21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаму беларускiя школьнiкi не ведаюць родную гiсторыю?

26.08.2009 10:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаму беларускiя школьнiкi не ведаюць родную гiсторыю?

Палемiка

 

Уявiце, што ў вас ёсць поле, з якога, калi яго два разы ўзараць, унесцi 5 мяшкоў угнаенняў, засеяць гатунковай бульбай, палiць хiмiкатамi, пры добрых умовах надвор’я можна атрымаць ураджай у 100 цэнтнераў. I нават пры не вельмi добрым надвор’i вы гарантавана атрымаеце цэнтнераў 80—60. I тут вам гавораць: "Бензiну вы атрымаеце толькi на адно ўзворванне, угнаенняў — усяго адзiн мяшок замест пяцi, гатунковы насенны матэрыял вельмi дарагi, таму сейце негатунковы, i хiмiкатаў мы вам даць не можам. Але ўраджай вы павiнны атрымаць у 100 цэнтнераў". Наколькi гэта задача рэальная? Знiжэнне вучэбнай нагрузкi ў школе раўнацэнна эканомii на апрацоўцы глебы, угнаеннях i вывядзеннi новых гатункаў у сельскай гаспадарцы.

Асноўныя веды па роднай гiсторыi, гэта значыць уяўленнi аб сваiм месцы сярод iншых народаў, людзi атрымлiваюць у школе, таму пытанне аб тым, як выкладаюць гiсторыю ў школе, з’яўляецца iстотным не толькi для спецыялiстаў-гiсторыкаў, не толькi для настаўнiкаў, але i для ўсёй дзяржавы ў цэлым. На працягу апошнiх гадоў я займаюся рэпетытарствам абiтурыентаў па гiсторыi Беларусi. Асноўны кантынгент маiх вучняў — маладыя людзi, якiя выбралi сабе прафесiю ў сферы культуры, мастацтва i грамадскiх навук, гэта значыць, што менавiта яны будуць фармiраваць у будучынi культуру нашай краiны i ўяўленнi беларусаў аб самiх сабе i аб роднай краiне, па вялiкiм рахунку, выхоўваць наступныя пакаленнi. З чым жа даводзiцца сутыкацца падчас працы з iмi?

Па-першае, высвятляецца, што практычна пагалоўна дзецi не ведаюць геаграфii роднай краiны. Даруйце, не такая вялiкая наша Беларусь, каб не здолець паказаць на карце асноўныя гарады i рэкi. Але нам даводзiцца пачынаць з таго, што мы разам завучваем, дзе на карце знаходзiцца Днепр, Прыпяць, Нёман, Заходняя Дзвiна, i, увогуле, куды яны цякуць...

Акрамя таго, высвятляецца амаль пагалоўная неначытанасць дзяцей. Вялiзны пласт гiстарычнай iнфармацыi мы атрымлiваем праз мастацкую лiтаратуру. Прычым гэта тая iнфармацыя, на якую на ўроку, як правiла, не хапае часу: мода i ежа той эпохi, правiлы этыкету, апiсанне жылля, спосабы перамяшчэння i г.д. Чалавек атрымлiвае ўяўленне пра эпоху, што палягчае ўспрыманне вучэбнага гiстарычнага матэрыялу. Але раман А. Талстога "Пётр I" зняты са школьнай праграмы па рускай лiтаратуры, "Вайну i мiр" школьнiкi чытаюць у лепшым выпадку па хрэстаматыi, а пра У. Караткевiча, А. Дзюма, В. Скота, кнiгi аб Вялiкай Айчыннай вайне i гаварыць не прыходзiцца.

Па-другое, школьная праграма пабудавана такiм чынам, што гiсторыю Беларусi выкладаюць на працягу ўсёй сярэдняй школы, пачынаючы з 5-га (цяпер з 6-га) класа i заканчваючы ў 9-м класе. Пасля гэтага iдзе курс паўтарэння ў 10—11-м класах. Але ва ўсiх класах гiсторыю Беларусi выкладаюць адзiн раз на тыдзень, паралельна з гiсторыяй сусветнай. З-за таго, што ўрок гiсторыi Беларусi бывае адзiн раз на тыдзень, дзiця паспявае да наступнага ўрока забыцца, пра што гаварылi на папярэднiм.

Агульнавядома, што для таго, каб навучыцца музыцы, трэба кожны дзень iграць на музычным iнструменце. А спартсмен павiнен кожны дзень трэнiравацца, каб дасягнуць добрых вынiкаў. Усе разумеюць, што поспехi ў музыцы, спорце, танцах дасягаюцца рэгулярнасцю заняткаў. Але мозг таксама трэба рэгулярна i iнтэнсiўна трэнiраваць для дасягнення добрых вынiкаў. Пры гэтым перыяд, калi мозг здольны iнтэнсiўна ўспрымаць вялiкiя порцыi лагiчна звязанага матэрыялу без лiшняга напружання, дастаткова кароткi — з 12 да 15 гадоў. I менавiта ў гэтым узросце мы спрабуем пасадзiць нашых дзяцей на галодны разумовы паёк, уразаючы школьную праграму па ўсiх асноўных прадметах.

Можа, варта не знiжаць нагрузку, а паспрабаваць яе граматна пераразмеркаваць? Матэрыял, "размазаны тонкiм слоем" па пятаму, шостаму, сёмаму класах можна было б якасна засвоiць за адзiн навучальны год пры 3 уроках на тыдзень, i гэта прынесла б значна больш карысцi, чым цяпер. У прынцыпе, вывучэнне гiсторыi павiнна быць не толькi i не столькi завучваннем таго, хто з кiм ваяваў i хто перамог, а высвятленнем, навошта ён пайшоў ваяваць, чаго ён хацеў дасягнуць i што з гэтага атрымалася. Адзiн урок на тыдзень прымушае настаўнiка "бегчы галопам па Еўропах". На замацаванне пройдзенага матэрыялу, яго абдумванне i якаснае засваенне часу проста няма.

Зараз збiраюцца скарачаць гадзiны на засваенне гiсторыi. Я лiчу, што нашы дзецi не вельмi стомяцца, калi 2—3 разы на тыдзень пасядзяць на вусным уроку гiсторыi, дзе будзе цалкам разабраны ўвесь вучэбны матэрыял, i яго дома застанецца толькi прагледзець, а не спрабаваць засвоiць самастойна. Можа, варта пабудаваць школьны курс так, каб у 5—6-м класах даваць дзецям толькi сусветную гiсторыю (не менш як дзве гадзiны на тыдзень), потым у 7-м класе — толькi гiсторыю Беларусi (тры ўрокi на тыдзень), у 8-м класе — зноў толькi замежную гiсторыю новага часу, у 9-м — толькi гiсторыю Беларусi ХIХ—ХХ стст., i толькi ў старшых класах паралельна пускаць гiсторыю навейшага часу нашу i замежную. Канцэнтраваная падача матэрыялу i адзiн курс гiсторыi ў годзе замест двух абавязкова палепшыць якасць яго засваення.

Сярэднi мiнулагоднi бал на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па гiсторыi Беларусi (35,5) дэманструе, што школьны курс асвоены выпускнiкамi ў цэлым усяго толькi на трэць. Зараз адна з асноўных цяжкасцяў пры падрыхтоўцы да ЦТ па гiсторыi заключаецца ў тым, што матэрыялы для тэстаў бяруцца з усiх падручнiкаў з 5-га па 11-ы клас. I для таго, каб якасна падрыхтавацца да тэстаў, трэба мець на руках поўны камплект школьных падручнiкаў (7 штук). Але ў свабодным продажы школьныя падручнiкi па гiсторыi Беларусi знайсцi немагчыма. Яны размяркоўваюцца толькi па школах у неабходнай колькасцi. I нiякi школьны бiблiятэкар не выдасць вам на цэлы год такiя дэфiцытныя падручнiкi для самастойнай падрыхтоўкi. Дарэчы, выпускнiкам савецкай школы для падрыхтоўкi да ўступных экзаменаў дастаткова было прачытаць усяго два падручнiкi, а не сем, як цяпер.

Па-трэцяе, хацелася б сказаць некалькi слоў пра школьныя падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi. Хай даруюць мне шаноўныя аўтары, але калi ў адным вучэбным дапаможнiку заснаванне Вiцебска датуецца 940 годам, у другiм — 974 г., а ў трэцiм — 1021 г., то ўзнiкае немудрагелiстае пытанне, а якую дату павiнен выбраць у тэсце абiтурыент? Калi ў трох розных падручнiках адзiн i той жа полацкi князь памiрае ў 1127, у 1128 i ў 1129 гадах, калi ў падручнiку для 11-га класа адно i тое ж сялянскае паўстанне адбываецца i ў 1640, i ў 1740 гадах... Няўжо так цяжка гiсторыкам дамовiцца памiж сабой?

Дарэчы, калi падручнiкi па ранняй гiсторыi грашаць метадам выкладання матэрыялу, то дапаможнiкi па новай i навейшай гiсторыi (ХIХ—ХХ стст.) яшчэ i тэндэнцыйнасцю. Першыя спробы напiсаць нацыянальныя падручнiкi па гiсторыi Беларусi былi зроблены ў 1990-я гады, на хвалi перабудовы, калi на наша грамадства звалiлася вялiкая колькасць негатыўнай iнфармацыi аб савецкай эпосе. Нельга асуджаць аўтараў, якiя пiсалi тады падручнiкi, за тое, што яны паказалi панаваўшыя тады ў грамадстве настроi. Але мiнула больш як 10 гадоў, адносiны да савецкай эпохi сталi больш спакойнымi i ўзважанымi. Можа, варта перагледзець i канцэпцыю падручнiкаў гiсторыi? Калi ў падручнiку для адзiнаццацiкласнiкаў не згадваецца вайна 1812 г. толькi таму, што яго аўтары палiчылi, што гэта была вайна рускiх з французамi, i беларусаў яна не датычыцца, то хочацца спытацца, цi не па паветры Напалеон дабiраўся да Масквы?

Адна вучанiца на маё абурэнне наконт таго, як можна не ведаць дату Кастрычнiцкай рэвалюцыi, заявiла: "Дык гэта ж сусветная гiсторыя, нас яна не датычыцца". Для другой дзяўчыны з’явiлася адкрыццём, што ў Першую сусветную вайну мы, аказваецца, ваявалi не з Напалеонам, i што блакада Ленiнграда была ў Другую сусветную, а не ў Першую сусветную вайну. Вiдаць, у многiх дзяцей склалася ўражанне, што ёсць асобная планета Беларусь, а ўсё, што за яе межамi — iншая галактыка. I гэта мы гаворым пра тых дзяцей, якiя збiраюцца атрымлiваць вышэйшую гуманiтарную адукацыю. Што ж робiцца ў галовах астатнiх?!

Гiсторыя добрая тым, што яна акумулюе ў сабе веды па геаграфii, эканомiцы, геапалiтыцы, сацыялогii, культуры, мастацтве i ў вынiку дае шырокi кругагляд. Яна ж дапамагае засвойваць тыя ж геаграфiю, эканомiку, права, мовы. У 1696 г. у Рэчы Паспалiтай было забаронена ўжыванне беларускай мовы ў афiцыйных дакументах. Разам з мовай забылася i родная гiсторыя, знiкла нават уяўленне аб нас як аб асобным народзе. Нам навязвалi спачатку польскую, пасля рускую гiсторыю. Спатрэбiлася шмат гадоў, каб беларусаў прызналi асобным народам, i яшчэ шмат гадоў — для атрымання незалежнасцi Беларусi. Я мяркую, што калi мы не будзем якасна вывучаць сваю гiсторыю з усiмi яе ўзлётамi i падзеннямi, перамогамi i паражэннямi, то рызыкуем усё паўтарыць спачатку.

Iрына ШАБУНЯ,

выкладчык англiйскай мовы i гiсторыi, г. Мiнск.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уявiце, што ў вас ёсць поле, з якога, калi яго два разы ўзараць, унесцi 5 мяшкоў угнаенняў, засеяць гатунковай бульбай, палiць хiмiкатамi, пры добрых
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика