"Берагiня"
"Берагiня"
Свята фальклорнага мастацтва ў Акцябрскiм V рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва "Берагiня" пройдзе ў г.п. Акцябрскi з 19 па 22 чэрвеня. Заснавальнiкi фестывалю — мiнiстэрствы культуры, адукацыi, Гомельскi аблвыканкам, Акцябрскi райвыканкам i грамадскае аб’яднанне "Беларускi фонд культуры", пад эгiдай ЮНЕСКА. Сюды з’едуцца каля сямiсот аматараў фальклору з усiх абласцей Беларусi, а таксама госцi з Польшчы, Прыбалтыкi, Малдовы, Украiны i Расii... Асноўныя ўдзельнiкi свята — дзiцячыя i маладзёжныя фальклорныя калектывы. Да ўвагi гледачоў — конкурсы выканаўцаў побытавых танцаў, калектыўнай танцавальнай творчасцi, музычнага мастацтва, народнай прозы, дэкаратыўна-побытавае мастацтва з прэзентацыяй рэгiянальных выстаў. Сваю творчасць прадэманструюць пераможцы мiнулых фестывальных iмпрэзаў, госцi фестывалю, адбудуцца святы "Купалле на Рудабелцы" i народнага мастацтва Падняпроўска-Паўночнапалескага памежжа... Іта Грынкевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
V рэспублiканскi фестываль фальклорнага мастацтва "Берагiня" пройдзе ў г.п. Акцябрскi з 19 па 22 чэрвеня. Заснавальнiкi фестывалю — мiнiстэр |
|