21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кіч і магія

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіч і магія

Дзённік бландзінкі

Не магу згадаць дакладна, дзе пра гэта прачытала — у "Нязнайцы на Месяцы" цi ў "Пiнокiо"... Але сутнасць такая — маленькага хлопчыка прывозяць на выспу дурняў. Грае чароўная музыка, круццяцца атракцыёны, i хлопчык ператвараецца ў ослiка...

Дык я гэта бачыла!

Нас было пяцьдзесят у экскурсiйным аўтобусе, якi павiнен быў ехаць у знакамiты Версаль. Праўда, па дамове, калi сярод пасажыраў больш за восем ахвотнiкаў ехаць у Дыснэйлэнд, то тых ахвотнiкаў трэба весцi ў Дыснэйлэнд. Але ў нашым аўтобусе было ўсяго дзве мамкi i трое дзяцей... Дыснэйлэнд нам не пагражаў. Але нiхто не ведаў, што тыя дзве мамкi былi стаматолагамi. А жанчыны-стаматолагi — гэта страшная сiла! Гэта значыць, што калi жанчына-стаматолаг намылiлася ў парк атракцыёнаў, то сорак пяць дарослых перакрычаць ёй вельмi проста (можа яны сабе дынамiкi ў рот манцiруюць, не ведаю).

Карацей, перад Версалем мой аўтобус паехаў у другi бок Парыжа, прама супрацьлеглы... I вось вам чароўная музыка, бягучая дарожка, Сезам адкрыйся. З таго дня я перакананая — у кожны кiч падмешваюць магiю. Бо чым iначай растлумачыць той факт, што замест пяцi чалавек у Дыснэйлэндзе засталося сорак пяць? I толькi пяць здолелi сесцi ў аўтобус i ўсё ж даехаць да Версаля? Да гэтай пары не магу зразумець, як мне ўдалося пазбегнуць чараў...

Сеткавы маркетынг

Сёння ў арцы тры вакзальныя бамжыхi, у халера-ведае-якiх брудных апранахах, па чарзе фарбавалiся, узiраючыся ў адно на ўсiх люстэрка. Прыглядаюся — "Арыфлэйм"! Божачкi, i да iх дабраўся сеткавы маркетынг...

Жанчынкi

Ранак, па двары сунецца маладзенькая бадзяжка, у блакiтным джынсавым касцюме. Мокрым ад пояса да каленаў i яўна не ад дажджу. Памятая, як дваццацiрублёвая купюра, вiдаць, не першы месяц жыве не дома... Але ж бландзінка! Увесь час думаю — i дзе ж яны фарбуюць валасы? Ну добра — вусны, тут многа спрыту не трэба. Але ж дзе яны разводзяць фарбы, трымаюць пэндзлiкi, рушнiкi... Пры тым, што нi месца, нi жадання проста памыць валасы ў асобаў без пэўнага месца жыхарства не назiраецца. Тут, вiдаць, нейкi ўласнагрупавы фетыш, напамiн самой сабе, што жанчына. Гляджу на iх ужо даўно без агiды, адно са шкадаваннем. Як iмгненна менавiта жанчыны старэюць без дому, без камфорту. З’яўляюцца на вулiцы зусiм дзяўчынкамi, праз месяц выглядаюць на саракагадовых, праз паўгода — бабулькi. Чарнатварыя, яйкагаловыя. Трансфармацыя такая, што пазнаеш адно па вопратцы... I разумееш, што нават апрануўшы, накармiўшы i адправiўшы дахаты — не дапаможаш. Што зламалася недзе там, дзе не склеiць.

IРЫСЫ

А цi ведаеце вы, што iснуе каля двухсот пяцiдзесяцi гатункаў касачоў — так па-беларуску называюць iрысы? Не ведаю, колькi гатункаў высаджана ў мiнскiм батанiчным садзе, але ўсе яны прыгажосцi незвычайнай i пахнуць тонка, парфумерна, чаго не скажаш пра рададэндроны, якiя таксама якраз цяпер цвiтуць у тым жа садзе. Праўда, пахнуць яны спецыфiчна — паветраным шарыкам, якi выпадкова лопнуў. А калi казаць паэтычна — страчанай радасцю дзяцiнства...

Выхаванне палiткарэктнасцi. Серыял "Несанта-Барбара"

У Валянцiны, адзiнокай iнтэлiгентнай бiблiятэкаркi з аддзела музычнай лiтаратуры, адзiны сын Васенька.

Зразумела, ходзiць у музычную школу, вучыцца скрыпачцы.

Разам з iм ходзiць дзяўчынка Леначка. Васенька i Леначка — сябры.

Мама Валянцiна патроху кпiць з iх сяброўства. Бо Леначка — з добрай яўрэйскай сям’i. Валянцiна — не юдафобка, проста, калi ў хаце няма вады, то Валянцiна ведае, хто яе выпiў.

Вася i Лена вырастаюць i хочуць пажанiцца. Валянцiна супраць. Аргумент — каб Васенька не быў адзiным сынам, яна б пацярпела ўнукаў-яўрэяў, а так — не.

Валянцiну падтрымлiвае яе сяброўка Люда. У Люды ёсць дачка Волечка, якой падабаецца Васенька.

А бацькi Леначкi збiраюцца з’язджаць. Васенька стаiць перад выбарам. Валянцiна нагадвае пра яго абавязкi. Леначка з’язджае адна.

Васенька i Воленька жэняцца на радасць Валянцiны i Люды. Але праз год сям’я распадаецца, бо слабахарактарны Вася пачынае выпiваць.

Аднойчы, калi Вася нападпiтку вяртаецца дадому, ён сварыцца з падлеткамi проста каля свайго пад’езда. Яго забiваюць.

Валянцiна безуцешная. У яе нiкога няма, нават з былой сяброўкай Людай яны не размаўляюць.

Валянцiна атрымлiвае лiст з Iзраiля. У далёкiм горадзе Хайфа ў яе расце ўнук. На дасланым фотаздымку ён вылiты Васенька.

Валянцiна пазычае грошы i едзе да ўнука. Пасля прыезду ўсе заўважаюць, як яна памаладзела. Яна збiраецца пераязджаць у Iзраiль, каб дапамагаць глядзець унука.

Валянцiна эмiгравала. Цяпер, калi ў кране няма вады, яна ведае, што яе выпiлi... арабы.

Р.S. Усе iмёны змененыя.

Ганна КIСЛIЦЫНА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не магу згадаць дакладна, дзе пра гэта прачытала — у "Нязнайцы на Месяцы" цi ў "Пiнокiо"... Але сутнасць такая — маленькага хлопчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика