21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Квебек

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Квебек

Канадскі дзённiк

Першыя суткi нашага знаходжання на канадскай зямлi завяршаюцца паездкай у мiжнародны аэрапорт Таронта, адкуль мы адправiмся ў Квебек — правiнцыю з французскiм ухiлам. На два тыднi яе сталiца — Квебек-Сiцi — стала сапраўднай хакейнай Мекай. Яшчэ ў далёкiм дзяцiнстве я ведаў мясцовы клуб "Квебек Нордзiкс", з якiм рэгулярна праводзiў калядныя сустрэчы маскоўскi ЦСКА. Пазней гэты клуб быў прададзены iншым гаспадарам ужо не з квебекскай "прапiскай".

Першыя суткi нашага знаходжання на канадскай зямлi завяршаюцца паездкай у мiжнародны аэрапорт Таронта, адкуль мы адправiмся ў Квебек — правiнцыю з французскiм ухiлам. На два тыднi яе сталiца — Квебек-Сiцi — стала сапраўднай хакейнай Мекай. Яшчэ ў далёкiм дзяцiнстве я ведаў мясцовы клуб "Квебек Нордзiкс", з якiм рэгулярна праводзiў калядныя сустрэчы маскоўскi ЦСКА. Пазней гэты клуб быў прададзены iншым гаспадарам ужо не з квебекскай "прапiскай".

Праўда, агульнапалiтычная тэма гэтага канадскага рэгiёна мяне цiкавiла не менш, чым хакейная. Чаму ўсё ж такi прыярытэтнай мовай з’яўляецца французская, а не англiйская? Высветлiлася, што ў Канадзе Квебек атрымаў палiтычную вагу i права голасу ў вынiку "цiхай рэвалюцыi" 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Росквiт культуры суправаджаўся адмовай ад вядучай ролi каталiцкай царквы i адукацыi, ростам сацыяльнага дабрабыту i ўтварэннем новага сярэдняга класа. Яе прадстаўнiкi працавалi ў асноўным на прадпрыемствах дзяржаўнага сектара эканомiкi. Мiж тым праблема статусу Квебека ў межах краiны не знiкла: цяпер яна стала яшчэ больш вострай, бо некаторыя палiтычныя дзеячы для падтрымкi свайго iмя на слыху ў выбаршчыкаў раз-пораз патрабуюць аддзялення Квебека ад Канады.

Гiсторыя сведчыць, што самы страшны эпiзод у "квебекскiм пытаннi" адбыўся ў 1970 годзе, калi тэрарыстычная група "Фронт вызвалення Квебека" арганiзавала крадзеж, а потым i забойства брытанскага дыпламата, а затым i мiнiстра ўрада. Тады прэм’ер-мiнiстр Канады П’ер Трудо аб’явiў аб увядзеннi ваеннага становiшча. Канадцы па ўсёй краiне былi шакiраваны з’яўленнем узброеных ваенных на вулiцах Манрэаля. Перажылi шок i жыхары Квебека. У вынiку ўсiх гэтых узрушэнняў Канада афiцыйна стала дзвюхмоўнай краiнай, а ўрад прыняў усе меры, каб павялiчыць колькасць франкамоўных грамадзян на дзяржаўных пасадах.

Як бы там нi было, але ж Квебек-Сiцi за некалькi наступных дзесяцiгоддзяў атрымаў бурнае развiццё. Сёння сталiца ўжо даўно выйшла за межы сваiх сцен. Жылыя i дзелавыя раёны размяшчаюцца i ў прыгарадах. На вялiкай алеi ўзвышаецца будынак Нацыянальнай асамблеi (Парламент правiнцыi). У межах Верхняга горада ўсё здаецца зачараваным: як невялiкiя старадаўнiя домiкi, так i буйныя рэлiгiйныя ўстановы, што пабудаваны з аднаго i таго ж шэрага каменя. Калi спусцiцца ўнiз, то можна ўбачыць яшчэ больш рамантычныя вулачкi Нiжняга горада.

У днi правядзення 72-га чэмпiянату па хакеi з шайбай Квебек адзначыў сваё 400-годдзе. Кажуць, што ў яго вялiкая i светлая будучыня.

Уладзiмiр ЗДАНОВІЧ, Канада.

Канада.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя суткi нашага знаходжання на канадскай зямлi завяршаюцца паездкай у мiжнародны аэрапорт Таронта, адкуль мы адправiмся ў Квебек — правiнцыю з фра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика