21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяселле ў хаце нявесты

26.08.2009 10:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяселле ў хаце нявесты

Народная энцыклапедыя

 

(Працяг. Пачатак у намары за 3 чэрвеня.) 

* У другiм варыянце ваду набiралi ў невялiкi посуд (гаршчок, мiсу), якi перад сном ставiлi каля ложка. Дзяўчына ладзiла з пруточкаў, саломы пераправу, якая нагадвала мост. Яна звярталася да нябёсаў з просьбай, каб ноччу ўбачыць сон, у якiм бы мiлы, любы чалавек "перавёў" бы цераз сiмвалiчны мост, г. зн. узяў бы замуж.

* Калi храм, у якiм будзе вянчацца пара, знаходзiўся ў суседняй вёсцы, то маршрут вясельнага поезда дадому пракладвалi такiм чынам, каб ён праехаў праз тры, а ў некаторых выпадках i праз сем мастоў. Пры гэтым iснавала павер’е, што праз гэтыя масты жанiх таксама павiнен быў перанесцi нявесту на руках, а яна тым часам павiнна была кiнуць у ваду свой пояс, хусцiну або яшчэ што-небудзь са сваiх рэчаў, каб шлюб быў шчаслiвым.

* Iснавала i такое павер’е: каб нявеста лёгка нарадзiла першае дзiця, яна павiнна была перайсцi цераз ручай або рэчку па мосце i сказаць наступныя магiчныя словы: "Як ручай прайшла, падол не замачыла, так i дзiця нараджу — не пачую".

* Калi жанчына ўпершыню пераходзiла мост са сваiм дзiцем, то абавязкова павiнна была кiнуць у ваду якую-небудзь "ахвяру": манетку, хусцiнку або акрайчык хлеба. Гэта рабiлася для таго, каб у далейшым з гэтым дзiцем не адбылося нiчога кепскага (не ўтапiўся, не напала бяссоннiца, каб добрым было здароўе).

* Нашы продкi лiчылi, што душы памерлых трапляюць на "той" свет з дапамогай маста, якi пралягае цераз вогненную раку. Калi чалавек быў праведнiкам, то мост будзе зручным, шырокiм, калi ж грэшнiкам, то мост ператворыцца ў мост-гойданку, часам танейшы за чалавечы волас.

* Бачыць у сне, што сам цi якi-небудзь iншы чалавек пераходзiць па мосце, тлумачылася ў народных соннiках як пераход у iншы свет, г.зн. памерцi.

* Мост стаў рытуальным месцам для лячэння некаторых хвароб. Чалавека прыводзiлi або прыносiлi да маста, каб выканаць над iм спецыяльныя рытуальныя дзеяннi i пакiнуць ("змыць") на мосце або пад iм хваробу. У шматлiкiх замовах ёсць словы, якiя прама ўказваюць на месца магiчнага дзеяння: "Цераз тую раку вогненную стаiць мост калiнавы...".

* У асяроддзi беларусаў стаўленне да маста заўсёды было негатыўным, таму што iснавала павер’е, якое пераконвала, што яму неабходна прынесцi ахвяру. Шырока бытуюць легенды аб тым, што часцей за ўсё такой ахвярай станавiлiся дзецi або дзяўчаты.

* Здаўна iснавалi забароны выходзiць на мост пасля заходу сонца, а таксама ў святочныя днi, напрыклад, на Русальным тыднi. Па народных павер’ях усходнiх славян, русалкi з’яўляюцца на мастах i могуць нашкодзiць таму, хто iдзе ў дарогу.

"Перш чым за стол сесцi, трэба маладых звесцi..."

Такiм чынам, жанiх узяў нявесту на рукi i ўнёс у хату. У гэтым сiмвалiчным абрадавым дзеяннi быў закадзiраваны яшчэ адзiн сэнс. Жанiх, узяўшы нявесту на рукi, прыкрыў яе рукамi-крыламi, як той анёл-ахоўнiк. Гэта быў публiчны акт духоўнага паяднання маладой пары не толькi ў прысутнасцi радзiны, якая сабралася перад парогам хаты, але i "на вачах" продкаў, якiя нема прысутнiчалi на парозе хаты. Як толькi маладыя пераступяць запаветную зону, нявеста хуценька згортвала ручнiк, а бабуля тым часам брала замок, замыкала яго, ключ аддавала бацькам жанiха, а сам замок — хросным бацькам нявесты, якiя затым перададуць яго яе родным бацькам. Мелася на ўвазе: як нiхто не разамкне гэты замок, так нiхто не разлучыць толькi што заручаную пару! У тых мясцiнах, дзе была вялiкая рэчка або возера, бацька на чоўне заплываў на сярэдзiну i кiдаў замок на дно, тым самым падкрэслiваючы, што нiхто i нiколi яго адтуль не дастане. У iншых мясцiнах замок кiдалi ў калодзеж.

Нам расказвалi пра два найцiкавейшыя выпадкi выканання спецыфiчнага рытуалу з удзелам замка. Сiтуацыя 1. Жыла маладая сямейная пара. Раптоўна памiрае муж. Роўна праз сорак дзён не стала i жонкi. Калi нябожчыцу прынеслi ў хату i паклалi ў труну, яе мацi ўзяла замок, тройчы па сонцы абышла вакол труны, замкнула замок i паклала яго пад ногi сканалай жанчыны. Як трэба разумець сiмволiку гэтага незвычайнага дзеяння? Старыя людзi добра ведалi: калi ў сям’i ў адзiн год памiрае два чалавекi, то нi ў кога не пытайся — памрэ i трэцi. Мацi разумела, што наступнай можа стацца яна. Спецыфiчнае рытуальнае дзеянне павiнна было спынiць (i насамрэч спынiла) чорны ланцуг пахаванняў.

Сiтуацыя 2. У сям’i адно за адным памерлi трое маленькiх дзетак. Калi ў хату прынеслi труну з трэцiм дзiцем, мацi ўзяла замок, таксама тройчы абышла вакол труны, замкнула яго i паклала пад ногi сканалага немаўляцi. Пасля гэтага ў сям’i нарадзiлася яшчэ трое дзетак, усе яны жывыя i здаровыя!

Як толькi абрад замыкання замка быў завершаны, бацька браў ручнiк, крыж-накрыж перавязваў рукi маладых (звярнiце ўвагу на тое, што гэта быў яшчэ адзiн рытуал сiмвалiчнага паяднання маладой пары) i паважна, велiчна вёў iх у чырвоны кут, пад абразы, дзе яны будуць знаходзiцца на працягу ўсяго вяселля. Вядомы даследчык славянскай вясельнай абраднасцi акадэмiк Нiкольскi ў сваёй кнiзе "Паходжанне i гiсторыя беларускай вясельнай абраднасцi" выказваў меркаванне, што гэта адзiн з самых старажытных вясельных абрадаў, якi ў лiтаральным сэнсе слова "злучаў", "зводзiў" маладых пры дапамозе ручнiка.

Аднак сiмвалiчнае паяднанне маладых на гэтым не заканчвалася. Каб узмацнiць i замацаваць абрад, накiраваны на паэтапнае зблiжэнне маладых, у чырвоным куце iх накрывалi намiткай, посцiлкай, хусцiнай або ручнiком, спецыяльна падрыхтаваным для гэтага рытуальнага дзеяння. У народным асяродку свята верылi ў тое, што падчас вяселля памiж маладымi не павiнна ўзнiкнуць нiякiх непаразуменняў, бар’ераў, каб памiж iмi нiхто не стаў i не прайшоў нi ў прамым, нi ў пераносным сэнсе.

Сiмволiка вянчальнай свечкi

У асяроддзi беларускага насельнiцтва было пашырана ўяўленне аб папераджальнай, ачышчальнай i засцерагальнай функцыi агню. Першыя пiсьмовыя звесткi аб прысутнасцi свечкi i агню фiксуюцца ў апiсаннях вясельнай абраднасцi беларусаў ХVI ст.

На працягу вясельнага абраду свечкi запальвалi некалькi разоў: калi выконвалi абрад "завiвання нявесты", калi маладых адпраўлялi да вянца, па дарозе ў царкву. Свечка была абавязковым атрыбутам i ў час вянчання.

Са свечкай, як правiла, грамнiчнай, бацькi сустракалi маладых перад парогам роднай хаты.

Свечка — "горючая скалочка, со светильнею, коей пламя плавит самое вещество свечи, усиливаясь чрез это, и светит, освещает потемки" — такое апiсанне ролi свечкi даў у сваiм знакамiтым слоўнiку У. Даль. У традыцыйнай культуры ўсходнiх славян свечка сiмвалiзавала вечнае святло, зорку жыцця, жывы агонь. У той жа час яе маленькi агеньчык, якi вельмi лёгка можна патушыць, увасабляла iмгненнасць, летуценнасць i нетрываласць нашага зямнога iснавання. З пашырэннем хрысцiянства свечку надзялiлi значэннем Боскага святла i Боскага пачатку. Для хрысцiянiна свечка стала сiмвалам уласнай веры.

Аксана Катовiч,

Янка Крук.

(Працяг  будзе.)

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другiм варыянце ваду набiралi ў невялiкi посуд (гаршчок, мiсу), якi перад сном ставiлi каля ложка. Дзяўчына ладзiла з пруточкаў, саломы пераправу, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика