Дырэктара ўзялі з падробленым "пластыкам"
Дырэктара ўзялі з падробленым "пластыкам"
У Мiнску праваахоўнiкамi затрыманы 25-гадовы дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю i яго 26-гадовы нiдзе не працуючы саўдзельнiк: "дуэт" "шчыраваў" ля банкамата, спрабуючы завалодаць грашыма з чужога рахунка. Як удакладнiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, злавiлi за руку прайдзiсветаў супрацоўнiкi мiлiцыi ля дома 52 па вулiцы Радыяльнай: зламыснiкi, выкарыстаўшы падробленую пластыкавую картку, праз банкамат ажыццявiлi несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай iнфармацыi i з неўстаноўленага пакуль рахунка выкралi 100 тысяч рублёў. Абодва "ўзломшчыкi" змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання. Узбуджана крымiнальная справа. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску праваахоўнiкамi затрыманы 25-гадовы дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю i яго 26-гадовы нiдзе не працуючы саўдзельнiк: "дуэт&quo
|
|