21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КДБ расскарэціў справу беларускага кааператара 30-гадовай даўніны

26.08.2009 12:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Героя" чарговай рассакрэчанай толькi ў нашы днi справы КДБ можна назваць чалавекам, якi нарадзiўся не ў свой час, а можна сказаць, што ён стаў звычайнай ахвярай эпохi Саветаў — перыяду татальнага дэфiцыту любых тавараў i карумпаванага начальства як па гарызанталi, так i па вертыкалi.

У межах гэтай справы пачатку 70-х гадоў следчыя Камiтэта дзяржаўнай бяспекi апыталi каля 16 тысяч чалавек. Матэрыяльны ўрон, якi пацярпела дзяржава, склаў звыш 800 тысяч савецкiх рублёў. Кошт самых розных падарункаў, раздадзеных асобам пры пасадах, склаў, паводле падлiкаў следства, 32 тысячы рублёў. Паводле слоў самiх абвiнавачваных, "прыкрыццё" такiх "надзейных" людзей, як пракуроры, мiлiцыя i кiраўнiцтва мясцовых выканаўчых камiтэтаў абышлося яшчэ даражэй. Расследаванне гэтай крымiнальнай справы пад нумарам 92, або "справы Барады", знаходзiлася на асабiстым кантролi Пятра Машэрава.

…Савецкая спажывецкая кааперацыя — гэта, iнакш кажучы, гандаль у сельскай мясцовасцi, з аддзяленнямi гарадскога, раённага i абласнога падпарадкавання. У гэту структуру ўваходзiлi склады для захавання набытай у насельнiцтва прадукцыi, вытворчыя памяшканнi — хлебапякарнi, бойнi, каўбасныя цэхi i магазiны. Напрыканцы 60-х самай паспяховай у Савецкiм Саюзе была прызнана работа Аршанскага райспажыўсаюза. Оршу нярэдка наведвалi дэлегацыi саюзных рэспублiк для пераймання перадавога вопыту, якiм тутэйшыя дзялiлiся з вялiкiм задавальненнем. Бездакорны парадак у рабоце забяспечваў выдатнiк гандлю, уладальнiк ганаровых грамат БССР i Вярхоўнага Савета СССР, будучы Герой Сацыялiстычнай Працы, старшыня Аршанскага райспажыўсаюза Мацвей Барада. Чалавек, якi валодаў сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i… талентам гаспадара, кiраўнiка, арганiзатара, адным словам, тымi вартасцямi, з якiмi за мяжой людзi звычайна становяцца багатымi i паважанымi, а ў краiне Саветаў — траплялi за краты.

Паводле ўспамiнаў колiшняга вадзiцеля Барады Анатоля Шыбко, Мацвей Захаравiч пастаянна вучыўся новаму, пераймаў вопыт, iмкнуўся зрабiць яшчэ лепш, чым убачыў: "Ездзiлi мы ў Закарпацце… І ўсе магазiны праязджалi, усё гэта здымалi, замалёўвалi (з намi ездзiў мастак), каб па прыездзе ў Оршу пачаць рабiць так свае магазiны…".

…Спажыўкааперацыя дазваляла зарабiць мiзэрныя грошы, а вось атрымаць на рукi ў былыя часы можна было колькi заў-
годна. Адным з самых прыбытковых у гэтым сэнсе месцаў была нарыхтоўка сельскагаспадарчай i жывёльнай прадукцыi. Спосабаў падману безабаронных здатчыкаў было мноства. Прынцып — адзiн: пакiнуць апошняму як мага менш, i рознiцу пакласцi сабе ў кiшэню.

— Напрыклад, калi з Украiны прыходзiла машына з агуркамi-памiдорамi, нашы наўмысна стваралi пэўныя затрымкi, што вымушала здатчыка "расплацiцца" — заплацiць напрамую або аддаць тавар танней, чым ён каштуе, — кажа палкоўнiк запасу КДБ, начальнiк следчай групы крымiнальнай справы № 92 Сяргей БЯССОНАЎ. — Нарыхтоўшчык мог наўмысна занiзiць вагу каровы цi бычка, якога набываў у вяскоўца. Выкарыстоўвалiся, скажам, гiры, частка якiх залiвалася свiнцом. Спрытнасць думкi, лоўкасць рук, — i вось ужо
500-грамовая гiрка важыць звыш 1 кг… Падробленыя накладныя выпiсвалi "свае" бухгалтары, а "свае" касiры атрымлiвалi магчымасць узяць належную выручку. I нiхто не лiчыў усё гэта "рабаваннем сярод белага дня" — так, нармальны заробак.

Унiкальнасць Мацвея Барады заключалася ў тым, што ён здолеў арганiзаваць i ўмела кiраваць вялiкай злачыннай групай, у якую былi ўцягнуты матэрыяльна адказныя асобы ўсяго райспажыўсаюза.

Спажыўсаюз не iснаваў, вядома ж, сам па сабе. Яго правяралi дзяржаўныя рэвiзоры, на яго супрацоўнiкаў, безумоўна, "страчылi" ананiмкi. Аднак аршанская машына кааперацыi адладжана працягвала функцыянаваць, паколькi маўчанне практычна ўсiх службовых асобаў было купленае.

…У Барады быў "фонд", дакладней, склад дэфiцытных дарагiх рэчаў i прадуктаў: iмпартныя гарэлка, каньяк, вiно, iкра, андатравыя шапкi i многае iншае. Усё гэта прызначалася для "патрэбных" асобаў — чыноўнiкаў з Вiцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, супрацоўнiкаў пракуратуры, аддзела па барацьбе з раскраданнем сацыялiстычнай уласнасцi i ДАI. У справе № 92 фiгуруе, дарэчы, звыш дваццацi ўплывовых асобаў вобласцi i Мiнска, якiя некалькi гадоў атрымлiвалi грашовыя сумы i бясплатныя прадуктовыя наборы за "лабiраванне" iнтарэсаў Аршанскага райспажыўсаюза. Раздача адбывалася не толькi ў днi вiзiтаў шаноўнага начальства, але i перад шматлiкiмi святамi.

"Будаваць было вельмi цяжка. За атрыманне любога будматэрыялу… патрабавалi пачастунак цi падарунак, — даваў паказаннi Мацвей Барада. — Дырэктару жалезабетоннага завода давялося падарыць андатравую шапку. За асфальтаванне двара райспажыўсаюза начальнiк дарожнай раённай службы валакiцiў да таго часу, пакуль не было выдадзена 100 рублёў, i так было на працягу ўсяго будаўнiцтва. З другога боку, на працягу ўсiх гэтых гадоў раз на тыднi — заезд начальства вобласцi з iх запрашэннем на абед, за якi даводзiлася плацiць мне. Кiраўнiк аблспажыўсаюза Чычэрын да свайго 50-годдзя заказаў прадукты, але грошы не вярнуў, пазычыў яшчэ 200 рублёў, таксама не вярнуў… Я нiколi не набiваўся прадуктамi як у вобласцi, так i ў раёне. Начальства само званiла, i даводзiлася iх волю выконваць".

Для мiлiцыi i пракуратуры Оршы ладзiлiся выезды на прыроду, дзе выпiвалася столькi, што хтосьцi абавязкова заставаўся начаваць у гаражах райспажыўсаюза. Акрамя таго, работнiкам пракуратуры рэгулярна перадавалiся грашовыя сумы, а шэраг праваахоўнiкаў наведвалi бойнi i склады, адкуль вывозiлi на сваiх аўтамабiлях… свiныя тушы. Дарэчы, падчас допытаў чыноўнiкi пацвярджалi, што сапраўды атрымлiвалi ад Аршанскага спажыўсаюза прадукты, дарагiя рэчы — халадзiльнiк, мэблевы гарнiтур, магнiтафон, матацыкл i iншае, але за ўсё было… заплачана. У вынiку чыноўнiкi кампенсавалi дзяржаве па 200—300 быццам бы недаплачаных рублёў. Следства ў рэшце рэшт выйшла i на мiнскiх чыноўнiкаў, якiх таксама "падтрымлiваў" Барада, але ўсе гэтыя справы былi спыненыя.

…Справа № 92 пачалася з затрымання па падазрэннi ў хабарнiцтве чыноўнiка жыллёвага аддзела райвыканкама Ленiнскага раёна Мiнска. Да таго, як пераехаць у сталiцу, гэты чалавек працаваў стаматолагам у Оршы. I не толькi па спецыяльнасцi, але i па скупцы золата для каронак у прыватных асобаў. Арыштаваны за хабарнiцтва, чыноўнiк даў паказаннi на ўсiх зубных тэхнiкаў Оршы, з якiмi падтрымлiваў дзелавыя адносiны.

Сiтуацыяй зацiкавiлася КДБ, паколькi незаконныя валютныя аперацыi былi ў той час пад яго кантролем. Так у вынiку далейшага расследавання па падазрэннi ў здзяйсненнi незаконных валютных аперацый быў арыштаваны Яфiм Рыжык — загадчык склада для захоўвання агароднiны нарыхтоўчай канторы Аршанскага райспажыўсаюза. Служачы кааперацыi са 100-рублёвым акладам набыў 33 чырвонцы ў заезджага прадаўца.

Паступова зубныя тэхнiкi расказалi не толькi пра золата, але i пра няўлiчаны дэфiцыт на складах спажыўсаюза. У следчым iзалятары КДБ аказалiся 22 чалавекi, сярод якiх як дырэктар Аршанскай нарыхтоўчай канторы, так i нарыхтоўшчыкi. Першыя допыты сведчылi аб тым, што крадзяжы складалi сотнi тысяч рублёў. Арыштаваныя давалi самыя чыстасардэчныя прызнаннi, паколькi добра ведалi, што згодна з законам, за крадзеж дзяржаўнай або грамадскай маёмасцi ў асаблiва буйных памерах прадугледжвалася ў тым лiку i пакаранне смерцю.

Вясной 1971 года да "Волгi" старшынi райспажыўсаюза падышлi двое ў цывільным i запрасiлi перасесцi ў "Жыгулi". Так са свабодай развiтаўся i Барада.

…Самае парадаксальнае, што выкрадальнiкi "народнага дабра" нават не атрымалi асалоды ад неверагодных сум. Кватэры ў Саюзе не прадавалiся, правам на набыццё аўтамабiля валодалi толькi члены КПСС. Адна з абвiнавачваных — загадчыца каўбаснага цэха прызналася, што i не думала трацiць назапашанае, паколькi штодня чакала арышту i разумела, што скрадзенае трэба будзе вярнуць. Шматлiкiя купюры цi больш надзейныя чырвонцы захоўвалiся няхiтрым спосабам: полiэтыленавую накрыўку залiвалi смалой, банку захутвалi ў анучы, клалi ў каструлю i закопвалi ў зямлю.

Праз некалькi месяцаў знаходжання ў камеры абвiнавачваныя пачалi здаваць свае "скарбы" дзяржаве, праўда, спачатку досыць сціпла: выдавалiся нязначныя сумы — да 3—4 тысяч. А па самых прыблiзных падлiках следства атрымлiвалася, што ў кожнага схавана не менш за 50 тысяч рублёў. Паступова абвiнавачваныя выдавалi месцы захавання слоiкаў з золатам i рублямi, чамаданаў з каштоўнымi рэчамi. У рэшце рэшт з 824 432 рублёў, якiх недалiчылася дзяржава, падчас следства ўдалося вярнуць палову. Барада не здаў нiчога. Ашчадную кнiжку з досыць сцiплай сумай у яго адабралi адразу пасля затрымання.

…У маi 1973 года Вярхоўны Суд БССР прыгаварыў Мацвея Бараду да 15 гадоў пазбаўлення волi, прычым першыя пяць ён павiнен быў правесцi ў турме, астатнiя — у калонii. Пятнаццаць гадоў атрымалi яшчэ чацвёра ўдзельнiкаў працэсу, дванаццаць — трое, астатнiм "далi" па дзесяць.

Той, каму пашчасцiла адбыць пакаранне i выйсцi на свабоду, эмiгрыраваў у ЗША i Iзраiль, а хтосьцi загiнуў у няволi. У тым лiку i Барада, якога ў Валагодскай калонii напаткаў iнфаркт. Расказваюць, што на зоне Барада атрымаў месца ў сталовай, вынайшаў шынкоўку высокай прадукцыйнасцi, але прадэманстраваць яе дасягненнi як след не паспеў…

Святлана БАРЫСЕНКА





Первоисточник: Звязда
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Героя" чарговай рассакрэчанай толькi ў нашы днi справы КДБ можна назваць чалавекам, якi нарадзiўся не ў свой час, а можна сказаць, што ён стаў звычайнай ахвярай эпохi Саветаў — перыяду татальнага дэфiцыту любых тавараў i карумпаванага начальства як па гарызанталi, так i па вертыкалi.У межах гэтай справы пачатку 70-х гадоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика