"ЗВЯЗДА" шукае ветэранаў Першай сусветнай вайны!
"ЗВЯЗДА" шукае ветэранаў Першай сусветнай вайны!
Увага! Па дадзеных французскiх гiсторыкаў, на свеце яшчэ жывуць каля васьмi ветэранаў — удзельнiкаў Першай сусветнай вайны. У сярэдзiне студзеня гэтага года памёр Лазар Панцiчэлi, апошнi ветэран Першай сусветнай, якi жыў у Францыi. Незадоўга перад гэтым пайшоў з жыцця апошнi ветэран, якi жыў у ЗША... А можа яшчэ жывыя сведкi тых далёкiх падзей у нас, на Беларусi? Вядома ж, умовы жыцця ў нас былi не такiя, як у Францыi ды ЗША: грамадзянская вайна, сталiнскiя рэпрэсii, Вялiкая Айчынная... Але ж ёсць даўгавечнiкi i на нашай зямельцы! Увага! Калi вы што-небудзь ведаеце пра яшчэ жывых удзельнiкаў баёў 1914—1918 гадоў, то абавязкова i неадкладна пiшыце нам у рэдакцыю! А можа хтосьцi з вашых родзiчаў цi аднавяскоўцаў, якiх ужо няма на гэтым свеце, дзялiўся ўспамiнамi пра першую сусветную вайну? Таксама дасылайце нам лiсты ў рэдакцыю з аповедамi. Бо гэтай восенню, 11 лiстапада, будзе адзначацца 90-гадовы юбiлей з нагоды завяршэння першай сусветнай вайны, якая не абмiнула i Беларусь. Дык давайце ж разам з вамi складзём летапiс тых далёкiх падзей, прасочым лёсы нашых землякоў, удзельнiкаў падзей 1914—1918 гадоў. Мы чакаем вашых лiстоў! Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дадзеных французскiх гiсторыкаў, на свеце яшчэ жывуць каля васьмi ветэранаў — удзельнiкаў Першай сусветнай вайны. У сярэдзiне студзеня гэтага года
|
|