Кiнг-Конг згарэў
Кiнг-Конг згарэў
Замор’е Падчас тушэння пажару на студыi Universal у Лос-Анджэлесе параненыя дзесяць пажарных, у тым лiку двое, якiя пацярпелi ў час выбуху побач са сховiшчам кiнастужак.Выбух адбыўся ў час тушэння пажару, якi пачаўся каля 04.45 па мясцовым часе ранiцай у нядзелю i хутка распаўсюдзiўся ў парку забаў студыi. Агнём знiшчаны комплекс, дзе знаходзiлася выстава Кiнг- Конга, папулярны атракцыён "Цыклон" i каплiца, таксама згарэлi i дэкарацыi да вядомых фiльмаў "Назад у будучыню" i "Брус усемагутны". Акрамя гэтага, па словах прэзiдэнта студыi Рона Мэера, у пажары згарэлi 40—50 тысяч вiдэазапiсаў у сховiшчы, сярод якiх — рарытэтныя стужкi 30—40-х гадоў. Аднак, адзначыў ён, у студыi ёсць дублiкаты. Цалкам згарэлi таксама дэкарацыi вулiц Нью-Йорка i Новай Англii, якiя выкарыстоўвалiся для здымкаў фiльмаў i экспанатаў для турыстаў. На барацьбу з агнём (якая працягвалася 12 гадзiн) прыбылi больш за трыста пажарных, тушэнне з паветра вялi верталёты. Яны скiнулi на кiнастудыю некалькi тон вады. I ўсё ж большасць пабудоў цалкам згарэлi. З цяжкасцю атрымалася не дапусцiць распаўсюджвання агню на суседнiя жылыя дамы. Тэрыторыя студыi размешчаная за 14 кiламетраў ад цэнтра Лос-Анджэлеса. Кампанiя Universal Studios — адна з асноўных кампанiй па вытворчасцi кiнафiльмаў у ЗША. Яна з’яўляецца другой найстарэйшай кiнастудыяй у Галiвудзе пасля Paramount Pictures. Была заснаваная ў 1909 годзе, але толькi ў 1914 атрымала назву Universal. У лiку фiльмаў, знятых на кiнастудыi, — "Дракула", "Псiхо", "Птушкi", "Афёра", "Iсус Хрыстос — суперзорка", "Скiвiцы". Чэхiя пастаўляе прыгажунь Конкурс "Мiс Еўра-2008" адбыўся 31 мая ў нямецкiм горадзе Руст. Пераможцай стала 22-гадовая жыхарка Чэхii Дамiнiка Гузварава, другое месца заняла прадстаўнiца Турцыi Фiлiз Хейлман, трэцяй стала грачанка Марыела Шабанай. Гузварава стала лепшай сярод прадстаўнiц 15 краiн — удзельнiц чэмпiянату Еўропы. Дзяўчаты выходзiлi на подыум тры разы — у футбольнай форме зборнай сваёй краiны, у вячэрняй сукенцы i ў бiкiнi. Мiс Еўра-2008 вызначала журы з дзесяцi чалавек, адным з членаў якога быў чэмпiён свету 1990 года немец Гвiда Бухвальд. Па заканчэннi конкурсу Гузварава пажадала футбалiстам зборнай Чэхii паўтарыць яе поспех, а таксама адзначыла, што чэшскiя мужчыны ў шортах выглядаюць вельмi нядрэнна. Гвiда Бухвальд выказаў надзею, што на Еўра-2008 каманды пакажуць прывабны футбол, дадаўшы, што прывабных жанчын турнiр ужо атрымаў. Выкралi прах Курта Кабейна Невядомыя выкралi прах лiдара групы Nirvana Курта Кабейна з дома яго ўдавы, артысткi i спявачкi Кортнi Лаў у Калiфорнii. Удава расказала, што прах музыканта разам з пасмай яго валасоў захоўвалiся ў ружовым мяшочку ў яе доме ў Лос-Анджэлесе. Зламыснiкi таксама вынеслi з хаты адзенне на некалькi тысяч долараў i каштоўнасцi. Трое музыкантаў гурта "Нiрвана" — Курт Кабейн, Дэйв Гроул i Крыст Наваселiч — здабылi ў 1990-х гадах неверагодную папулярнасць, стаўшы сапраўднымi кумiрамi пакалення. Ва ўсiм свеце было прададзена больш за 62 мiльёны альбомаў гурта, а пласцiнку "Nevermind", якая разышлася тыражом у 10 мiльёнаў асобнiкаў, крытыкi дагэтуль завуць адным з лепшых альбомаў у гiсторыi музыкi. У 1994 годзе Кабейн, знаходзячыся пад уздзеяннем наркотыкаў, стрэлiў у сябе са стрэльбы. Частка яго праху была рассеяна ў будысцкiм храме ў Нью-Йорку, другая — на рацэ побач з яго домам у штаце Вашынгтон, а апошняя частка да нядаўняга часу захоўвалася ў Кортнi Лаў. Вялiкiя стальныя птушкi У Берлiне на тэрыторыi аэрапорта Шэнефельд адкрыўся буйны мiжнародны авiякасмiчны салон ILA 2008. З пачатку мiнулага тыдня авiясалон наведалі каля чвэрцi мiльёна чалавек. Ганаровым госцем мiжнароднай авiякасмiчнай выставы стала Iндыя. У Расii таксама спецыяльны статут — яе называюць "прыярытэтным партнёрам". Лозунг авiякасмiчнага салона сёлета — "Space for Life" (Космас для жыцця). З’еш казюльку — выратуй чалавецтва! Навукоўцы рэкамендуюць уключаць у звычайны рацыён харчавання насякомых: так, паводле iх меркавання, можна паправiць здароўе i ўнесцi свой фундуш у справу абароны навакольнага асяроддзя. З аднаго боку, заяўляюць яны, насякомыя багатыя пажыўнымi рэчывамi, а таму iх вельмi карысна есцi. Так, па даных некаторых даследаванняў, у высушаных "тушках" насякомых у два разы больш пратэiнаў, чым у мясе або рыбе, а акрамя таго, у iх утрымлiваюцца неабходныя арганiзму вiтамiны i мiнералы. З iншага боку, ужыванне казявак у ежу дапаможа скарацiць лiк насякомых-шкоднiкаў i палепшыць экалагiчнае становiшча на планеце. Паводле меркавання навукоўцаў, папулярныя ў жыхароў заходняга свету сухiя сняданкi i чыпсы лёгка могуць замянiць насякомыя, бо апошнiя больш карысныя для здароўя. Ва ўсiм свеце iх ужо ядуць: па даных даследаванняў Арганiзацыi харчу i сельскай гаспадаркi ААН, 1700 вiдаў насякомых ужываюць у ежу ў 130 краiнах свету, у асноўным у Азii i Афрыцы. У шматлiкiх краiнах Паўднёва-ўсходняй Азii смажаных насякомых прадаюць на вулiцах замест чыпсаў i iншых лёгкiх закусак. Бляшаны Бiг Бэн У Лондане выстаўленая 6-метровая вежа — копiя знакамiтага Бiг Бэна, зробленая з бляшанак з-пад кока-колы. У панядзелак у брытанскай сталiцы стартаваў Recycle Week, накiраваны на заахвочванне выкарыстання другаснай сыравiны. Скульптар Роберт Брэдфард атрымаў заказ на выраб вежы ў гонар адкрыцця тыдня. Дадзеная вежа — адна з чатырох скульптур, якiя выстаўляюцца ў розных частках Брытанii, каб прыцягнуць увагу да праблемы адходаў. У горадзе Гейтсхед, напрыклад, выстаўленая копiя скульптуры "Анёл Поўначы", зробленая з 10 тысяч бляшанак з-пад колы. З’явяцца таксама статуi Клiфтанскага падвеснага моста ў Брыстолi i Бiрмiнгемскага быка. За што звальняюць У ЗША страцiць працу можна з-за правiннасцяў, не звязаных з працоўным працэсам. Самай "папулярнай" прамашкай стала ўжыванне ненарматыўнай лексiкi. Гэтую прычыну падчас апытання нью-йоркскага сайта па пошуку працы TheLadders.com назвалi 38 працэнтаў работадаўцаў. 35 працэнтаў апытаных "босаў" на другое месца паставiлi такую правiннасць, як схiльнасць да алкаголю. Яшчэ 28 працэнтаў работадаўцаў заявiлi, што кандыдатам на звальненне можа стаць супрацоўнiк, якi любiць "вiсець" на тэлефоне. У Расii, таксама як i ў ЗША, пазбавiцца працы можна з-за лаянкi. Але, калi амерыканцы страчваюць яе з-за мацюкоў, то расiяне — з-за ўдзелаў у мiжасобасных канфлiктах або канфлiктах памiж падраздзяленнямi кампанii. (Адзiн з прыкладаў — знакамiтыя "карпаратывы", пасля якiх склад кампанii або фiрмы нярэдка мяняецца.) Спiс расiйскiх прамашак, з-за якiх можна страцiць працоўнае месца, выглядае куды больш сур’ёзна. Асноўная прычына звальнення — невыкананне планаў або ўмоў працоўнай дамовы. Iншай падставай для звальнення можа паслужыць праца ў паўсiлы. Гэта датычыцца той катэгорыi супрацоўнiкаў, якiя могуць выконваць свае абавязкi якасна, але на справе ж "iмiтуюць працу", i iх эфектыўнасць выклiкае глыбокiя сумненнi. Шукаць iншую працу давядзецца ў выпадку, калi супрацоўнiк выдаў камерцыйную або службовую iнфармацыю, нанёс матэрыяльную шкоду або шкоду рэпутацыi кампанii. Работадаўцы звычайна незадаволеныя, калi супрацоўнiкi шукаюць дадатковыя крынiцы прыбыткаў. Скачкi над немаўлятамi У маленькiм iспанскiм гарадку Касцiльё дэ Мурсiя штогод ладзiцца вельмi арыгiнальная цырымонiя, сумесь фальклору i рэлiгii. У блiжэйшую нядзелю пасля Свята Цела Хрыстова адбываецца Эль Калачо (El Colacho) — свята ачышчэння немаўлят. Проста на зямлi высцiлаюць коўдры, на якiя бацькi кладуць немаўлят, што нарадзiлiся за апошнiя 12 месяцаў, а потым цераз гэтыя коўдры скача здаравенны мужык у жоўта-чырвоным трыко, з дубцом або дубiнкай. Гэты скакун, якi i носiць iмя Эль Калачо, увасабляе Д’ябла, што збягае ад святых дароў. Сяляне вераць, што разам з Д’яблам збягаюць таксама ўсе грахi i хваробы, найперш дзiцячыя. Дарэчы, працэдура гэта даволi старажытная, бо вядзе адлiк з 1620 года. Дагэтуль у Свята Цела Хрыстова члены аднаго сумнеўнага брацтва — Santissimo Sacramento de Minerva — пераапранаюцца ў касцюмы чарцей i палохаюць суграмадзян, накiдваючыся з "ачышчальнымi" мэтамi. Так што некаторым iспанцам падчас цырымонii выпадае аздараўленчы ўдар дубцом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас тушэння пажару на студыi Universal у Лос-Анджэлесе параненыя дзесяць пажарных, у тым лiку двое, якiя пацярпелi ў час выбуху побач са сховiшчам |
|