Парк высокіх тэхналогiй — акцэнт на адукацыю
Парк высокіх тэхналогiй — акцэнт на адукацыю
Сёння на долю Парка высокiх тэхналогiй прыпадае каля 70 працэнтаў усёй прадукцыi галiны iнфармацыйных тэхналогiй Беларусi. Днямi Парк адзначыў два гады сваёй практычнай дзейнасцi. Першыя рэзiдэнты з’явiлiся ў Парку ў чэрвенi 2006-га, а сёння ў ПВТ iх 46. Прычым больш за палову складаюць наваствораныя кампанii. 57 працэнтаў кампанiй-рэзiдэнтаў створаны беларускiмi iнвестарамi, 15 працэнтаў — сумесныя камерцыйныя арганiзацыi i трэць рэзiдэнтаў мае стопрацэнтны замежны статутны капiтал. — Пры стварэннi Парка галоўным мы лiчылi фармiраванне iнавацыйнай палiтыкi i iнавацыйна ўспрымальнай эканомiкi, — адзначыў дырэктар адмiнiстрацыi Парка высокiх тэхналогiй Валерый Цапкала. — Падкрэслю, што нiхто з нашых рэзiдэнтаў не абапiраецца на бюджэтнае фiнансаванне. Нягледзячы на гэта, мы маем даволi значны рост. Штогод аб’ёмы вытворчасцi ПВТ павялiчваюцца ўдвая. Пры гэтым Парк застаецца экспартаарыентаваным (толькi адзiн з пяцi праектаў рэалiзуецца на тэрыторыi Беларусi). Доля экспарту ў першым квартале 2008 года склала 85 працэнтаў ад агульнага аб’ёму вытворчасцi тавараў i паслуг у галiне праграмнага забеспячэння. У грашовым вымярэннi гэта 20 млн долараў ЗША (што амаль удвая больш, калi параўнаць з аналагiчным перыядам мiнулага года). Заказчыкамi Парка з’яўляюцца кампанii з 31 краiны свету (ЗША, Расii, Германii, Вялiкабрытанii, Сiнгапура i г.д.) Сёння ў ПВТ працуе больш за 5 тысяч чалавек (у асноўным гэта моладзь з 18 да 30 гадоў), сярэднi заробак у Парку складае 2,2 млн рублёў. Што датычыцца далейшых планаў развiцця Парка, асаблiвы ўпор будзе рабiцца на ўдасканаленне сiстэмы адукацыi. Паводле слоў Валерыя Цапкала, адмiнiстрацыя Парка ўжо выйшла на пагадненне з урадам Індыi, якое датычыцца не толькi паставак найноўшага абсталявання, але i падрыхтоўкi нашых выкладчыкаў, якiя ў сваю чаргу потым будуць навучаць беларускiх студэнтаў. Акрамя таго, разам з кампанiяй Microsoft плануецца стварыць iнавацыйны цэнтр у межах навучальнага цэнтра Парка. Сумесна з Beltelecom i замежным iнвестарам Парк збiраецца стварыць правайдэр, арыентаваны на спецыфiчныя патрэбы рэзiдэнтаў ПВТ. Дзякуючы падтрымцы сусветнай Iнтэрнэт-супольнасцi i Iтальянскага iнстытута тэхналогiй ПВТ разам з Мiжнародным саюзам электрасувязi цяпер працуе над стварэннем размеркаванай сiстэмы доступу ў Iнтэрнэт на ўсёй тэрыторыi Беларусi. Праект прадугледжвае стварэнне адпаведнай iнфраструктуры, якая б забяспечыла беларусам недарагi i стабiльны доступ да сусветнага павуцiння. Што датычыцца асобнага будынка Парка, яго здача ў эксплуатацыю запланавана на пачатак новага года. Мяркуецца, што там размесцiцца адмiнiстрацыя Парка, кампанii-рэзiдэнты, бiзнэс-iнкубатар, адукацыйны цэнтр. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на долю Парка высокiх тэхналогiй прыпадае каля 70 працэнтаў усёй прадукцыi галiны iнфармацыйных тэхналогiй Беларусi. Днямi Парк адзначыў два гад
|
|