Людзi — не тавар
Людзi — не тавар
Учора ў Мiнску ў памяшканнi Нацыянальнага прэс-цэнтра прайшло адкрыццё чарговага семiнара расiйскiх i беларускiх журналiстаў. Яго тэма: "Уклад Беларусi i Саюзнай дзяржавы ў супрацьдзеянне гандлю людзьмi, нелегальнай мiграцыi i звязанымi з iмi супрацьпраўнымi дзеяннямi". У рамках гэтага ўжо васемнаццатага па лiку прэс-тура для расiян да нас прыехалi прадстаўнiкi iнфармацыйнага агенцтва "РИА Новости", газет "Трибуна", "Известия", "Российская газета", "Советская Россия" i iншых маскоўскiх выданняў. Таксама ў складзе дэлегацыi журналiсты спецыялiзаваных газет i часопiсаў, тэлестудый, у прыватнасцi, "Милиция", "Щит и меч", тэлестудыя галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Масквы i iх папулярная перадача "Петровка, 38". Усяго дваццаць журналiстаў з Расii бяруць удзел у прэс-туры. Як адзначыла начальнiк дэпартамента сацыяльнай палiтыкi i iнфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага Камiтэта Саюзнай дзяржавы Ірына Наркевiч, у расiйскiх журналiстаў ёсць выдатная магчымасць асабiста пазнаёмiцца з той шматграннай работай, якая вядзецца ў Беларусi па барацьбе з гэтым вельмi небяспечным вiдам арганiзаванай злачыннасцi. На працягу чатырох дзён расiйскiх i беларускiх журналiстаў чакае цiкавая i разнастайная праграма. Пройдзе некалькi сустрэч за "круглым сталом", у якiх сваiмi думкамi i поглядамi падзеляцца з журналiстамi прадстаўнiкi Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы, Генеральнай пракуратуры, мiнiстэрстваў юстыцыi, адукацыi, працы i сацыяльнай абароны, замежных спраў i пасольства Расiйскай Федэрацыi. Таксама гасцей будуць прымаць у МУС i КДБ, у Дзяржаўным пагранiчным камiтэце. Там удзельнiкi семiнара пазнаёмяцца з практыкай дзейнасцi сiлавых ведамстваў нашай краiны. Напрыклад, з работай мiжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi кадраў у сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмi. Журналiсты возьмуць удзел у прэзентацыi аўтаматызаванай сiстэмы пагранiчнага кантролю, агледзяць экспазiцыю сучаснага абсталявання па праверцы дакументаў пры перасячэннi мяжы. Сёння ў Капыльскiм раёне ўдзельнiкi семiнара ўбачаць на свае вочы, як жывуць i працуюць беларусы ў аграгарадку "Цiмкавiчы", а ў Слуцку сустрэнуцца з кiраўнiцтвам горада, персаналам шэрагу прадпрыемстваў i аб’ектаў сацыяльнай сферы. Потым у Мiнску ўдзельнiкi семiнара наведаюць Нацыянальны цэнтр па ўсынаўленнi, Рэспублiканскi рэабiлiтацыйны цэнтр для дзяцей-iнвалiдаў. Своеасаблiвым падвядзеннем вынiкаў работы семiнара стане сустрэча яго ўдзельнiкаў з мiнiстрам унутраных спраў Беларусi. Леанiд ЛАХМАНЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску ў памяшканнi Нацыянальнага прэс-цэнтра прайшло адкрыццё чарговага семiнара расiйскiх i беларускiх журналiстаў. Яго тэма: "Уклад Бе
|
|