Абзац
Абзац
* У Петрыкаўскім раёне першымi ў Беларусi пачалi вырошчваць растаропшу плямiстую ў прамысловых аб’ёмах. У КСУП "Чалюшчавiчы" гэтай культурай засеяна 10 га. У наступным годзе мяркуецца павялiчыць пасевы культуры да 100 га. Лекавымi ўласцiвасцямi валодаюць каранi, лiсце i насенне растаропшы. Яны прымяняюцца пры гепатыце, цырозе печанi, знiжэннi зроку, садзейнiчаюць вывядзенню таксiнаў i ўмацаванню iмунiтэту. * Дэпутаты Дзярждумы Расii падрыхтавалi "Канцэпцыю дзяржаўнай палiтыкi ў галiне духоўна-маральнага выхавання дзяцей у РФ i абароны iх маральнасцi". У рамках канцэпцыi — 16 законапраектаў. Так, праект закона "Аб дзiцячай цаццы" накладвае забарону на вытворчасць i iмпарт цацак, якiя правакуюць асацыяльныя паводзiны альбо спалучаюць у сабе псiхалагiчна неспалучальнае (ледзянцы ў форме шкiлета, плюшавыя бактэрыi). Акрамя таго, у школах плануецца забаранiць адзначаць "чужыя" святы накшталт Хэлоўiна i Дня святога Валянцiна. Няпоўнагадовым хочуць таксама забаранiць рабiць татуiроўкi i пiрсiнг. Дзяцей будуць аберагаць ад уплыву готаў i эмо, якiя, на думку аўтараў канцэпцыi, навязваюць дэпрэсiўнае светаўспрыманне, суiцыдальныя схiльнасцi i сэксуальныя адхiленнi. * У Оршы супрацоўнiкi праваахоўных органаў затрымалi чатырох жыхароў горада, якiя падазраюцца ў забойстве грамадзянiна Расii, афiцэра ў адстаўцы, што атрымаў у Беларусi пасведчанне на права жыхарства. У кватэры, дзе быў выяўлены труп расiянiна, знаходзiўся яшчэ адзiн грамадзянiн Расii. Ён змешчаны ў рэанiмацыю. Па словах медыкаў, у забiтага зламаныя амаль усе рэбры. Адной з версiй жорсткага забойства стала карыслiвая накiраванасць. * Гомельскiя памежнiкi i супрацоўнiкi КДБ у Лельчыцкiм раёне затрымалi двух парушальнiкаў памежнага рэжыму. Як высветлiлася, затрыманыя грамадзяне Беларусi мелi дачыненне да незаконнага перамяшчэння з Украiны прамысловых тавараў. Будаўнiчыя электрапрыборы на суму больш за Br110 млн, вывезеныя без належнага афармлення, былi выяўленыя ў аўтамабiлi. * Сотнi мiгруючых смаўжоў сталi прычынай аварыi, у якой пацярпелi шэсць аўтамабiляў на ажыўленым аўтабане пад Штутгартам у Германii. Палiцыя i выратавальнiкi былi вымушаныя закрыць дарогу на некалькi гадзiн, каб прыбраць разбiтыя аўтамабiлi i смаўжоў, што выжылi, з дарогi. Па сведчаннi вiдавочцаў, масавае нашэсце смаўжоў было падобнае на фiльм жахаў. Па меркаваннi эколагаў, прычынай масавай мiграцыi гэтых жывых iстотаў магло стаць змяненне клiмату. Поўны абзац * У Кемераве кот па мянушцы Афанасiй два тыднi прасядзеў на дрэве, так як супрацоўнiкi МНС адмаўлялiся прыняць удзел у яго выратаваннi. Кот залез вельмi высока, баяўся злезцi i жаласна мяўкаў. Яго гаспадыня звярнулася да выратавальнiкаў МНС з просьбай зняць ката з дрэва, аднак ёй адмовiлi, матывуючы дарагоўляй мерапрыемства. Праз два тыднi гаспадыня звярнулася да знаёмага альпiнiста, якi залез на дрэва i зняў хатняга любiмца. * Пастаянныя адключэннi электраэнергii ў Паўночнай Карэi прывялi да таго, што жыхарам сельскiх раёнаў краiны для забеспячэння дамоў электраэнергiяй даводзiцца карыстацца веласiпедамi. Задняе кола веласiпеда прымацоўваецца да генератара i, круцячы педалi, удаецца выпрацоўваць ток. Фiзiчна гэта нялёгка, напружанне непастаяннае, але iншы раз выйсця няма. У гарадах, дзе жыццё крыху багацейшае, людзi закупляюць буйныя аўтамабiльныя акумулятары i зараджаюць iх у час, калi даюць электрычнасць. Затым акумулятары выкарыстоўваюць для сiлкавання бытавых прыбораў у патрэбны час. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Петрыкаўскім раёне першымi ў Беларусi пачалi вырошчваць растаропшу плямiстую ў прамысловых аб’ёмах. У КСУП "Чалюшчавiчы" гэтай культурай з |
|