21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таронта

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таронта

Канадскі дзённiк

Пералёт на другi кантынент для журналiста — падзея заўсёды хвалюючая i доўгачаканая. Трансатлантычная "перабазiроўка" з Мiнска ў Канаду — тым больш. Як-нiяк, а ў беларусаў з канадцамi ёсць нямала агульнага. Напрыклад, па частцы блакiтных азёраў. Больш за палову насельнiцтва Канады жыве ў даволi добрых клiматычных умовах — паабапал пабярэжжа Вялiкiх азёраў i ў далiне ракi Святога Лаўрэнцiя. У Канадзе шануюць бабра i лася. Беларусь — не выключэнне. Праўда, там водзяцца магутныя чорныя мядзведзi грызлi, пры выглядзе якiх можна адразу стаць заiкай. Мы потым даведалiся, што гэтаму монстру ў канадскай сталiцы Атаве ўстаноўлены помнiк.

Наш шлях ляжаў, здавалася б, у нязведаныя прасторы канадскай Арктыкi i адначасова ў гiганцкiя мегаполiсы сусветнага маштабу — Таронта, Манрэаль, Атаву, а таксама ў гарады меншай значнасцi — Квебек, Галiфакс. Хоць на гэты раз яны наўрад цi саступалi монстрам у сваёй значнасцi, бо менавiта сюды былi скiраваны мiльёны поглядаў з усiх куткоў планеты. Тут праходзiў 72-i чэмпiянат свету па хакеi з шайбай. Лядовыя паядынкi адбывалiся на фоне 100-годдзя ўтварэння Мiжнароднай федэрацыi хакея (ІIHF) i 400-годдзя горада Квебек. Менавiта тут гуляла ўсе свае матчы беларуская дружына.

Мiжнародны аэрапорт Таронта, куды з 3-гадзiнным спазненнем прызямлiўся борт з Франкфурта-на Майне... Крыху больш чым чвэрць сутак на "Боiнгу-777" з улiкам позняга прылёту — далёка не самы лепшы варыянт для падтрымкi добрага настрою. Хутчэй бы на стыкавы рэйс у Квебек: уладкавацца з пражываннем ды адпачыць. Аднак гэтым планам ужо напачатку больш чым двухтыднёвага ваяжу не суджана было збыцца. Апошнi "першамайскi" самалёт з Таронта адправiўся ў бок французскай правiнцыi больш як гадзiну таму. Няў- жо прыйдзецца начаваць у аэрапорце?! З гэтымi думкамi беларуская дэлегацыя накiравалася да стойкi пагранiчнага кантролю, дзе iх чакала не зусiм прыемная працэдура праверкi пашпарта. Як тут не ўспомнiць рэвалюцыйнага класiка Уладзiмiра Маякоўскага i яго "Стихи о Советском паспорте". Памятаеце, "...глядят, как в афишу коза...". Прыкладна так жа "падсмажаны" iндус, якi выконваў ролю вартавога мяжы, узiраўся ў блакiтную "пашпарцiну" кожнага з беларускiх грамадзян i напрыканцы беспардонна перакрэслiваў канадскую вiзу. Спрачацца было справай дарэмнай, бо свой жэст па "псаванні" вiзы ён адпалiраваў дасканала i гэта быццам бы ўваходзiла ў яго прамыя абавязкi. Зрэшты, такiя, на наш погляд, неадэкватныя паводзiны iншаземцаў у дачыненнi да шчырых славян як бы сталi нормай. Такiм чынам некаторыя выхадцы з азiяцкiх i афрыканскiх краiн "кампенсуюць" сваю пакрыўджанасць на жыццё...

Мiж тым чаканне развязкi ў аэрапорце Таронта зацягвалася. Дзесятак беларусаў у кампанii з балельшчыкамi з Латвii, якiя таксама збiлiся з графiка вылету ў Галiфакс, гадалi наконт сваёй блiжэйшай перспектывы... У рэшце рэшт далёка за поўнач ужо наступных сутак авiякампанiя Air Canada "раскалолася" на начлег для еўрапейскiх "валацуг" — нас рассялiлi ў двухмесныя нумары аэрапортаўскага гатэля ў прыгарадзе Таронта. Ужо ранiцай на дзвярах я ўбачыў кошт пражывання — 259 канадскiх долараў. Менавiта столькi мы маглi б заплацiць за начлег. Яшчэ ў якасцi кампенсацыi за нязручнасцi былi выдадзены квiткi-талоны на сняданак i абед. Праўда, з нашымi апетытамi гэтых паперак намiнальным коштам 25 долараў хапiла на адзiн ранiшнi заход на шведскi стол па-канадску. Дарэчы, у гэтым быў глыбокi сэнс, бо абедаць тут мы не збiралiся: лiтаральна за 200 кiламетраў ад Таронта знаходзiцца Нiягарскi вадаспад. З улiкам таго, што вылет ў Квебек нам быў гарантаваны на вячэрнi рэйс, не ўпускаць жа такую ўнiкальную магчымасць за плату ў 200 долараў ЗША з кожнага наведаць ўнiкальны куток, дзе скiдвае свае воды вадаспад з канадскага i амерыканскага бакоў, а па дарозе больш дасканала азнаёмiцца з Таронта.

Праз паўтары гадзiны мы ўжо на платным аўтабане з рускамоўным вадзiцелем i экскурсаводам. Слухаем гiда Iрыну, якая ўжо даўно пакiнула межы Санкт-Пецярбурга i салаўём расказвае пра канадскi мегаполiс.

Таронта — гэта цэнтр фiнансавага, камерцыйнага i культурнага жыцця краiны. Горад займае 4-е месца па памеры сярод самых буйных гарадоў Паўночнай Амерыкi. Дынамiчны вобраз жыцця падкрэслiваецца гарадскiм пейзажам — вялiкай канцэнтрацыяй хмарачосаў у дзелавой частцы горада.

Для цяперашняга пакалення гараджан Таронта — зручны для жыцця горад з чыстымi i адносна спакойнымi вулiцамi. Тут велiзарны выбар магазiнаў i забаўляльных устаноў.

На вулiцах сённяшняга Таронта ўспамiнаецца, што першым еўрапейцам, якi пабываў на тэрыторыi мегаполiса, быў француз Эцьен Бруле. Ён прыйшоў сюды ў 1615 годзе па старажытнай сцяжынцы — яе праклалi iндзейцы ад возера Гурон. Пазней па ёй праходзiлi англiйскiя i галандскiя гандляры мехам з Нью-Йорка. Дзiўна, але канадцы таксама, як i нашы продкi, ваявалi ў 1812 годзе. Праўда, не супраць Напалеона з яго французскiмi войскамi, а з амерыканцамi. Тады прэзiдэнтам Злучаных Штатаў быў Томас Джэферсан, выява якога цяпер красуецца на 2-доларавай купюры.

Дык вось Джэферсану, паводле яго слоў, для заваявання Канады, як расiйскаму генералу Грачову для пакарэння Чачнi, "дастаткова было аднаго ваеннага паходу". Але ж канадцы супрацiўлялiся амерыканцам, у хакеi адбываецца наадварот, з усiх сiлаў. Больш за тое: яны атрымалi перамогу на вышынях Квiнстона над ракой Нiягара. Хоць войскi ЗША i захапiлi, а потым спалiлi Йорк (будучы Таронта), але ж брытанскi ваенны флот у рэшце рэшт атрымаў вырашальную перамогу i тым самым зацвердзiў незалежнае становiшча Канады ад яе ўплывовага суседа.

Бурнае развiццё Таронта, як i ўся краiна ў цэлым, атрымаў з прыходам у сярэдзiне XIX стагоддзя эмiгрантаў з Еўропы.

Безумоўна, што вiзiтная картка Таронта — вежа "Сi-Эн Тауэр". Яна выканана з рыфлёнага бетону, узвышаецца на 553 метры i выдатна ўпiсваецца ва ўрбанiстычны гарадскi пейзаж, як, дарэчы, i крыты стадыён Скайдоум, якi знаходзiцца па суседстве. На гэтай арэне рэгулярна збiраюцца 53 тысячы футбольных фанатаў. Мiж тым вежа "Сi-эн Тауэр" усё яшчэ з`яўляецца самай высокай пабудовай у свеце, якая стаiць без апоры. Аглядная пляцоўка Скайпод i шпiль вежы, якi напамiнае мiнарэт, настолькi высокiя, што прарэзваюць дажджавыя воблакi. Вежа, якую пасажыры самалётаў, што прызямляюцца ў мiжнародным аэрапорце Таронта, могуць бачыць як на далонi, была пабудавана ў 1976 годзе i як частка праекта па перабудове горада.

Сярод мноства iншых славутасцяў мегаполiса можна адзначыць Залу хакейнай славы, якая размешчана ў старадаўняй пабудове пад дахам Банка Манрэаля.

Пэўна, што яшчэ са школьных урокаў мы засвоiлi тэму не толькi пра халоднае цячэнне Лабрадор, што на поўначы Канады, але i пра пяць Вялiкiх азёраў Канады на чале з возерам Антарыо, якое дало назву аднайменнай правiнцыi. Дык вось са шматлiкiх вежаў дзелавога цэнтра Таронта адкрываецца вiд на возера Антарыо, якое нагадвае акiян. Хоць яно i здаецца велiзарным, але займае перадапошняе месца сярод усiх пяцi Вялiкiх азёраў — Верхняга, Гурона, Эры i Мiчыгана. Усе разам яны з’яўляюцца найбуйнейшым прыродным рэзервуарам у свеце. Яны нясуць свае воды ў раку Святога Лаўрэнцiя. У басейне гэтых азёраў пражывае каля паловы насельнiцтва Канады i пятая частка жыхароў ЗША. Не дзiўна, што тут сканцэнтраваны гандаль, прамысловасць, камунiкацыя i турызм.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,

Канада.

(Працяг будзе).

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пералёт на другi кантынент для журналiста — падзея заўсёды хвалюючая i доўгачаканая. Трансатлантычная "перабазiроўка" з Мiнска ў Канаду — ты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика