Радзільны дом у Магiлёўскiм заасадзе
Радзільны дом у Магiлёўскiм заасадзе
На працягу апошняга месяца тут нарадзiлiся сямёра дзiкоў, высакароднае аленяня, тры казуляняцi i лiсяня. Маленькiх дзiкоў, якiя нарадзiлiся чатыры тыднi таму, у заасадзе называюць парсючкамi. Яны адразу сталi любiмцамi публiкi, бо штодня ладзяць у вальеры вясёлае сямейнае шоў — кусаюць за хвасты сваiх бацькоў, прычым вялiзныя i грозныя дзiкi цярплiва зносяць забавы малых. Людзi любуюцца высакародным аленянём, якое апеквае мацi Каська. Нараджэнне трох казулянят — асаблiва радасная падзея ў заасадзе, таму што раней атрымаць патомства казуляў не атрымлiвалася. Радзей за ўсё наведвальнiкi заасада бачаць лiсяня, таму што мацi толькi зрэдку выносiць малое ў зубах з будкi. Цяпер у заасадзе чакаюць прыбаўлення ланяў i плямiстых аленяў. Разам з двума зубранятамi Лёшкам i Кузьмой, якiя нарадзiлiся не так даўно, атрымлiваецца невялiкi "дзiцячы садок". "Будзем ставiць патомства на ногi", — бадзёра заявiў кiраўнiк заасада Георгiй Малiноўскi. Маладыя жывёлы папоўняць статкi ў вялiкiх вальерах. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу апошняга месяца тут нарадзiлiся сямёра дзiкоў, высакароднае аленяня, тры казуляняцi i лiсяня.
|
|