21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Медыкі знялі ўведзеную на мінулым тыдні забарону на купанне ў вадасховішчы Пціч. Закрыццё вадаёмаў у летнія месяцы часцей за ўсё звязана з пагаршэннем бактэрыялагічнага стану вады. Галоўная прычына забароны на купанне — павышанае ўтрыманне ў вадзе ўзбуджальніка кішачнай палачкі. Па стане на сённяшні дзень органы дзяржаўных санітарна-эпідэміялагічных службаў вынеслі забарону на купанне ў 12 вадаёмах рэспублікі, 8 з якіх знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці. У Мінску закрытыя для купання вадасховішчы Цна і Дразды. З’явіліся закрытыя пляжы і ў Гомельскай вобласці.

* Падчас святочнага канцэрту на Чырвонай плошчы ў Маскве ў час святкавання Дня Расіі абвешчаныя пераможцы ўсерасійскага конкурсу "Сем цудаў Расіі". У спіс галоўных славутасцяў краіны ўвайшлі: гара Эльбрус, Даліна гейзераў на Камчатцы, возера Байкал, прыродны помнік "Слупы выветрывання" ў Комі, Пецяргоф каля Санкт-Пецярбургу, Мамаеў Курган і статуя Радзімы-Маці ў Валгаградзе, сабор Васілія Блажэннага ў Маскве.

* У Іспаніі затрыманы 18 членаў так званай "рускай мафіі", якіх падазраюць у адмыванні грошай і кантрабандзе зброі. Сярод затрыманых знаходзяцца не менш чатырох лідараў арганізаванай злачыннасці. Усяго выпісана ордэраў на арышт 25 чалавек, прозвішчы якіх не агучваюцца. Як лічыцца, злачынная групоўка з былых выхадцаў з Савецкага Саюза, якую на захадзе называюць "рускай мафіяй", дзейнічае ў Іспаніі з пачатку 1990-х. Яе членаў падазраюць у адмыванні грошай, кантрабандзе зброі, заказных забойствах і карупцыі.

* Папулярны чайны пакецік, гісторыя якога пачалася ў 1908 годзе ў ЗША, святкуе свой стогадовы юбілей. Вынаходніцтва адбылося выпадкова. Адпраўляючы кліентам узоры тавару, нью-йоркскі купец, які гандляваў чаем, Томас Саліван для скарачэння выдаткаў раскладваў чай невялікімі дробкамі па маленькіх шаўковых мяшочках. Кліенты, не разабраўшыся ў хітрасці гандляра, апускалі мяшочкі ў гарачую ваду. Так зарадзіўся новы спосаб заварвання гарбаты. У масавую вытворчасць чайныя пакецікі паступілі толькі ў 1953 годзе, зведаўшы некалькі перайначванняў: спачатку шаўковыя пакецікі былі замененыя на марлевыя, пазней — на папяровыя. Сучасны пакецік у сярэднім утрымлівае 3,125 грама гарбаты.

* У Бразіліі з мастацкай галерэі ў Сан-Паула ў чацвер былі выкрадзены некалькі дарагіх карцін. У музей днём уварваліся ўзброеныя рабаўнікі і вынеслі чатыры экспанаты. Сярод выкрадзеных работ дзве гравюры Пікасо "Мінатаўр, пітны фантан і жанчына" 1933 года і "Мастак і яго мадэль" (на фота) 1963 года. Ацэначны кошт выкрадзеных карцін пакуль не ўдакладняецца. У снежні 2007 года ўзброеныя рабаўнікі ўжо выкрадалі Пікасо з музея ў Сан-Паула. Работы Пікасо і вядомага бразільскага мастака Парцінары, коштам у 56 мільёнаў долараў, былі знойдзеныя праз тры тыдні пасля рабавання.

* На 92-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы ў сваёй хаце ў хутары Пухлякоўскі Усць-Данецкага раёна Растоўскай вобласці памёр вядомы пісьменнік Анатоль Калінін. Калініна на Доне звалі апошнім прадстаўніком "данской літаратурнай роты", у якую ўваходзіў і яго сябар Міхаіл Шолахаў. Анатоль Калінін прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Ён вядомы перш за ўсё дзякуючы сваім раманам "Звароту няма", "Грыміце, званы!", "Рэха вайны" і "Цыган".

Поўны абзац

* Уладальнік сеткі рэстаранаў горада Тайпэй у Тайвані абраў вельмі арыгінальны варыянт дызайну інтэр’ера і агульнай канцэпцыі ўстаноў. Тут прысесці вам прапануюць на ўнітаз, сурвэткі пададуць у рулонах туалетнай паперы, а есці вам прыдзецца з бідэ. Падобнае новаўвядзенне карыстаецца поспехам у турыстаў і жыхароў. Асноўная публіка ва ўстанове — 15—35-гадовыя. Па словах уладальніка, "кожная дэталь установы кажа аб тым, што вы — у туалеце, а не ў рэстаране. Таму тут весела абедаць".

Уладальнік сеткі рэстаранаў горада Тайпэй у Тайвані абраў вельмі арыгінальны варыянт дызайну інтэр’ера і агульнай канцэпцыі ўстаноў. Тут прысесці вам прапануюць на ўнітаз, сурвэткі пададуць у рулонах туалетнай паперы, а есці вам прыдзецца з бідэ. Падобнае новаўвядзенне карыстаецца поспехам у турыстаў і жыхароў. Асноўная публіка ва ўстанове — 15—35-гадовыя. Па словах уладальніка, "кожная дэталь установы кажа аб тым, што вы — у туалеце, а не ў рэстаране. Таму тут весела абедаць".

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкі знялі ўведзеную на мінулым тыдні забарону на купанне ў вадасховішчы Пціч. Закрыццё вадаёмаў у летнія месяцы часцей за ўсё звязана з пагаршэннем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика