Бяспечнае сёння нашага заўтра
Бяспечнае сёння нашага заўтра
Разам з ДАІ Апоўдні ў двары Уздзенскай санаторнай школы-iнтэрната абласнога падпарадкавання, нягледзячы на сонечнае летняе надвор’е — цiха-цiха, не чутна ўдараў мячом па асфальце, посвiсту скакалак, звонкага смеху. Бо ўсё тутэйшае дзiцячае насельнiцтва пад наглядам важатых сабралася ва ўтульнай актавай зале i, затаiўшы подых, слухае... не паверыце: мiлiцыянераў. Дакладней, супрацоўнiкаў Дзяржаўтаiнспекцыi, якiя праводзяць вiктарыну на веданне правiлаў дарожнага руху.— Падарункаў у нас хопiць на ўсiх, але пры адной умове, — робяць паўзу людзi ў форме. Калi вы паабяцаеце, што будзеце заўжды ўважлiвыя, i не толькi самi будзеце выконваць ПДР, але i дарослым, калi што, нагадаеце, як трэба рабiць. Дамовiлiся? I дзесяткi дзiцячых галоў згодна кiваюць: "Так! Будзем!". На працягу года кожную чвэрць у школе-iнтэрнаце аздараўляюцца i разам з тым вучацца больш як 150 дзяцей з Мiнскай вобласцi. У асноўным сюды трапляюць з захворваннямi сэрца, эндакрыннай сiстэмы, страўнiкава-кiшачнага тракта; ёсць таксама дзецi са шматдзетных i няўдалых сем’яў. А летам — у некалькi змен па 21 дню — школу-iнтэрнат запаўняюць дзецi з Узды i раёна. Цяпер iх тут 120 — ад вучняў малодшых класаў да амаль "дарослых" падлеткаў, але аднолькава цiкаўных i няўрымслiвых. Менавiта на iх i была разлiчана спартыўна-забаўляльная, а разам з тым iнфармацыйная праграма свята, арганiзаванага сумесна арганiзацыйнай структурай ДТСААФ Мiнска i Мiнскай вобласцi, абласным ДАI, Уздзенскiм раённым камiтэтам БРСМ. Спачатку ўсiм ахвотнiкам iнструктары ДТСААФ прапанавалi спаборнiцтва па стральбе з пнеўматычных вiнтовак — iндывiдуальнае i памiж атрадамi. Асобна можна было "пацэлiць у яблычак" з пiсталета, прычым сярод стралкоў аказалася нямала дзяўчат. Прызавых месцаў у спаборнiцтве прадстаўнiцы прыгожай часткi чалавецтва, праўда, не занялi, але задавальненне атрымалi немалое. Тым больш, прызы — камплекты валейбольных i футбольных мячоў — усё адно будуць выкарыстоўвацца цэлым атрадам, а вось iменныя граматы застануцца 10-і самым меткiм стралкам на памяць. Пакуль падводзiлiся вынiкi стралковага чэмпiянату, свята працягнулася невялiкiм канцэртам. Перад дзецьмi i важатымi Уздзенскай школы-iнтэрната выступiў народны ансамбль ветэранаў вайны i Узброеных Сiлаў "Памяць сэрца" пад кiраўнiцтвам Мiкалая Палякова. Можна было чакаць, што сёлетнiя школьнiкi ў лепшым выпадку будуць ветлiва апладзiраваць, але... "Маруся, раз-два-тры, калiна...", "Iдзе салдат па горадзе", "Зямлянка" — гэтыя i iншыя песнi дзецi заўзята падпявалi, паказваючы зайздроснае веданне слоў. А праводзiлi ветэранаў увогуле стоячы, з бурнымi авацыямi, чым нямала расчулiлi франтавiкоў. "Дзецi — наша галоўная радасць", — перамаўлялiся за сцэнай усхваляваныя сiвыя артысты. Менавiта таму, што дзецi — сённяшняя радасць i будучыня краiны, iх неабходна берагчы. Аб гэтым, настроiўшы прысутных на сур’ёзны лад, нагадаў кiраўнiк ДАI Мiнскай вобласцi падпалкоўнiк Мiкалай Караткевiч. "Мы з вамi жывём у мiрны час, калi няма вайны. Але гэта вайна, на жаль, працягваецца на дарогах. За 10 гадоў у ДТЗ загiнулi 15 тысяч грамадзян. Толькi ў Мiнскай вобласцi за год пад коламi аўтамабiляў гiне цэлы клас дзяцей, у рэспублiцы — 3—4 класы...". Зменшыць гэтыя страшныя лiчбы ДАI стараецца ў тым лiку з дапамогай такiх вось прафiлактычных мерапрыемстваў — паездак па летнiках i аздараўленчых базах, стварэння ў школах секцый юных iнспектараў дарожнага руху, правядзення разнастайных конкурсаў i вiктарын — так дзецям лягчэй запамiнаюцца i ўтрымлiваюцца ў памяцi Правiлы дарожнага руху. Напрыклад, у маi ў Барысаве прайшоў абласны злёт "Бастыёны мужнасцi", i многiя маладыя людзi — удзельнiкi раённых камандаў змаглi здаць экзамены па ПДР i атрымаць вадзiцельскiя пасведчаннi катэгорыi "А" (на права кiравання матацыклам). Уздзенскiм школьнiкам, улiчваючы, што абсалютная большасць з iх да матацыклаў яшчэ не "дарасла", прапанаваўся iншы экзамен — па так званых "веласiпедных" бiлетах. Што цiкава, абсалютна правiльна на ўсе экзаменацыйныя пытаннi адказала... дзяўчынка. Дый трыо прызёраў, якiя дапусцiлi ў 8 пытаннях усяго адну памылку, таксама аказалася амаль цалкам дзявочым. Алена Шытыка, Аня Iванчанка i Саша Глебка прадэманстравалi найлепшае веданне ПДР, за што i атрымалi прызы ад ДАI — флiкеры, плакаты i сувенiры ад "Звязды" — бейсболку, кубачак, блакнот. — Вас не здзiвiлi вынiкi экзамену? — цiкаўлюся ў супрацоўнiкаў ДАI. — Не, гэта карцiна даволi тыповая. Адзiнае што, дзецi трапiлiся вельмi актыўныя — звычайна ледзьве выцягнеш пяць—шэсць чалавек, а тут было столькi ахвотнiкаў, што бiлетаў усiм не хапала. — Значыць, дзяўчаты лепш ведаюць Правiлы дарожнага руху? Адкуль жа тады анекдоты пра жанчын-вадзiцеляў? — Дзяўчатам з-за большай цярплiвасцi, уседлiвасцi лепш даецца тэарэтычная частка. Дарэчы, сярод школьнiкаў — юных iнспектараў дарожнага руху таксама вельмi многа дзяўчат. Але з практычнай часткай, непасрэдна ваджэннем, лягчэй спраўляюцца хлопцы... Усе iншыя ўдзельнiкi iспытаў, нават калi далi ўсяго адзiн правiльны адказ, гэтаксама не засталiся без падарункаў — за смеласць i волю да перамогi. Акрамя таго, асаблiвае захапленне ў малодшых выклiкаў дазвол сфатаграфавацца на вулiцы з патрульнай машынай ДАI, якую дзетвара лiтаральна абляпiла з усiх бакоў. Так што напрыканцы арганiзатары канцэрта, спартыўных спаборнiцтваў i вiктарыны пачулi многа пляскання ў далонi. I яшчэ больш рознагалосых "дзякуй, прыязджайце яшчэ!". Паводле назiранняў намеснiка старшынi ДТСААФ Мiнска i мiнскай вобласцi Вiктара Паўлава, падобныя мерапрыемствы маюць вельмi добры эфект. "Гэта i вiдовiшчна, i запамiнальна, змястоўна i карысна, — адзначае ён. — Таму за гэта лета мы плануем кожны месяц наведваць аздараўленчыя летнiкi ў вобласцi, правядзём каля 30 спаборнiцтваў па стральбе, мотакросы, паказальныя гонкi картынгiстаў". Напрыклад, адзiн з такiх мотакросаў адбудзецца ўжо 19 чэрвеня ў Маладзечне — i на iм, паводле папярэдняй дамоўленасцi з ДАI сталiчнага рэгiёна, усе ахвотнiкi змогуць здаць тэарэтычны i практычны экзамен на атрыманне правоў катэгорыi "А". Так што лета на Мiншчыне будзе дакладна не сумным, а дарогi — цьфу, цьфу, цьфу! — спадзяёмся, бяспечнымi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Мiнск — Узда — Мiнск. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апоўдні ў двары Уздзенскай санаторнай школы-iнтэрната абласнога падпарадкавання, нягледзячы на сонечнае летняе надвор’е — цiха-цiха, не чутна ўдараў м
|
|