21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па закону? Цi як задумаецца?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па закону? Цi як задумаецца?

Пасля пісьма

 

...Калi не ведаеш, куды ўжо i скардзiцца, пiшы ў рэдакцыю, там разбяруцца. Менавiта гэтым правiлам карыстаюцца многiя чытачы.

Лiдзiя Аляксееўна Гурская з Уздзенскага раёна не выключэнне. Тут, у вёсцы Магiльна, паведамляе яна, мы з мужам пражылi ўсё жыццё — нiкога не чапалi. I нас нiхто... Пакуль летась па суседстве не купiлi пад дачу старую хату. Спачатку, пiша жанчына, мы нават рады былi, бо i сама пакупнiца, i бацькi яе — з нашай вёскi... Пачалi залiваць падмурак, разгарнулi будоўлю, — нiякiх праблем: будуйцеся, калi грошы ёсць. Але ж сёлета ў сакавiку яны сталi праводзiць каналiзацыю. I, чамусьцi, з нашага боку. Муж тады падышоў, папытаўся, што ж вы робiце — у мяне блiзка студня, склеп... Аднак на ягоныя словы нiхто не зважаў. Звярнулiся тады да старшынi сельскага Савета Янiны Iванаўны Майсюк. Яна, праўда, прыйшла, спытала ў будаўнiкоў, дзе праект? Тыя адказалi, што ўсё ў гаспадара. Яна выклiкала санстанцыю. Ужо адтуль прыехала жанчына. Прызнала, што ўсё робiцца не па правiлах, i загадала спынiць работы. Але i яе нiхто не паслухаў...

Янiна Iванаўна мяне супакойвала, працягвае жанчына, казала: калi ёсць парушэннi, дачнiкаў прымусяць усё перарабiць. Размова гэтая была ў пятнiцу. У суботу будаўнiкi не працавалi, а ў нядзелю прыехалi зноў. Сталi ўкладваць трубы. Мы зноў пайшлi сварыцца, скардзiцца галоўнаму ўрачу санстанцыi. На будоўлю яшчэ раз прыехалi спецыялiсты, зноў (чамусьцi крокамi) мералi адлегласцi ад "аб’екта" да нашай студнi. Адказалi мне, што дадзена прадпiсанне перанесцi каналiзацыю па сцёку грунтовых водаў на 50 метраў. Мы вырашылi, што цяпер ужо забудоўшчыкi не могуць не паслухацца.

Але яны, калi нас дома не было (адпасвалi кароў), прыехалi i ўсё... дарабiлi. Мы вымушаны зноў пайсцi па крузе. Што вельмi дзiўна, бо з вёскi робяць аграгарадок i, наколькi мы разумеем, усё ў iм павiнна быць па закону, а не так, як каму задумаецца.

Лiст Лiдзii Аляксееўны рэдакцыя накiравала ва Уздзенскi райвыканкам, атрымала афiцыйны адказ. Як патлумачыў старшыня выканаўчага камiтэта спадар Пожах, заява разгледжана з выездам на месца. Прычым — камiсiяй у складзе начальнiка аддзела архiтэктуры i будаўнiцтва, старшынi Нёманскага сельскага выканаўчага камiтэта i супрацоўнiка ДУ "Уздзенскi раённы цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii". На момант абследавання ўчастка будаўнiчыя работы спынены, уладальнiку накiравана прадпiсанне аб перанясеннi каналiзацыйных калодзежаў i ўказана на неабходнасць узгаднення месца iх размяшчэння з органамi санiтарнай i архiтэктурнай службаў раёна.

Пытанне, паведамляецца ў заключэнне, застаецца на кантролi ў ДУ "Уздзенскi раённы цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii".

На кантролi яно, зразумела ж, застаецца i ў рэдакцыi "Звязды". Бо трэба ж даведацца "па закону ўсё будзе ў тым аграгарадку, цi так, як каму задумаецца"?

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Калi не ведаеш, куды ўжо i скардзiцца, пiшы ў рэдакцыю, там разбяруцца. Менавiта гэтым правiлам карыстаюцца многiя чытачы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика