гэта, на жаль, не распаўсюджваецца на дзяржавы — члены Шэнгенскага пагаднення.

— Калi падвесцi першыя вынiкi пашырэння зоны дзеяння Шэнгенскiх пагадненняў, — гэта дадало шмат праблем нашым грамадзянам?

— Па-першае, мы вымушаны канстатаваць, што працэс атрымання шэнгенскай вiзы для грамадзян Беларусi iстотна ўскладнiўся, павялiчыўся тэрмiн разгляду пасольствамi гэтых краiн вiзавых заявак беларусаў. Зараз, калi вы плануеце паездку, неабходна зыходзiць з таго, што пасольства будзе разглядаць вашы дакументы як мiнiмум на працягу 10 працоўных дзён. Раней, да пашырэння зоны дзеяння Шэнгенскiх пагадненняў, вiзу можна было атрымаць на працягу 2—3 дзён. Па-другое, iстотна ўскладнiўся працэс падачы i павялiчылася колькасць дакументаў, якiя патрабуе пасольства. На першапачатковым этапе пасольствы патрабавалi розныя пакеты дакументаў, зараз гэтыя пытаннi сiнхранiзаваныя i незалежна ад таго, у якую краiну Шэнгенскiх пагадненняў нашы грамадзяне хочуць выехаць, пакет дакументаў практычна аднолькавы. Але ён вельмi вялiкi, акрамя арыгiналаў дакументаў, патрабуюць мноства копiй. I, па-трэцяе, безумоўна, кошту шэнгенскiх вiзаў краiн-суседзяў Лiтвы i Польшы ў 12 разоў — з 5 еўра да 21 снежня 2007 года да 60 еўра — не садзейнiчае таму, каб беларусы сталi больш i часцей наведваць гэтыя дзяржавы.

А вось падзення колькасцi замежных грамадзян з краiн Шэнгена, якiя звяртаюцца да нас па вiзу, мы не зарэгiстравалi. Наадварот, па шэрагу краiн колькасць узрасла, прычым у разы. Мы гэта звязваем з тым, што наша рэакцыя на павышэнне кошту вiзаў для беларусаў да 60 еўра была асiметрычнай: для таго, каб падтрымлiваць мiжасабовыя, культурныя кантакты, эканамiчныя сувязi мы зрабiлi кошт вiзаў для грамадзян Польшчы, Лiтвы, Латвii, Эстонii не 60 еўра, а ўсяго толькi 25. I гэта прыносiць свой плён — колькасць паездак з гэтых краiн да нас не змяншаецца. Што датычыцца астатнiх краiн — членаў Шэнгенскага пагаднення, то для большасцi краiн старога Шэнгена мы ўмовы i кошт беларускай вiзы не змянiлi, а для некаторых новых устанавiлi на парытэтнай падставе — на ўзроўнi 60 еўра.

— Са свайго боку Беларусь спрашчае вiзавы рэжым для некаторых краiн. А вось летась, напрыклад, i Германiя разглядала пытанне па знiжэннi кошту вiзы для беларусаў. Наколькi ўсё ж такi рэальна, што гэта адбудзецца?

— З 2004 года мы прынялi шэраг паслядоўных крокаў, накiраваных на тое, каб спрасцiць як можна болей працэдуру атрымання беларускай вiзы. Зараз яна ў нас для грамадзян краiн Еўрасаюза i некаторых iншых дзяржаў, такiх, як ЗША, Iзраiль, максiмальна спрошчаная. Чалавек, якi хоча наведаць нашу краiну з гасцявымi цi дзелавымi мэтамi на тэрмiн да 30 дзён, павiнен толькi падаць свой пашпарт i вiзавую анкету — больш нiякiх фармальнасцяў. Больш за тое, у нас няма неабходнасцi асабiстай падачы дакументаў. Па-другое, для грамадзян, якiя хочуць наведаць Беларусь з турыстычнымi мэтамi, мы скарацiлi час разгляду вiзавых заявак з 5 працоўных дзён да 3. Па-трэцяе, далi магчымасць атрымлiваць групавыя вiзы. Скажам, калi да нас хочуць прыехаць турысты ў колькасцi пяцi чалавек i больш, то яны ўжо за вiзу будуць плацiць не 25 цi 60 еўра, а ўсяго 10 еўра з чалавека, што павiнна стымуляваць развiццё ўязнога турызму.

Што ж датычыцца мераў у адказ з боку краiн Шэнгена, у прыватнасцi Германii, то тут нам неабходна дакладна разумець: на жаль, нi адна краiна — член Шэнгенскiх пагадненняў — у аднабаковым парадку змянiць кошт шэнгенскiх вiзаў для беларусаў не можа. Гэты працэс павiнен разглядацца ў рамках Еўрасаюза, i па гэтым пытаннi неабходны кансенсус усiх краiн — удзельнiц Шэнгена. Летась, калi ў германскiм бундэстагу разглядалася гэта пытанне, яно знайшло сваё лагiчнае завяршэнне: у лютым гэтага года была прынята рэзалюцыя аб знiжэннi кошту вiзаў для беларусаў. Але, на жаль, гэтае рашэнне пакуль не знайшло свайго рэальнага ўвасаблення, таму што астатнiя краiны павiнны падтрымаць альбо далучыцца да яго. А для гэтага неабходна iнiцыяваць разгляд дадзенага пытання ў розных органах Еўракамiсii на першапачатковым этапе, а затым вынесцi яго на разгляд кiраўнiкоў мiнiстэрстваў замежных спраў, потым — кiраўнiкоў урадаў i дзяржаў. Гэта значыць, працэс даволi складаны. Але мы спадзяёмся, што Еўрасаюз ацэнiць па заслугах тыя крокi, якiя зрабiла Беларусь па спрашчэннi вiзавага рэжыму для яго грамадзян. I рана цi позна зразумеюць, што нiякай пагрозы з боку грамадзян Беларусi для Еўропы не iснуе. Мы не з’яўлялiся i не з’яўляемся крынiцай патэнцыйнай нелегальнай мiграцыi. Паводле нашых ацэнак, статыстыка правапарушэнняў, што ўчыняюцца беларусамi за мяжой, невялiкая — менш за 1 працэнт у агульнай долi правапарушэнняў, якiя ўчыняюць iншаземцы. Мы не бачым нiякай небяспекi, якой бы наша краiна з’яўлялася для Еўропы. Таму вельмi спадзяёмся, што здаровы сэнс пераможа, i тыя нашы прапановы, што паслядоўна накiроўваюцца ў адрас еўраструктур, будуць пачутыя i разгледжаныя, i ў блiжэйшай будучынi мы зможам сесцi за стол перамоў i падпiсаць пагадненнi аб спрашчэннi вiзавых фармальнасцяў.

— Апошнiм часам павялiчваецца колькасць выпадкаў, калi нашы суайчыннiкi трапляюць за мяжой у нейкiя экстрэмальныя сiтуацыi. Як у такiх выпадках працуюць нашы консульскiя ўстановы, i што рабiць, калi ў краiне няма такiх дыппрадстаўнiцтваў?

— Калi нашы грамадзяне трапляюць за мяжой у экстрэмальныя сiтуацыi, то мы настойлiва рэкамендуем звязвацца з нашым пасольствам цi консульствам. У краiнах, дзе яны ёсць, консульскi работнiк знаходзiцца ў даступным рэжыме кругласутачна. У любым даведнiку, у тым лiку на нашым сайце, ёсць тэлефоны, мабiльныя тэлефоны нашых пасольстваў i консульстваў, i беларускаму консулу можна патэлефанаваць у любы дзень у любы час сутак. У якiх выпадках неабходна звяртацца да консульскiх супрацоўнiкаў? Па-першае, калi ў вас выкрадзеныя цi згубленыя дакументы, калi вы адсталi ад турыстычнай групы, трапiлi ў ДТЗ, калi ўчынiлi правапарушэнне i г.д. Калi ж у нейкай краiне няма нашага консульскага цi дыпламатычнага прадстаўнiцтва, то ў адпаведнасцi з дагаворам аб стварэннi Саюзнай дзяржавы памiж Расiяй i Беларуссю прадугледжана, што расiйскiя пасольствы i консульствы могуць аказаць беларускiм грамадзянам дакладна такую ж дапамогу, як i сваiм грамадзянам. Таму, калi нешта здарылася, напрыклад, на тэрыторыi Iспанii, Партугалii або Грэцыi, дзе няма беларускага пасольства, нашы суайчыннiкi маюць права i павiнны звяртацца ў пасольствы i консульствы Расii. На працягу апошнiх гадоў няма нi аднаго выпадку, калi беларусам адмаўлялi ў аказаннi дапамогi альбо аказвалi яе няякасна цi не ў тэрмiновым парадку.

— Адзiн з патэлефанаваўшых на "прамую лiнiю" скардзiцца на вялiкiя чэргi ў нямецкае пасольства i пытаецца, цi можна тут зрабiць сiстэму папярэдняга запiсу?

— Гэтае пытанне, у першую чаргу, патрэбна адрасаваць нямецкаму пасольству. Кожная дзяржава самастойна вызначае свой вiзавы рэжым i ўмовы атрымання сваёй вiзы. I кожны консул арганiзуе работу сваёй установы так, як лiчыць найбольш эфектыўным. Мы ў кантактах з нямецкiм пасольствам пастаянна звяртаем увагу на тое, што хацелi б, каб чэргаў не было. На жаль, ахвотнiкаў атрымаць вiзу нашмат болей, чым магчымасць задаволiць гэтыя вiзавыя запыты. Хоць, наколькi я ведаю, i ў нямецкiм пасольстве згаданая праблема зараз не такая ўжо i вострая: на працягу аднаго дня ўсе ахвотнiкi могуць увайсцi туды i падаць пакет дакументаў.

— У якiя рэгiёны свету, краiны МЗС зараз не рэкамендуе ехаць на адпачынак?

— Такога спiсу няма: такiя краiны ўзнiкаюць з некаторай перыядычначсцю ў выпадку абвастрэння там унутрыпалiтычнай сiтуацыi альбо ў выпадку нейкiх прыродных катаклiзмаў. У дадзеным выпадку я магу рэкамендаваць толькi адно: уважлiва сачыць за паведамленнямi прэсы. Прэс-служба МЗС на рэгулярнай падставе ў выпадку неабходнасцi папярэджвае нашых грамадзян i робiць гэта, распаўсюджваючы адпаведную iнфармацыю.

— Цi ёсць нейкiя агульныя рэкамендацыi для беларусаў, якiя выязджаюць за мяжу?

— Накiроўваючыся ў замежную паездку, неабходна ўлiчваць, напрыклад, правiлы ўезду ў краiну з пункту гледжання мытнага заканадаўства: што можна ўвозiць, у якой колькасцi, што абкладваецца пошлiнамi. Па-другое, я хацеў бы звярнуцца да грамадзян з наступным заклiкам: старайцеся не давяраць шматлiкiм фiрмам-пасрэднiкам, якiя прапануюць свае паслугi нiбыта для атрымання альбо турыстычных вiзаў у замежных дзяржавах, альбо для ўладкавання на працу. Бо не кожная фiрма, што працуе на рынку, мае адпаведны дазвол, адпаведную лiцэнзiю. Таму неабходна быць вельмi асцярожнымi. Краiны Шэнгенскiх пагадненняў наогул стараюцца не прымаць дакументы праз фiрмы-пасрэднiкi, а патрабуюць асабiстай падачы. Нам, на жаль, вядомыя выпадкi, калi грамадзяне пераплачваюць за шэнгенскую вiзу ў 2—3 разы, спадзеючыся, што атрымаюць яе больш хутка, цi што неабходнасцi з’яўляцца асабiста не будзе. Гэта, як правiла, няпраўда.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не кожная фiрма, якая прапануе свае паслугi па атрыманнi турыстычнай вiзы, мае адпаведны дазвол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика