"Бронзавыя"!
"Бронзавыя"!
У Варне (Балгарыя) прайшоў ХVІII Кубак еўрапейскiх чэмпiёнаў па футболе ў залах. У турнiры ўдзельнiчалi 8 камандаў з 7 краiн. У сваёй першай гульнi каманда Дэпартамента аховы МУС (чэмпiён Беларусi па футзале 2007 года), якая прадстаўляла Рэспублiку Беларусь, уступiла з лiкам 2:6 чэмпiёну Расii — "Дынама" (г. Масква). Варта адзначыць, што абедзве каманды-ўдзельнiцы з Расiйскай Федэрацыi складаюцца выключна з прафесiяналаў у гэтым вiдзе спорту. А беларуская каманда "Ахова" ўкамплектаваная дзеючымi супрацоўнiкамi падраздзяленняў дэпартамента з розных рэгiёнаў. I ў "бой" нашым хлопцам прыйшлося ўступiць адразу "з колаў", пасля трохдзённага знаходжання ў аўтобусе. Далей былi перамогi 2:0 i 7:3 над камандамi "Прэмiум" (Чэхiя) i "Надзiн" (Балгарыя). Схваткi былi сапраўды складанымi. "Ахова" заваявала пропуск у паўфiнал спаборнiцтваў. Пры барацьбе за выхад у фiнал беларусы ўступiлi расiйскай камандзе "Таганскi рад" (г. Екацярынбург) з лiкам 2:4. Матч за 3-е месца чэмпiянату быў цяжкiм. Але "Ахове" ўдалося атрымаць валявую перамогу над украiнскай камандай "Данбас" (г. Данецк). Асноўны час закончыўся з лiкам 2:2, дадатковы перыяд таксама не прынёс нiкому перавагi. I толькi па пенальцi вынiк схiлiўся на нашу карысць — 5:3. "Бронза" Кубка еўрапейскiх чэмпiёнаў па футболе ў залах дастаўлена ў Беларусь. Аляксандр ГЕРАСIМАЎ, прэс-служба Дэпартамента аховы МУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Варне (Балгарыя) прайшоў ХVІII Кубак еўрапейскiх чэмпiёнаў па футболе ў залах. У турнiры ўдзельнiчалi 8 камандаў з 7 краiн.
|
|